TR | RU | UK | KK | EN |

Горад Быхаў


Бы́хаў (афіц. транс.: Bychaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Быхаўскага раёна, цэнтр Дня беларускага пісьменства (2013); прыстань на Дняпры. У 50 км ад Магілёва; чыгуначная станцыя на лініі Магілёў—Жлобін, аўтадарогамі злучаны з Магілёвам, Рагачовам і з аўтамагістралямі Магілёў-Гомель, Магілёў—Бабруйск. Насельніцтва 16,7 тыс. чал. (2006).

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Дэмаграфія
  • 3 Эканоміка
  • 4 Культура
  • 5 Выдатныя мясціны
  • 6 Гл. таксама
  • 7 Зноскі
  • 8 Спасылкі

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.), у 1430 г. сярод гарадоў, якія падтрымалі абранне Свідрыгайлы вялікім князем. Узнік на месцы ўмацаванага гарадзішча. У 2-й чвэрці XV ст. належаў князю Дз. С. Друцкаму-Зубравіцкаму па пазванні Сякіра. Яго дачка Марына выйшла замуж за князя С. С. Гальшанскі-Трабскім і валодала Быхавам сумесна з мужам, а потым як удава. Памерла каля 1495 г., завяшчала Быхаў свайму ўнуку А. Гаштольду. Найбуйнейшыя магнаты свайго часу А. Гаштольд і яго адзіны сын Станіслаў валодалі Быхавам да смерці Станіслава ў 1542 г., потым усе маёнткі Гаштольдаў адышлі да вялікага князя Жыгімонта I Старога. Быхаў быў ператвораны ў цэнтр дзяржаўнага стараства, здадзенага ў заклад князю І. Саламярэцкаму, які ў 1556 г. Быхаў пераклаў Е. А. Хадкевічу. Апошні ў 1560 г. атрымаў прывілей на валоданне Быхавам у якасці лена, пазней — у якасці вотчыны. У 1561 г. Быхаў перайшоў да Я. Е. Хадкевіча, «графа на Шклове, Быхаве, Глуску і Мышы». У канцы 16 ст. тут пачата будаўніцтва быхаўскіх гарадскіх ўмацаванняў і Быхаўскага замка. Я. К. Хадкевіч (апошні ўладальнік Быхава з роду Хадкевічаў) заснаваны касцёл св. Казіміра. У 16—18 ст. працавала вядомая ў Еўропе Быхаўская людвісарня (гарматная ліцейня майстэрня), дзе мясцовыя высокакваліфікаваныя майстра выраблялі гарматы, ядры, кулі і інш. Пасля шлюбу дачкі Я. К. Хадкевіча Ганны з сынам канцлера Л. Сапегі Янам Станіславам у 1621 г. Быхаў перайшоў да Сапегаў. Горадам валодалі Сапегі: Казімір Леў (з 1635 г.), Павел Ян (1656—1665 гг.), Казімір Ян (да 1720 г.), Юры Станіслаў (да 1732 г.), Антоній Казімір (да 1739 г).

У 1-й палове XVII ст. ў адрозненне ад мястэчка Новы Быхаў Быхаў пачынаюць называць Старым Быхавам. Быў цэнтрам вялізнага Быхаўскага графства ў Аршанскім павеце. У 1648 г. горад асаджала, але не здолела ўзяць казацкае войска Ф. Гаркушы. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. адбыліся абарона Быхава 1654-1656 гг., абарона Быхава 1659 г., аблога Быхава 1660-1661 гг. У Паўночную вайну (1700—1721) важны стратэгічны пункт, адбыліся аблога Быхава 1702 г., абарона Быхава 1707 г. У 1747 г. у Быхаве 247 двароў; бібліятэка, паташня, саладоўня, лазня, астрог. Насельніцтва групавалася ў мяшчанскай і яўрэйскай абшчынах. За карыстанне зямлёй яны плацілі ўладальніку горада грашовы чынш і выконвалі павіннасці ў замку. У 1755 г. у Быхаве 2522 жыхары, 534 двары, малітоўная школа, 9 гандлёвых радоў, праводзіліся 3 кірмашы на год. У 1772—1796 і 1802—1923 цэнтр Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1781 зацверджаны герб горада. З 1831 г. дзяржаўная ўласнасць. З 1924 г. цэнтр раёна.

Дэмаграфія

Перапісы (*) або ацэнкі колькасці насельніцтва  :

Дэмаграфічныя змены
1815 1841 1860 1904 1939* 1959*
3 219 5 475 6 372 7 270 11 000 13 227
1970* 1979* 1989* 1999* 2009* 2011
17 371 18 048 20 049 18 400 17 031 16 905

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Днепр».

Культура

Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Выдатныя мясціны

Касцёл Беззаганага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі, знішчаны бальшавікамі ў 1960-я
  • Быхаўскі замак
  • Быхаўская сінагога
  • Быхаўская Траецкая царква

Гл. таксама

  • Казацкая вайна, 1648-1651
  • Абарона Быхава, 1654-1655
  • Аблога Быхава, 1660-1661
  • Аблога Быхава, 1702
  • Абарона Быхава, 1659
  • Абарона Быхава, 1707

Зноскі

  1. ↑ (руск.)  Перапісы 1959, 1970, 1979. — (англ.)  Насельніцтва з 1979.

Спасылкі

  • Помнікі Быхава на Radzima.org
Гарады і гарадскія пасёлкі Магілёўскай вобласці

Магілёў · Асіповічы · Бабруйск · Быхаў · Бялынічы · Глуск · Горкі · Дрыбін · Касцюковічы · Кіраўск · Клімавічы · Клічаў · Краснаполле · Круглае · Крычаў · Мсціслаў · Слаўгарад · Хоцімск · Чавусы · Чэрыкаў · Шклоў

 


Горад Быхаў Інфармацыю Аб

Горад Быхаў


  • user icon

    Горад Быхаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Горад Быхаў
Горад Быхаў
Горад Быхаў Вы праглядаеце суб'ект
Горад Быхаў што, Горад Быхаў хто, Горад Быхаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...