TR | RU | UK | KK | EN |

Горад Ваўкавыск


Ваўкавы́ск (афіц. транс.:Vaŭkavysk) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ваўкавыскага раёна, на р. Рось. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Вялікую Бераставіцу, Свіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Вялікую Бераставіцу. Насельніцтва 46,5 тыс. чал. (2006).

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Эканоміка
  • 3 Культура
  • 4 Славутасці
  • 5 Вядомыя асобы
  • 6 Зноскі
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Спасылкі

Гісторыя

Назва горада паходзіць ад р. Ваўкавыя. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 г. (Волковыескъ).

Гарадзішча старажытнага Ваўкавыска складаецца з дзвюх пляцовак — Шведскай гары і Замчышча. На аснове даных раскопак устаноўлена, што паселішча на Шведскай гары было заснавана ў сярэдзіне або другой палове X ст. Пачатак жыцця на Замчышчы адносіцца да рубяжа X—XI ст. Прыкладна ў гэты час было заселена гарадзішча Муравельнік, якое размешчана за 0,5 км на ўсход ад Шведскай гары.

Паселішча на Шведскай гары першапачаткова не было ўмацавана валам. Ён быў насыпаны ў канцы X ст. Шведская гара стала дзядзінцам. У пачатку XII ст. валам было ўмацавана Замчышча (гарадскі пасад) і яно ператварылася ў вакольны горад. На Замчышчы пачалося будаўніцтва цаглянага храма, якое па нейкіх прычынах было спынена на стадыі закладкі фундамента. Умацаванае паселішча на Шведскай гары першапачаткова з'яўлялася крэпасцю, якой кіраваў пастаўлены князем пасаднік. Пазней крэпасць стала замкам, дзе жылі сам князь, знаць, дружына.

Да сярэдзіны XII ст. канчаткова склалася тапаграфія старажытнага Ваўкавыска. Назахад ад дзядзінца знаходзіцца ўмацаваны вакольны горад, заселены ў асноўным рамеснікамі, а вакол абедзвюх пляцовак размяшчаюцца неўмацаваныя паселішчы чорнага люду — бяднейшых рамеснікаў і прышпых людзей. Што датычыць Муравельніка, то жыццё на гэтым гарадзішчы спынілася.

У XIII ст. цэнтр Ваўкавыскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе ВКЛ. Магчыма, у XIV — XVII стст. у Ваўкавыску існаваў замак. У 2-й палове XIV ст. належаў Кейстуту, потым яго сыны Вітаўту. У канцы XIV ст. ўтвораны Ваўкавыскі павет. 16 сакавіка 1410 г. тэўтонскія рыцары на чале з вялікім магістрам Ульрыхам фон Юнгінгенам авалодалі Ваўкавыскам, магчыма, яны імкнуліся захапіць Вітаўта, які ў гэты час знаходзіўся ў Слоніме. Ваўкавыская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. У 1430 г. Вітаўт заснаваў у Ваўкавыску касцёл Св. Мікалая. У 1503 г. Ваўкавыск атрымаў магдэбургскае права. У 1513 г. у Ваўкавыску 9 вуліц, горад плаціў у дзяржаўную скарбніцу 20 коп грошаў, аднолькава з Новагародкам і Слонімам. З 1536 г. вядома Прачысценская царква. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. Ваўкавыск неаднаразова (1655, 1662 гг.) захоплівалі і бурылі расійскія войскі. Падчас Паўночнай вайны 1700 - 1721 гг. у сакавіку 1706 г. горад захапілі і разрабавалі шведы. У 1736 г. на сродкі Е. Ліноўскага ў Ваўкавыску размясцілася езуіцкая місія (у 1747 г. тут адкрылася школа), у 1753 г. пачалося будаўніцтва касцёла. У 2-й палове XVIII ст. ў горадзе дзейнічалі піяры і марыявіткі. У 1792 г. каля 1000 дамоў, касцёл, уніяцкая царква. Падчас паўстання 1794 г. заняты паўстанцамі, моцна пацярпеў у ходзе баёў з расійскім войскам. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі.

Забудова цэнтра Ваўкавыска

У пачатку вайны 1812 у горадзе размяшчалася штаб-кватэра камандавалага 2-й Заходняй рускай арміяй П. І. Баграціёна, з чэрвеня па 15 лістапада заняты французскім войскам, разбураны. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі ў горадзе і раёне больш 29 тыс. чалавек, у т.л. 20 тыс. у створаным тут лагеры ваеннапалонных.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Бярозка». Ваўкавыск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна.

Славутасці

Касцёл Святога Вацлава
  • Ваўкавыскі Вацлаваўскі касцёл
  • Ваўкавыская Мікалаеўская царква
  • Ваўкавыскі сядзібны дом

Вядомыя асобы

  • Павел Валынцэвіч (1875, Вялікая Бераставіца – 1962, Ваўкавыск) — адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай фатаграфіі, святар..
  • Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка
  • Д. М. Яноўскі (1868—1927) — шахматыст, прэтэндэнт на сусветнае першынство

Зноскі

  1. ↑ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  2. ↑ Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета

Гл. таксама

  • Ваўкавыская купецкая суконная мануфактура
  • Ваўкавыскае Евангелле

Спасылкі

  • http://volkovysk.by/ - Сайт жыхароў Ваўкавышчыны
  • http://www.volkovysk.com/ — Ваўкавыскі сайт
  • Ваўкавыск на Radzima.org
  • http://volkovysk.name/hist.php Гісторыя Ваўкавыска
  • http://www.vognevojjny.ru/ — В огне войны
  • http://www.volkovysk.org/ — Ваўкавыскі сайт горада
  • Зверуго Я. Г. Древний Волковыск (X-XIV вв.)


Горад Ваўкавыск Інфармацыю Аб

Горад Ваўкавыск


  • user icon

    Горад Ваўкавыск beatiful post thanks!

    29.10.2014


Горад Ваўкавыск
Горад Ваўкавыск
Горад Ваўкавыск Вы праглядаеце суб'ект
Горад Ваўкавыск што, Горад Ваўкавыск хто, Горад Ваўкавыск апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння:Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...