Горад Пуэрта-Уільямс


Пуэрта-Уільямс - невялікі чылійскі горад і порт на востраве Наварына (архіпелаг Вогненная Зямля на беразе праліва Бігля). Сталіца правінцыі Чылійская Антарктыка. Сапернічае з Ушуаяй за званне самага паўднёвага горада на свеце.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Клімат
  • 3 Эканоміка
  • 4 Спасылкі

Гісторыя

Да іспанскай каланізацыі тэрыторыю займалі плямёны яганаў, вядомыя еўрапейскім падарожнікам з XVI стагоддзя. Да канца XIX стагоддзя Вогненная Зямля не выклікала ў еўрапейцаў цікаўнасці з кропкі гледжання каланізацыі ў першую чаргу з-за суровага клімату. Сітуацыя змянілася ў 1890 годзе, калі на востраве было знойдзена золата. Праз два гады на ўсходнім беразе вострава была заснавана вёска Пуэрта-Тора. Пуэрта-Уільямс з'явіўся ў 1953 годзе перш за ўсё як ваенна-марская база, з-за таго, што Пуэрта-Тора была нязручнай для яе размяшчэння. Паступова ў горадзе развілася і грамадзянская эканоміка, перш за ўсё рыбалоўства, турызм і абслугоўванне заходзячых у прот караблёў. Развіццё мясцовай эканомікі выклікала за сабой і павелічэнне колькасці насельніцтва - у 2002 годзе Пуэрта-Уільямс налічваў 2874 жыхара (з улікам персанала ваенна-марской базы), што больў чым на 100 чалавек пераўзыходзіць паказчыкі мінулага перапісу (1992 год, 1841 чалавек).

Клімат

Згодна з класіфікацыяй Кёпена, клімат ў Пуэрта-Уільямсе з'яўляецца пераходным паміж марскім і субантарктычным з нязначнымі хістаннямі тэмператур напрацягу года. Лета кароткае, халаднаватае, хзіма працяглая, з вялікай колькасцю ападкаў, мяккая. У год выпадае да 3000 мм. ападкаў, што разам з халаднаватым кліматам спрыяе ўтварэнню горных ледавікоў у навколлях горада.

Эканоміка

Пуэрта-Уільямс з'яўляецца зыходным пунктам і базай шматлікіх навуковых экспедыцый па даследванню Антарктыкі і Вогненнай Зямлі. Горад служыць таксама базай забеспячэння для маякоў і метэаралагічных станцый рэгіёна.

Асновай эканомікі Пуэрта-Уільямса з'яўляецца турызм. У порт горада рэгулярна заходзяць прыватныя яхты і пасажырскія лайнеры, якія здзяйсняюць круізы па Антарктыцы і вакол Мыса Горн. Турысты могуць хадзіць у пешыя паходы па наваколным гарам, на якіх растуць унікальныя Магеланавыя лясы, самы паўднёвы лясны масіў на Зямлі. Таксама папулярна марская рыбалка і паездкі на кацярах да велізарных клоніяў пінгвінаў і марскіх коцікаў. У летнія месяцы магчыма плаванне на яхтах да Мыса Горн і Антарктычнага паўвострава. Значную ролю ў эканоміке горада гуляе рыбалоўства і абслугоўванне ваенна-марской базы.

Выгляд на праліў Бігля з гор на поўдні ад Пуэрта-Уільямса

Спасылкі

  • Карта паўднёвага Чылі


Горад Пуэрта-Уільямс інфармацыя аб


Горад Пуэрта-Уільямс
Горад Пуэрта-Уільямс

Горад Пуэрта-Уільямс аб відэа


Горад Пуэрта-Уільямс Вы чытаеце гэтую тэму.
Горад Пуэрта-Уільямс якія, Горад Пуэрта-Уільямс хто, Горад Пуэрта-Уільямс апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video