TR | RU | UK | KK | EN |

Горад

горад героев, горад мінск
Го́рад, ме́ста — населены пункт, жыхары якога занятыя, пераважна, па-за сельскай гаспадаркай.

Аднясенне населенага пункту да катэгорыі гарадоў афармляецца ў заканадаўчым парадку; пры гэтым мера колькасці насельніцтва горада бывае рознай, і вагаецца, напрыклад, ад 250 чалавек у Даніі да 30.000 чалавек у Японіі.

Змест

  • 1 Этымалогія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Геаграфія
  • 4 Клімат
  • 5 Значэнне
  • 6 Тэндэнцыі развіцця
  • 7 Гарады Беларусі
  • 8 Гл. таксама

Этымалогія

Слова «горад» паходзіць ад дзеяслова «гарадзіць» (адпаведную этымалогію маюць англійскае слова «town», венгерскае «város» і інш.), і ў часы Полацкага і Тураўскага княстваў пазначала агароджанае пасяленне з сядзібай палітычнай і духоўнай адміністрацыі. Цывілізацыйна старадаўнія гарады мала чым адрозніваліся ад вёсак.

У часы Вялікага Княства Літоўскага беларускія гарады праз распаўсюджванне Магдэбургскага права далучаюцца да еўрапейскай гарадской супольнасці. Набыццё правоў і прывілеяў разам з узрастаннем у жыцці жыхароў ролі гандлю, рамёстваў і промыслаў спрыялі цывілізацыйнай трансфармацыі гарадскога пасялення. Гэтая перамена адлюстравалася і ў тэрміналогіі: пачынаючы з 13 стагоддзя назва «горад» у літоўскіх (беларускіх) пісьмовых помніках замацоўваецца за старажытнымі замкавымі ўмацаваннямі, новая частка пасялення, сэрцам якой робіцца рынак, атрымлівае назву «места» (у сэнсе: «горад без агароджы»). Гэты тэрмін ужываўся на працягу некалькіх стагоддзяў, у тым ліку па прычыне адпаведнасці польскаму слову «място» (польск.: miasto), ва ўмовах дамініравання польскай культуры ў Рэчы Паспалітай.

Гісторыя

Першыя пасяленні, аддалена падобныя на гарады (такія як Іерыхон у Палесціне), узніклі больш за 9 тысяч гадоў таму. У 7—6 тысячагоддзях да н.э. у Заходняй Азіі з'яўляецца ўжо цэлы шэраг пасяленняў (Айн-Газал, Чатал-Хююк) з верагоднай колькасцю насельніцтва ў раёне 2 тысяч чалавек. Аднак першыя ўжо бясспрэчныя гарады з'яўляюцца толькі з 4 тысячагоддзі да н.э. Першы перыяд дастаткова хуткага росту гарадоў адносіцца да другой паловы 4 — першай паловы 3 тысячагоддзя да н.э.

На працягу амаль усёй гісторыі канцэнтрацыя гарадскога насельніцтва была вельмі нізкай (за выключэннем адносна невялікіх дзяржаў, гарадоў-дзяржаў. У тэрытарыяльна вялікіх дзяржавах доля гарадскога насельніцтва не перавышала 10% (напрыклад, у Расіі яшчэ ў канцы 18 стагоддзя гараджане складалі 4-5%). Але нават пры такім узроўні урбанізацыі ступень развітасці грамадскіх і дзяржаўных інстытутаў, здольных падтрымліваць сацыяльны парадак, была дастаткова высокай.

Карэнным чынам сітуацыя стала мяняцца ў 19 стагоддзі ў сувязі з індустрыяльнай рэвалюцыяй. Сапраўдным векам урбанізацыі стала 20 стагоддзе: доля гараджан у сусветнай папуляцыі вырасла з 14% у 1900 да 47% у 2000. У 1950 у свеце налічвалася 83 горада з насельніцтвам звыш 1 млн. чалавек, у 2000 іх стала 411. У цяперашні час усе гарады свету займаюць не больш 1% плошчы сушы.

Геаграфія

У сучасным горадабудаўніцтве існуюць разнастайныя падыходы да планіравання гарадской забудовы. Найбольш распаўсюджанай схемай на сённяшні дзень з'яўляецца рэгулярная забудова з перакрыжаваннем большасці вуліц пад прамым вуглом. Такая планіроўка ўжывалася на працягу тысячагоддзяў у Кітаі, была агульнапрынятай у Старажытным Рыме і з 19 стагоддзя атрымала шырокую папулярнасць сярод праекціроўшчыкаў ва ўсім свеце. Так забудавана большасць гарадоў у ЗША.

Другая распаўсюджаная схема забудовы горада — радыяльная, пры якой асноўныя вуліцы сходзяцца да цэнтра горада. Часцей за ўсё яна атрымліваецца ў выніку доўгага развіцця горада вакол цытадэлі, з канцэнтрацыяй шляхоў у гарадскіх сценах. У апошні час гэта дапаўняецца пабудовай кольцавых магістраляў унутры і вакол горада (напрыклад, першае і другое гарадскія кольцы і МКАД у Мінску).

Структураванне гарадской прасторы большасці гарадоў адбываецца ў адпаведнасці з пэўнымі зонамі, населенымі прадстаўнікамі адной сацыяльнай страты. Цэнтрам горада з'яўляецца цэнтральны дзелавы раён, акружаны зонай пераходу, забудаванай прамысловымі аб'ектамі і жыллём пралетарыяту; далей ідзе зона рэзідэнцый высокага класу і прыгарадная зона, населеная людзьмі, якія прыязджаюць у горад на працу.

Геаграфічны абрыс горада ў значнай ступені вызначаюць працэсы агламеравання (зліцця некалькіх гарадоў ва ўстойлівы прасторавы комплекс) і субурбанізацыі (развіцця прыгарадаў (англ.: suburbs) — кольцаў урбанізаванай тэрыторыі па-за межамі цэнтральнага горада).

Клімат

Гарады валодаюць уласным мікракліматам па прычыне наяўнасці вялікай колькасці паверхняў, што абсарбіруюць цяпло ад сонечнага святла, і сеткі каналаў вываду дажджавой вады ў сістэму падземнай сцёкавай каналізацыі. Прамысловасць, транспарт, камунальная гаспадарка ўносяць заўважны ўклад у падагрэў гарадскога паветра. Канструкцыя горада спрыяе захаванню пэўнай тэмпературы, больш высокай у параўнанні з навакольнымі прасторамі.

Засмечванне і рознага роду забруджванне з'яўляюцца дзвюма асноўнымі гарадскімі экалагічнымі праблемамі.

Значэнне

Гарады — гэта своеасаблівыя вузлы ў прасторавай структуры грамадства: чым іх больш і чым яны буйнейшыя, тым больш мяняецца логіка арганізацыі прасторы і транспартныя плыні, тым складаней жыццё ў грамадстве і само грамадства. Фізічная шчыльнасць пражывання паляпшае абмен інфармацыяй і ведамі, спрыяе вытворчасці новых ідэй, інтэлектуальна абагачае краіну.

З'яўленне буйных гарадоў патрабуе новых сістэм іх забеспячэння і тавараабароту паміж горадам і вёскай. Гэта моцна мяняе ўвесь уклад грамадства (і ў горадзе, і ў сяле). Рост новых сектараў эканомікі (дзякуючы гарадам) вядзе да ўзрастання ўзроўню пісьменнасці, што ў сваю чаргу паляпшае засваенне новых ідэй, а гэта можа прывесці да перабудовы ідэалогіі грамадства.

Набыццё асобнымі гарадамі надзвычайнага ўплыву ў гандлёвай, фінансавай, банкаўскай і інш. сферах прывяло да фарміравання канцэпцыі глабальных ці сусветных гарадоў. Па разліках яе аўтараў такія гарады маюць больш агульнага паміж сабой, чем з гарадамі сваіх краін. Да глабальных гарадоў адносяць, у прыватнасці, Лондан, Нью-Ёрк, Токіа, Парыж, Лос-Анджэлес, Сінгапур, Таронта, Чыкага. Пры гэтым гарады ўплывовыя ці магутныя ў рэлігійным ці гістарычным аспекце (Рым, Дэлі, Мумбаі, Стамбул, Мекка і г.д.) да катэгорыі глабальных гарадоў не адносяцца.

Тэндэнцыі развіцця

Дыферэнцыяцыя развіцця гарадоў прывяла да складвання трох асноўных тыпаў гарадскіх сістэм.

  • Прыматная гарадская сістэма характарызуецца наяўнасцю аднаго буйнога гарадскога пасялення (звычайна, сталічнай агламерацыі), якое дамінуе ў нацыянальнай гарадской сістэме. Гэта асаблівасць Лацінскай Амерыкі, большай часткі Азіі і часткі Афрыкі.
  • Збалансаваная гарадская сістэма, у якой адзін горад не мае яўнага дамінавання над іншымі, характэрная перш за ўсё для Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Працэс еўрапейскай інтэграцыі прывёў да стварэння еўрапейскіх субрэгіянальных гарадскіх сістэм (у прыватнасці, паласа ад Бенілюкса да Паўночнай Італіі ўздоўж франка-германскай граніцы). Шэраг калісьці малых еўрапейскіх гарадоў (Ахен, Льеж, Страсбург) апынуліся ў стратэгічна важных для ЕС месцах і атрымалі магчымасць развівацца не толькі ў межах сваёй краіны, але і Еўропы ўвогуле.
  • Транснацыянальная гарадская сістэма з'явілася ў выніку фарміравання новых тыпаў эканамічных сувязей паміж вытворчымі прадпрыемствамі і сервіснымі кампаніямі. Працягваецца развіццё сеткі сусветных гарадоў.

Новым тыпам гарадоў постіндустрыяльнай эпохі сталі тэхнаполісы, прызначаныя для стварэння ў адной канцэнтраванай зоне інавацыйнай прадукцыі. Такія гарады мэтанакіравана будуюцца нацыянальнымі ці рэгіянальнымі ўладамі з удзелам дзелавых і акадэмічных колаў.

Гарады Беларусі

Асноўны артыкул: Гарады Беларусі

На тэрыторыі Беларусі гарады з'яўляюцца ў 9—10 стагоддзях з рассяленнем славян. Першыя гарады — Полацк, Тураў, Віцебск.

Беларускае заканадаўства адносіць да катэгорыі гарадоў:

  • горад Мінск — сталіцу Рэспублікі Беларусь;
  • гарады абласнога падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек, якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай (у асобных выпадках да іх могуць быць аднесены населеныя пункты з меншай колькасцю насельніцтва, якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі, маюць важнае прамысловае, гістарычнае значэнне, перспектывы далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва);
  • гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя арганізацыі, сетку арганізацый сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.

На пачатак 2009 г. 112 населеных пунктаў мелі статус горада.

Гл. таксама

  • Юрыдыкі

горад африка, горад баку, горад героев, горад днепр новости, горад кентау, горад килерово пажар, горад кома, горад мёртвых - каір, горад мінск, горад сочи


Горад Інфармацыю Аб

Горад


  • user icon

    Горад beatiful post thanks!

    29.10.2014


Горад
Горад
Горад Вы праглядаеце суб'ект
Горад што, Горад хто, Горад апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...