Гомельскі тралейбус

гомельскі тралейбус видео, гомельскі тралейбус 7
Беларусь

Горад

Гомель

Дата адкрыцця

20 мая 1962

Дата зачынення

Дзеючая

Колькасць маршрутаў

21+5 з індэксам «а»

Даўжыня кантактнай сеткі

146,4 км

Колькасць тралейбусных паркаў

2

Колькасць тралейбусаў

каля 240

Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў

ЗіУ-682, Белкамунмаш 101, Белкамунмаш 201, Белкамунмаш 213, Белкамунмаш 321.

Кошт праезду

4000 рублёў, (3500 рублёў у шапіках)

Кампанія-перавозчык

КУП «Гарэлектратранспарт»

Сайт кампаніі

http://www.get-gomel.narod.ru/index.html

Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі. Пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.

Станам на 2014 год тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.

На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60 % аб'ёму гарадскіх перавозак, станам на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Канфігурацыя сеткі
  • 3 Маршруты
  • 4 Галерэя
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Спасылкі

Гісторыя

Тралейбусны рух у Гомелі запушчаны ў 1962 годзе. Першы маршрут «Вакзал — Дэпо № 1» (цяпер — «Вакзал — Гідрапрывад») быў адкрыты 20 мая 1962 года, яго абслугоўвалі 10 тралейбусаў. У 1976 годзе быў адкрыты другі тралейбусны парк. Першымі мадэлямі тралейбусаў, што абслугоўвалі тагачасныя маршруты, былі ЗІУ-5 (адзін з якіх быў захаваны як музейны экспанат). У 1970—1980-я гады пачалося абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі ЗіУ-9 (ЗіУ-682). У 1990—2000-я гады пачалося чарговае абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш», а менавіта АКСМ-101, АКСМ-201, АКСМ-213 і АКСМ-321.

У 1999 годзе на балансу КУП «Гарэлектратранспарт» налічвалася 213 тралейбусаў (з іх на лініі 155), а ў 2006 годзе — ужо 235 (на лініі 179).

Канфігурацыя сеткі

Сетка гомельскага тралейбуса — радыяльная. Агульная працягласць кантактнай сеткі складае 135,5 км. Станам на 26 чэрвеня 2008 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛЦП) складае 19 — гэта:

  • ЛЦП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк № 1);
  • ЛЦП-2 — вул. Рагачоўская (станам на пачатак 2015 года вядзецца рэканструкцыя);
  • ЛЦП-3 — ЗВП (за гарадскім выцвярэзнікам);
  • ЛЦП-4 — вул. Яраслаўская;
  • ЛЦП-5 — з-д Гандлёвага абсталявання;
  • ЛЦП-6 — раён Навабеліца (35-ы мікрараён);
  • ЛЦП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касмічны);
  • ЛЦП-8 — раён радыёзавода;
  • ЛЦП-9 — вул. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з «Пріорбанкам»);
  • ЛЦП-10 — пр-т Кастрычніка (ААТ «Таццяна»);
  • ЛЦП-11 — пр-т Касманаўтаў (раён Сельмаша);
  • ЛЦП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
  • ЛЦП-13 — вул. Цімафеінкі (ст. Аэрадром);
  • ЛЦП-14 — Рэчыцкая шаша (12-ы мікрараён);
  • ЛЦП-15 — вул. Магілёўская (за мостам з Сельмаша на ЗЛІН);
  • ЛЦП-16 — ЗЛІН (станам на пачатак 2015 года знаходзіцца ў рэзерве);
  • ЛЦП-17 — вул. Антошкіна (Сельмаш — за цэнтрам «Volkswagen» — побач з калоніяй);
  • ЛЦП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
  • ЛЦП-25 — вул Каменшчыкава (Валатава).

ЛЦП № 18-23 станам на пачатак 2015 года не ўведзены ў эксплуатацыю (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваныя дагэтуль — некалькі падстанцый закансерваваныя на стадыі будаўніцтва).

Маршруты

Маршрутная сетка Гомеля ўключае ў сябе 22 асноўных маршрутаў, а таксама 5 маршрутаў з літарай «а», якія з'яўляюцца скарочанымі версіямі асноўных і выкарыстоўваюцца ў міжпікавы час і ў выхадныя дні.

Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.

Маршрут Дэпо Рэжым працы Зноскі
1 Вакзал — Гідрапрывад Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
2 Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа Кальцавы маршрут
3 Завод «Крышталь» — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
5 Вакзал — Завод «Крышталь» Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
6 Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца Кальцавы маршрут
7 Вакзал — Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа
8 Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа Кальцавы маршрут
9 Кленкаўскі — Гідрапрывад Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
10 Вакзал — Завод самаходных камбайнаў Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
11 ЗЛіН — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
11а ЗЛіН — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
12 Гідрапрывад — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Панядзелак — пятніца
12а Гідрапрывад — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
14 Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца Кальцавы маршрут
15 Вакзал — Валатава Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
16 Вакзал — Кленкаўскі Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
17 Кленкаўскі — Стадыён «Гомсельмаш» Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
18 Завод «Крышталь» — Стадыён «Гомсельмаш» Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
19 Вакзал — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа
19а Вакзал — Парк «Фестывальны» Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
20 Гідрапрывад — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Штодзённа
20а Гідрапрывад — Парк «Фестывальны» Тралейбуснае дэпо № 1,2 Панядзелак — пятніца
21 Валатава — Завод самаходных камбайнаў Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
22 Вакзал — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 2 Субота - нядзеля
22а Вакзал — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Субота - нядзеля
23 Валатава — Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца

Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 20а, 21, другое дэпо — маршруты 2, 6, 6а, 7, 8, 11, 11а, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 20а, 22, 22а, 23.

Галерэя

Гл. таксама

У Вікісховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Гомельскі тралейбус)
  • Тралейбус
  • Тралейбусны парк
  • Транспарт у Гомелі

Спасылкі

  • Транспорт в Гомеле — неафіцыйны сайт пра гарадскі пасажырскі транспарт
  • Афіцыйны сайт КУП «Гарэлектратранспарт»


гомельскі тралейбус 7, гомельскі тралейбус видео, гомельскі тралейбусный, гомельскі тралейбусы


Гомельскі тралейбус Інфармацыю Аб

Гомельскі тралейбус


  • user icon

    Гомельскі тралейбус beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гомельскі тралейбус
Гомельскі тралейбус
Гомельскі тралейбус Вы праглядаеце суб'ект
Гомельскі тралейбус што, Гомельскі тралейбус хто, Гомельскі тралейбус апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...