TR | RU | UK | KK | EN |

Горад Мазыр

горад мазырати
Мазы́р (афіц. транс.:Mazyr) — горад раённага падпарадкавання (да жніўня 2007 г. — абласнога падпарадкавання) у Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мазырскага раёна, порт на р. Прыпяць. У 133 км да паўднёвага ўсходу ад Гомеля, 7 км ад чыгуначнай станцыі на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Гомелем, Бабруйскам, Оўручам (Украіна). Найбуйнейшы порт у Беларусі. Аэрапорт. Насельніцтва 111,6 тыс. чалавек (2006).

Змест

  • 1 Назва
  • 2 Гісторыя
    • 2.1 Ранняе Сярэднявечча
    • 2.2 Вялікае Княства Літоўскае
    • 2.3 Пад уладай Расійскай імперыі
    • 2.4 Найноўшы час
  • 3 Насельніцтва
    • 3.1 Дэмаграфія
  • 4 Адукацыя
  • 5 Культура
    • 5.1 Мас-медыя
    • 5.2 Спорт
  • 6 Забудова
  • 7 Эканоміка
  • 8 Транспарт
  • 9 Турыстычная інфармацыя
    • 9.1 Інфраструктура
    • 9.2 Славутасці
    • 9.3 Страчаная спадчына
  • 10 Галерэя
  • 11 Гарады-пабрацімы
  • 12 Вядомыя асобы
  • 13 Зноскі
  • 14 Літаратура
  • 15 Спасылкі

Назва

На думку географа В. Жучкевіча найбольш імаверна, што тапонім «Мазыр» мае этнанімічнае паходжанне і ўтварыўся ад імя народнасці мазур.

Варыянты напісання назвы ў гістарычных крыніцах:Мозър, Мозыр, Мозырь.

Гісторыя

Асноўны артыкул:Гісторыя Мазыра

Ранняе Сярэднявечча

Мяркуецца, што паселішча, ад якога бярэ свой пачатак сучасны Мазыр, узнікла ў VIII ст. ва ўрочышчы Кімбараўка, дзе існавала ўмацаванае гарадзішча. У XI—XII стст. умацаваны горад перанеслі на Замкавую гару.

Першы пісьмовы ўпамін пра Мазыр датуецца 1155 годам, калі ён перайшоў ад Кіеўскага да Чарнігаўскага княства. Працяглы час Мазыр знаходзіўся ў складзе Тураўскага княства, князі і епіскапы якога называліся тураўскімі і мазырскімі. У 1240—1241 горад пацярпеў ад татарскіх набегаў.

Вялікае Княства Літоўскае

З сяр. XIV ст. Мазыр далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVIII стст. тут існаваў драўляны замак.

У 1471 Мазыр увайшоў у склад Кіеўскага ваяводства. У XVI ст. горад стаў цэнтрам гродавага староства, з правядзеннем адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) — сталіцай павету. Па Люблінскай уніі (1569) і пераходу Кіеўскага ваяводства да Каралеўства Польскага з ініцыятывы мясцовай шляхты Мазырскі павет далучыўся да Менскага ваяводства.

У пач. XVI ст. Мазыр складаўся з трох частак — цэнтральнай з астрогам, неўмацаванага пасаду і Рынку. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім у 1534—1537 усходнія захопнікі зруйнавалі Мазыр. На 1552 у месце існавалі цэрквы Спаса, Міколы, Прачыстай Багародзіцы, на 1571 — 550 будынкаў, дзейнічалі 5 цэркваў, працавалі шпіталь і 44 крамы, на 1576 — 293 мяшчанскія двары.

28 студзеня 1577 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Мазыру Магдэбургскае права і герб «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях, на шыльдзе — чырвоная літара S». Вытрымка з адпаведнага вялікакняжацкага прывілея:

Надаем тому гораду нашему печать гарадскую, то есть Орел з Сем в нем вырисованым... которую ўрад гарадский на судах и иншых справах и потребах гарадских печатовать и того герба ўжывать мают вечные часы
Гістарычны герб Мазыра:з прывілея XVII ст. (злева) і сучасная рэканструкцыя (справа)

У 1609 Мазыр пацярпеў ад вялізнага пажару. Аднак ужо ў 1613 коштам ахвяраванняў завяршылася аднаўленне ўмацаванняў і горад быў «…абнесена высокім валам з 7 вежамі, або фортамі». У 1616 староста Б. Стравінскі заснаваў тут касцёл. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 маскоўскія войскі на чале з Валконскім захапілі і спустошылі мясціну.

У 1-й пал. XVIII ст. у Мазыры збудавалі базыльянскі манастыр, каля горада — Кімбараўскія цыстэрыянскія кляштары. З 1752 пачаў дзейнічаць кляштар марыявітак. У 1723—1773 пры Фарным касцёле існавала місія езуітаў. У 1726 адкрылася езуіцкая школа (у 1773 яе пераўтварылі на свецкую вучэльню). У 1750 казакі спустошылі кляштар цыстэрыянак ва ўрочышчы Кімбараўка.

На 1724 у Мазыры існавалі Кіеўская, Оўруцкая, Свідоўская, Нагорная, Гончая і іншыя вуліцы. У месце было два замкі — Верхні (Стары), які размяшчаўся на Замкавай гары, і Ніжні. У падножжа Замкавай гары быў Рынак, на паўночным захадзе ад яго знаходзіліся гарадская ратуша, пякарня і стайня. Гандаль вёўся ў 56 крамах, якія атачалі пляц. Тамака ж быў шпіталь. Паводле гарадскага плану (1769), — Пятніцкая, Слуцкая, Кіеўская, Жытомірская вуліцы і Рынак; у месце было 211 двароў, 6 цэркваў і касцёлаў, ратуша, 2 майстэрні для абпалу цэглы.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мазыр апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павету Мінскай губерні. У 1796 царскія ўлады даравалі гораду новы расійскі герб. На 1825 тут было 530 драўляных і 3 мураваныя будынкі, дзейнічалі 2 кляштары, працавалі 22 крамы і 27 корчмаў. У 1834 у Мазыры адкрылася шляхецкае вучылішча, ператвораная ў 1859 у прагімназію, потым — у гімназію. На 1862 — 491 будынак, дзейнічалі 4 цэрквы, касцёл і 2 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавала 71 крама; штогод з 6 да 27 студзеня і з 6 да 28 жніўня праводзіліся кірмашы. Месцічы актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні (1863—1864).

На 1878 у Мазыры дзейнічалі 3 царквы (у тым ліку мураваная, гвалтоўна пераробленая царскімі ўладамі з бернардзінскага касцёла), касцёл і сінагога. У 1879 тут заснавалі тэлеграфную станцыю, а ў 1885 — запалкавую фабрыку «Маланка» («Молния»). Пракладка Палескіх чыгунак у 1880-я гг. паспрыяла далейшаму эканамічнаму развіццю Мазыра. Паводле вынікаў перапісу (1897) у месце было 628 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 капліцы, сінагога, 4 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавалі бальніца, прагімназія, 1-класная прыходская і прыватная жаночая 2-класная вучылішча, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, майстэрня апрацоўкі скураў, 3 крупадзёркі, маслабойня, 170 крамаў, 13 заезных двароў, 8 корчмаў, 3 вінныя крамы. На 1904 — 1210 жылых дамоў, у тым ліку 102 мураваныя, 50 газавых ліхтароў, водаправод, 2 друкарні, аптэка, 2 бібліятэкі, лясніцтва. У верасні 1913 тут адбылася I сельскагаспадарчая і прамысловая выстаўка. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Мазыры было 1210 жылых будынкаў, 3 фабрыкі, 16 майстэрняў, 5 навучальных устаноў, земская бальніца, метэастанцыя, друкарня і 2 кнігарні. У лютым 1918 горад занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

Мост цераз Прыпяць — самы доўгі аўтамабільны мост у Беларусі

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мазыр абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Гомельскага раёна. З 5 сакавіка да 29 чэрвеня 1920 горад знаходзіўся пад польскай уладай. У 1924 Мазыр стаў цэнтрам раёна БССР (у 1926—1927 гг. горад у Слабадскім раёне). У 1924—1930 і 1935—1938 горад быў адміністрацыйным цэнтрам акругі. 27 верасня 1938 Мазыр атрымаў афіцыйны статус горада абласнога падпарадкавання. У 1938—1954 ён быў цэнтрам Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 жніўня 1941 да 14 студзеня 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Акупанты стварылі ў Мазыры лагер смерці, знішчылі 4,7 тыс. жыхароў. Дзейнічала патрыятычнае падполле.

У 1948 аднавіў працу Мазырскі краязнаўчы музей. У 1953 адбыўся ўвод у эксплуатацыю рамонтава-экскаватарнага, у 1963 — кабельнага завода. У 1958 пачаўся рух на мосце праз раку Прыпяць. У 1975 адбыўся пуск першай чаргі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. У 1988 пачаўся рэгулярны трамвайны рух.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVI стагоддзе:1552 — 1,5 тыс. чал.; 1571 — каля 2 тыс. чал.; 1576 — 2 тыс. чал.
  • XVIII стагоддзе:1724 — 1,5 тыс. чал.; 1795 — каля 2 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе:1825 — каля 3 тыс. чал.; 1850 — каля 6,5 тыс. чал.; 1866 — 5899 чал.; 1878 — 7834 чал. (3902 муж. і 3932 жан.), у тым ліку 5457 праваслаўных, 23 стараверы, 446 каталікоў, 10 евангелістаў і 1898 іўдзеяў; 1897 — 8067 чал.
  • XX стагоддзе:1907 — 9976 чал.; 1908 — 10 395 чал.; каля 1910 — 12 251 чал. (6338 муж. і 5883 жан.), з іх паводле веры:праваслаўных 4118, раскольнікаў 68, каталікоў 619, пратэстантаў 22, іўдзеяў 7276, іншых 148; паводле саслоўя:шляхты 248, духоўнага саслоўя 45, ганаровых грамадзян і купцоў 315, мяшчан 9886, ваенных 732, сялян 885, іншых 140; 1927 — 14,3 тыс. чал.; 1939 — 17,5 тыс. чал.; 1970 — 48,0 тыс. чал.; 1973 — 58 тыс. чал.; 1991 — 103 тыс. чал.; 1997 — 108 тыс. чал.; 1998 — 109,2 тыс. чал.; 1999 — 111,8 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе:2004 — 111,5 тыс. чал.; 2006 — 111,6 тыс. чал.; 2008 — 112,0 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 112,2 тыс. чал.; 2009 — 108 792 чал. (перапіс).

Адукацыя

У Мазыры працуюць будаўнічы тэхнікум, вучылішча — геалогіі, будаўнічая, медыцынская і музычная, 15 сярэдніх і 4 музычныя школы, 35 дашкольных устаноў. Установа вышэйшай адукацыі — Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна.

Культура

Драматычны тэатр імя І. МележаПалац культуры

Дзейнічаюць кінатэатр «Мір», Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа, Мазырская філармонія, парк культуры «Перамога». У 1990 годзе адкрыўся Палац культуры МНПЗ. Жыхароў горада абслугоўваюць больш за 50 бібліятэк. У Мазыры ёсць краязнаўчы музей, музей прыкладнай творчасці, гарадская выстаўная зала.

Мас-медыя

У кабельнай сетцы Мазыра вяшчае мясцовы тэлеканал. Таксама горад мае ўласныя друкаваныя выданні — газеты «Жыццё Палесся» і «На свае вочы».

Спорт

Асноўныя спартыўныя аб'екты:басейн, 3 стадыёны, гарналыжны комплекс, школа алімпійскага рэзерву Беларусі. Мясцовая футбольная каманда — ФК «Славія-Мазыр».

Забудова

Плошча Леніна

Архітэктурна-планіровчную сістэму Мазыра абумовіў складаны рэльеф (рака Прыпяць, мноства яраў). Культурны і гістарычны цэнтр горада — плошча Леніна — геаграфічна знаходзіцца на ўскраіне, на беразе Прыпяці. Уздоўж ракі праходзіць вуліца Савецкая, перпендыкулярна да якой рэчышчам і схіламі яраў у глыб горада падымаюцца іншыя вуліцы.

Эканоміка

У 1912-14 гг. у Целепуках, прыгарадзе Мазыра працаваў Мазырскі фанерна-дрэваапрацоўчы завод. Вырабляў дошкі, фанеру і інш. У 1910—1913 гг. меў 2 паравыя рухавікі (150 к.с.), працавала да 200 рабочых; выраблена прадукцыі на 565,4 тыс. руб.

Цэнтр нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці (вытворчасць куханнай солі). Гасцініцы гарадскога савета «Дынама», «Элада», гасцінічны комплекс «Прыпяць».

Транспарт

У Мазыры, акрамя аўтобусаў, працуе трамвайны транспарт. Даўжыня лініі — больш за 20 кіламетраў. Дзейнічае адзін маршрут.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Гістарычны цэнтр горада

Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты:«Мазыр старадаўні», «Палескі край, яго традыцыі і побыт», «Мазыр даўні і сучасны», «Святыні Мазыршчыны». Працуе Мазырскі аб'яднаны краязнаўчы музей культуры.

  • Гасцініцы:гарадскога савета «Дынама», «Элада», гасцінічны комплекс «Прыпяць».

Славутасці

  • Бровар (1885)
  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст., фрагменты)
  • Замчышча (XV—XVIII стст.)
  • Свята-Міхайлаўская сабор і манастырскі жылы корпус (1760—1775, былы касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар бернардзінцаў)
  • Касцёл і кляштар цыстэрцыянцаў (1711)
  • Касцёл Святога Міхаіла і манастыр цыстэрыянак (1743—1745)
  • Могілкі іўдзейскія
  • Сядзіба Кяневічаў (пач. XIX ст., пазней мужчынская гімназія)

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Касцёл і кляштар марыявітак (XVIII ст.)
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Фарны, 1616)
  • Сінагога
  • Царква Праабражэння Гасподняга (XVI ст.)
  • Царква Святога Мікалая (XVI ст.)
  • Царква Святой Параскевы Пятніцы (XVIII ст.)
  • Царква Святой Тройцы (1888)

Галерэя

Гарады-пабрацімы

  • Корасцень, Украіна
  • Северадзвінск, Расія
  • Страканіцы, Чэхія

Вядомыя асобы

  • Святлана Басуматрава
  • Сяргей Дубавец, беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец.
  • Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч, беларускі футбаліст
  • Давыд Барысавіч Мельцэр, беларускі гісторык-славіст
  • Ксенія Сітнік, беларуская спявачка
  • Міхаіл Фінберг, беларускі дырыжор
  • Аляксандр Шыманоўскі, этнограф.
  • А. А. Брэгман (1895—1919), рэвалюцыянер

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Перепись населения — 2009. Гомельская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ↑ В Мозыре и Мозырском районе меняется зональный телефонный код и вводится шестизначная нумерация(руск.) 
  3. ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.:Изд-во БГУ, 1974. С. 239.
  4. ↑ 4,0 4,1 Аўсяная М., Насевіч В., Пазднякоў В. Мазыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5:М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.:Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.:БелЭн, 1999. С. 36.
  5. ↑ 5,0 5,1 Аўсяная М., Насевіч В., Пазднякоў В. Мазыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5:М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.:Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.:БелЭн, 1999. С. 37.
  6. ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 Вялікае княства Літоўскае:Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2:Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск:Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 258.
  7. ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.:Полымя, 1998.
  8. ↑ История, Мозырский районный исполнительный комитет
  9. ↑ 9,0 9,1 9,2 Вялікае княства Літоўскае:Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2:Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск:Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 259.
  10. ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня:Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ↑ Гарады і вёскі Беларусі:Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія:Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.:БелЭн, 2005. С. 81.
  12. ↑ Гарады і вёскі Беларусі:Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія:Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.:БелЭн, 2005. С. 82.
  13. ↑ Jelski A. Mozyrz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VI:Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 754.
  14. ↑ Шаблон:Крыніцы/Даведнік па Літве і Беларусі
  15. ↑ Гарады і вёскі Беларусі:Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія:Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.:БелЭн, 2005. С. 83.
  16. Горад Мазыр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона:В 86 томах (82 т. и 4 доп.) —СПб., 1890—1907.
  17. ↑ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.:в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.:Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  18. ↑ Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т. 9:Кулібін — Малаіта / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.:БелЭн., 1999. С. 512.
  19. ↑ Гарады і вёскі Беларусі:Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія:Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.:БелЭн, 2005. С. 80.
  20. ↑ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек, «Наша Ніва», 26 сакавіка 2009 г.
  21. ↑ Мозырь. Городской транспорт. Трамвай, Mozyr.tut.by
  22. ↑ к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков ; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.:Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т. 9:Кулібін — Малаіта / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.:БелЭн., 1999. — 560 с.:іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  • Вялікае княства Літоўскае:Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2:Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск:Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.:іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Гарады і вёскі Беларусі:Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія:Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.:БелЭн, 2005. — 520 с.:іл. ISBN 985-11-0330-6.
  • Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.:Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  • Харэўскі С. Маршруты па Беларусі:мазырскае барока // «Наша Ніва», 24 красавіка 2009 г.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5:М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.:Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.:БелЭн, 1999. — 592 с.:іл. ISBN 985-11-0141-9.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VI:Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Мазыр
  • г. Мазыр на Radzima.org
  • Мазыр — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Catholic.by
  • Фота Мазыра(руск.) 
Гарады і гарадскія пасёлкі Гомельскай вобласці

Гомель · Буда-Кашалёва · Васілевічы · Ветка · Добруш · Ельск · Жлобін · Жыткавічы · Калінкавічы · Лоеў · Мазыр · Нароўля · Петрыкаў · Рагачоў · Рэчыца · Светлагорск · Тураў · Хойнікі · Чачэрск

 

горад мазырати


Горад Мазыр Інфармацыю Аб

Горад Мазыр


  • user icon

    Горад Мазыр beatiful post thanks!

    29.10.2014


Горад Мазыр
Горад Мазыр
Горад Мазыр Вы праглядаеце суб'ект
Горад Мазыр што, Горад Мазыр хто, Горад Мазыр апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.:Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF :у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...