TR | RU | UK | KK | EN |

Горад Нясвіж


Нясві́ж (афіц. транс.:Niasviž) — горад на паўдневым захадзе Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нясвіжскага раёна, каля вытокаў р. Ушы, на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. У 112 км да паўднёвы захаду ад Мінска, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Клецкам, Навагрудкам і аўтадарогай Мінск—Слуцк. Насельніцтва 14,3 тыс. чал. (2006).

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Эканоміка
  • 4 Культура і адукацыя
  • 5 СМІ
  • 6 Помнікі
  • 7 Знішчаныя помнікі
    • 7.1 Галерэя
  • 8 Вядомыя асобы
  • 9 Зноскі
  • 10 Літаратура
  • 11 Спасылкі

Гісторыя

Магчымая першая ўскосная згадка Нясвіжа звязаная з удзелам кн. Юрыя Нясвіжскага ў бітве на Калцы (1223), верагодна, яго нашчадкамі былі нясвіжскія князі Грыгорый і Іван згаданыя ў 1388 г. Дакладнае паходжанне і радавод гэтых князёў, як і напэўнае дачыненне гэтых князёў да Нясвіжа, пакуль не высветленыя.

Верагодна з канца XIII ст. у ВКЛ. У 1430-я гады Нясвіжам валодаў нейкі Федзька. Першы сярод вядомых пісьмовы ўспамін пра Нясвіж адносіцца да 1445 г. Належаў Неміровічу, Мантыгердавічам, у 1492 горад перайшоў ва ўладанне роду Кішак, у 1513 Ганна Кішчанка была выдадзена замуж за Яна Радзівіла Барадатага, і Нясвіж у якасці пасагу перайшоў да роду Радзівілаў. У 1533 г. на месцы гарадзішча быў пабудаваны драўляны Нясвіжскі замак. З 1547 г. — цэнтр Нясвіжскага княства.

У XVI ст. Нясвіж становіцца адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі (кальвінізму) у ВКЛ. Імёны дзеячаў гэтага часу, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць:Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон Рысінскі, Даніэл Набароўскі і інш. пісьменнікі, паэты, філосафы. Каля 1560 г. ў Нясвіжы Мікалаем Радзівілам Чорным была заснаваная друкарня, дзе выдаваліся творы Сымона Буднага і іншых філосафаў, друкарамі былі Д. Лянчыцкі, В. Цяпінскі (М. Радзівіл Чорны таксама валодаў Брэсцкай друкарняй). Сын і пераемнік М. Радзівіла Чорнага — М. К. Радзівіл Сіротка адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва, паводле яго загаду «вучоных-ерэтыкоў» выгналі з горада, на плошчы былі спаленыя кнігі С. Буднага і інш. асветнікаў. Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет М. Радзівіл Сіротка ў 1586 стварыў ардынацыі Радзівілаў з цэнтрам у Нясвіжы, тады ж гораду было нададзена магдэбургскае права і герб. З імем М. Радзівіла Сіроткі, які запрасіў у Нясвіж італьянскіх архітэктараў і з іх удзелам нанова збудаваў каменны замак і нішых каменных збудаванняў у горадзе, што зберагліся да нашіх дзён — Нясвіж пераўтвораны ў горад-крэпасць і ў канцы XVI ст. стаў даволі буйным горадам, у XVI—XVIII ст. дзейнічаў езуіцкі калегіум. Тады за Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У 1625 г. ўзнікла яшчэ адно прадмесце — «Казімеж», у паўночна-заходнім баку ад Старога горада.

У XVIII ст. Нясвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзейнічалі:кадэцкі корпус для прыватнага войска Радзівілаў і школа флоцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і тэатр Радзівілаў. Спусташэнні прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай вайне (1700—1721) Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі, у сакавіку 1706 шведскія войскі пасля аблогі занялі замак і горад, ўзарвалі ўмацаванні і бастыйёы, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў. У 1720-я Нясвіж адбудаваны М. К. Радзівілам Рыбанькай. У 1724 ў Нясвіжскім замку была створана капэла, але толькі пасля 1726 Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны — вакол сцен узвялі новыя валы. У 1726—1736 дзейнічаў чыгуналіцейны завод (спачатку як плавільня альбо ліцейня), які выпускаў гарматы для арміі Радзівіла. За ўвесь час на заводзе працавала каля 50 чал. У 1740—1791 дзейнічаў прыгонны тэатр. У 1750—1791 у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У 1755 ў парку «Альба» пабудавалі летні палац пад назвай «Кансаляцыя».

З 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Нясвіжскага павета (1793—1796). У 1793—1796 Нясвіж быў цэнтрам Мінскага, Ізяслаўскага (Валынскага) і Брацлаўскага генерал-губернатарства, бо генерал-губернатар Цімафей Туталмін выбраў горад сваёй рэзідэнцыяй, з якой было зручна кіраваць трыма губернямі. З 1796 пазаштатны горад Слуцкага павета.

Падзеі 1812 прынеслі гораду разбурэнні і заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі.

Толькі ў 1875 Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж, быў адрамантаваны замак, закладзены, які зараз з'яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры.

21 снежня 1906 было зарэгістравана Польскае таварыства «Асвета» у Нясвіжы, якое займалася падтрымкай польскамоўнай адукацыі; расійскія ўлады ліквідавалі яго ў 1909 або ў 1910 годзе. Падчас выбараў да самакіравання 1909 у гарадскую раду была абраны 11 палякаў, 3 рускіх і 1 яўрэй.

14 сакавіка 1919 года пачалося нясвіжскае паўстанне, у часе якога польскія жыхары вызвалілі горад ад бальшавікоў; 5 дзён пазней яно было задушана, а арганізатары расстраляныя.

25 кастрычніка 1926 у Нясвіжы ў палацы Радзівілаў адбыўся з'езд прадстаўнікоў «віленскіх кансерватараў» і сустрэча з маршалам Юзафам Пілсудскім (1867—1935).

У 1921—1939 у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці.

Насельніцтва

  • XVII стагоддзе:1673 — 2,4 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе:1880 — 8177 чал., з іх каля 5 тыс. іўдзеяў і 1 тыс. каталікоў; 1 студзеня 1896 — 10 237 чал. (5448 мужчынаў і 4789 жанчын), з іх паводле веры:праваслаўных 2890, каталікоў 1545, пратэстантаў 32, іўдзеяў 5692, іншых 78; паводле саслоўя:шляхты 165, духоўнага саслоўя 59, ганаровых грамадзян і купцоў 63, мяшчан 7885, ваеннага саслоўя 791, сялян 1180, іншых 94.
  • XX стагоддзе:1921 — 6840 чал.; 1973 — 9,6 тыс. чал.; 1989 — 14,0 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.; 1995 — 15 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе:2006 — 14,3 тыс. чал.; 2007 — 12 684 чал.; 2008 — 14,3 тыс. чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы медыцынскай (завод медыцынскіх прэпаратаў), харчовай, швейнай прамысловасці, рыбхоз «Альба». Гасцініца «Нясвіж». Сядзіба «Нясвіжская» (турыстычныя паслугі). Нясвіж — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння.

Культура і адукацыя

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1996 годзе заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». З 1995 у горадзе праводзіцца нацыянальны фестываль старажытнай і камернай музыкі «Музы Нясвіжа». Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа.

СМІ

  • Газета «Нясвіжскі час». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“».
  • Газета «Нясвіжскія навіны». Орган мясцовых улад.
  • Бясплатная газета «Капейка».

Помнікі

  • Нясвіжскі фарны касцёл Найсвяцейшага Божага Цела (былы касцёл езуітаў; XVI ст.) і езуіцкі калегіум
  • Нясвіжскі касцёл і кляштар бенедыкцінак
  • Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады (XVI ст.)
  • Нясвіжская замкавая вежа (XVI ст.)
  • Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс (XVI—XVIII ст.ст.)
  • Слуцкая брама (2-я пал. XVII ст. — XVIII ст.)
  • Дом рамесніка («Дом на рынку», 1721)
  • Нясвіжскі манастыр бернардзінцаў (1598, дабудаваны ў XVII ст.)
  • Плябанія (кан. XVI ст. — пач. XVII ст.)
  • Паркавы комплекс «Альба».
  • Помнікі:разстраляным бальшавікамі арганізатарам нясвіжскага паўстання:Мячыславу Валністаму, Палікарпу Календзе, Юзэфу Янушкевічу, Канстанціну Шыдлоўскаму, Станіславу Іваноўскаму (1926); С. Буднаму; бюст кн. Ю. Нясвіжскага (1990-я); бюст кн. М. К. Радзівіла Сіроткі; У. Сыракомлі; Д. М. Бернардоні; Т. Макоўскаму; Я. Коласу, скульптуры «Дама ў чорным», «Русалка» і інш.; вазы з надпісамі «1794», «За нашу і вашу свабоду», «1410. Грунвальд», «Gloria victoria».

Знішчаныя помнікі

  • Касцёл Міхаіла Арханёла 1598г.
  • Помнік нясвіжскага паўстання 1919 года ў цэнтре горада (знішчаны ў час ІІ сусветнай вайны).
  • Касцёл Яна Хрысціцеля і кляштар дамініканцаў.
  • Касцёл Святога Крыжа ордэна бенедыкцінцаў 1766 г.

Галерэя

Вядомыя асобы

  • Род Радзівілаў
  • Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565), вялікалітоўскі дзяржаўны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч
  • Сымон Будны (~1530-1593), гуманіст, асветнік, вучоны, царкоўны рэфарматар, філосаф
  • Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549—1616), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ
  • Адольф Міхайлавіч Янушкевіч
  • Дзмітрый Касмовіч — беларускі палітычны і грамадcкі дзеяч, выдавец.

Зноскі

  1. ↑ Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ↑ Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»:першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland, № 19. — Горадня-Менск, 2013. — С. 44-53.
  3. ↑ Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W:Między nadzieją…. Ss. 37-38.
  4. ↑ W walce o prymat w kraju. Samorząd lokalny. W:Między nadzieją…. S. 169.
  5. ↑ Месцы памяці ахвяр камунізму ў Беларусі c. 211—213
  6. ↑ Пазднякоў В. Нясвіж // Вялікае княства Літоўскае:Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш.  С. 368
  7. ↑ Nieśwież // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VII:Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 118
  8. ↑ Несвиж // Горад Нясвіж // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона:В 86 томах (82 т. и 4 доп.) —СПб., 1890—1907.
  9. ↑ Несвиж // Большая Советская Энциклопедия.
  10. ↑ Несвиж // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.:НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.:ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. ↑ Niaśviž // Шаблон:Крыніцы/Гістарычны слоўнік Беларусі, 1998 P. 166.

Літаратура

  • Несвиж // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков ; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.:Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Dariusz Tarasiuk:Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin:Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7

Спасылкі

  • Здымкі на Radzima.org
  • Нясвіж — Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік
  • Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Старажытнае дойлідства Нясвіжа
  • К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. «Паданні і легенды Нясвіжу і Радзівілаў»
  • Кастусь Антановіч «Радзівілаўскі акцэнт музеефікацыі» Інфармацыя пра Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс
  • (руск.)  Здымкі на Globus.tut.by
  • (руск.)  Інфармацыя пра Нясвіж і здымкі горада
  • (руск.)  «Легенды Нясвіжа» — старонка пра гісторыю і паданні Нясвіжа (ёсць фотагалерэя)
  • Песня пра Нясвіж
Гарады Мінскай вобласці

Мінск (не ўваходзіць у яе склад) · Барысаў · Беразіно · Валожын · Вілейка · Дзяржынск · Жодзіна · Заслаўе · Капыль · Клецк · Крупкі · Лагойск · Любань · Маладзечна · Мар'іна Горка · Мядзел · Нясвіж · Салігорск · Слуцк · Смалявічы · Старыя Дарогі · Стоўбцы · Узда · Фаніпаль · Чэрвень

 Культурныя сталіцы Беларусі

да 2010 Віцебск · 2010 Полацк · 2011 Гомель · 2012 Нясвіж · 2013 Магілёў · 2014 Гродна · 2015 Брэст

 


Горад Нясвіж Інфармацыю Аб

Горад Нясвіж


  • user icon

    Горад Нясвіж beatiful post thanks!

    29.10.2014


Горад Нясвіж
Горад Нясвіж
Горад Нясвіж Вы праглядаеце суб'ект
Горад Нясвіж што, Горад Нясвіж хто, Горад Нясвіж апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.:presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...