TR | RU | UK | KK | EN |

Георгій Пятровіч Кандрацьеў


* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Георгій Пятровіч Кандрацьеў (7 студзеня 1960, в. Любанічы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі і савецкі футбаліст, трэнер. У цяперашні час з'яўляецца галоўным трэнерам футбольнага клуба «Мінск».

Змест

  • 1 Кар'ера іграка
  • 2 Кар'ера трэнера
  • 3 Дасягненні
  • 4 Зноскі
  • 5 Спасылкі

Кар'ера іграка

У дзяцінстве займаўся многімі відамі спорту адразу: удзельнічаў у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Паступіўшы ў Віцебскі тэхнікум фізкультуры, пачаў сур'ёзна займацца футболам. У гэты ж час прыняты ў групу падрыхтоўкі віцебскай «Дзвіны», праз некаторы час пачаў выступаць у гэтай камандзе за асноўны склад у 2-й лізе саюзнага першынства па футболе. За 2 сезону ў камандзе праявіў сябе як бамбардзір — у кожным з 2-х сезонаў (1978 і 1979) забіваў па 11 мячоў.

У 1980 запрошаны ў «Дынама» (Мінск). Паколькі ў камандзе быў дэфіцыт форвардаў, амаль адразу зайграў у аснове — у 1-м сезоне правёў 11 гульняў. Але ўжо наступны сезон быў практычна страчаны — Георгій правёў яго ў дублі. Больш за тое, два месяцы ў 1981 гуляў за «Дынама» (Брэст), адначасова з'яўляючыся яшчэ і ваеннаслужачым. У канцы года ўсё ж вернуты ў Мінск. Пасля гэтага Кандрацьеў — асноўны ігрок «мінчукоў». Быў капітанам каманды адзін сезон.

З 1984 года стаў прыцягвацца да гульняў за зборную СССР. Правёў 14 гульняў, у 5-ці выходзіў у стартавым складзе. Забіў 4 мяча. Кар'ера ў зборнай завяршылася адразу пасля зняцця з пасады галоўнага трэнера зборнай Эдуарда Малафеева летам 1986 года.

У сезоне 1988, пасля вяртання ў Мінск Эдуарда Малафеева ў якасці галоўнага трэнера, гуляў нестабільна, забіў усяго 1 гол. У выніку, Эдуард Малафееў адлічыў Кандрацьева з «Дынама» (Мінск).

Георгій у 1989 годзе пераехаў у Адэсу, дзе правёў некалькі сезонаў за «Чарнаморац». У 1991 годзе, разлічваючы на ​​дапамогу ў замежным працаўладкаванні, пераехаў гуляць у Маскву за «Лакаматыў». У 2-й палове 1991 года тры месяцы гуляў за «Санкт-Пельтэн», у якога «зламаўся» асноўны форвард. Па вяртанні ў строй нападніка, Кандрацьеў з'ехаў дадому.

У 1992 годзе гуляў за «Металург» (Маладзечна), а ў стартавым матчы чэмпіянату Беларусі 1992/93 ударыў суддзю і атрымаў дыскваліфікацыю на 15 гульняў. У 1993 пераехаў на Украіну, дзе разам з экс-дынамаўцам Сяргеем Гоманавым выступаў за «Тэмп» (Шэпетоўка). У 1993 годзе гуляў у оберлізе за «Вісмут». Пасля 5-ці гульняў, з'ехаў дадому рабіць візу, але аформіць яе ў тэрмін не паспеў. У клубе адмовіліся плаціць футбалісту заробак за спазненне і Кандрацьеў зноў вярнуўся дадому. У 1994—1997 гадах гуляў у Фінляндыі за каманду «КаІК» Каскінен разам з Юрыем Жалудковым і Валерыем Алейнікам. У 1998 годзе завяршыў кар'еру ў мазырскай «Славіі».

Кар'ера трэнера

У 2003 годзе паступіў і скончыў ВШТ. 12 снежня 2010 года ў Маскве скончыў 240-гадзіннае навучанне ў ВШТ на трэнерскіх курсах і атрымаў ліцэнзію Pro.

Трэнерскую працу пачаў у 1998 годзе ў якасці другога трэнера мазырскай «Славіі», дзе заканчваў кар'еру іграка. У 2000—2002 гадах працаваў другім трэнерам «Дынама» (Мінск), прычым з ліпеня па кастрычнік 2001 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Працаваў галоўным трэнерам віцебскага «Лакаматыва» (2003—2004) і «Смаргоні» (2005—2008) — вывеў апошні клуб у вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе.

З 2009 года ўзначальваў моладзевую зборную Беларусі, з якой стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы (2011) і заваяваў пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012. Са снежня 2011 года адначасова з'яўляўся галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе.

На Алімпійскіх гульнях зборная пад кіраўніцтвам Кандрацьева заняла трэцяе месца ў групе, што не дазволіла ёй выйсці ў чвэрцьфінал. Як галоўны трэнер нацыянальнай зборнай правёў увесь адборачны цыкл да чэмпіянату свету 2014, у якім Беларусь выступіла няўдала, заняўшы апошняе месца ў групе. На старце кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2016 Беларусь у гасцях згуляла ўнічыю з Люксембургам (1:1), пасля чаго ў хатніх матчах саступіла Украіне (0:2) і Славакіі (1:3). На наступны дзень пасля апошняга паражэння, 13 кастрычніка 2014, Кандрацьеў пакінуў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай.

У сезоне 2015 заставаўся без трэнерскай працы. У лістападзе 2015 года быў прызначаны галоўным трэнерам футбольнага клуба «Мінск».

Дасягненні

  • чэмпіён СССР (1982)
  • бронзавы прызёр чэмпіяната СССР (1983)
  • фіналіст кубка СССР (1987)
  • член клуба Рыгора Фядотава (забіў на вышэйшым узроўні 115 галоў)
  • майстар спорту СССР.

Зноскі

  1. ↑ Руководство АБФФ приняло отставку Георгия Кондратьева
  2. ↑ Георгий Кондратьев назначен главным тренером "Минска"

Спасылкі

  • Статыстыка на сайце КЛІСФ (часова не працуе) (руск.) 



Георгій Пятровіч Кандрацьеў Інфармацыю Аб

Георгій Пятровіч Кандрацьеў


  • user icon

    Георгій Пятровіч Кандрацьеў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Георгій Пятровіч Кандрацьеў
Георгій Пятровіч Кандрацьеў
Георгій Пятровіч Кандрацьеў Вы праглядаеце суб'ект
Георгій Пятровіч Кандрацьеў што, Георгій Пятровіч Кандрацьеў хто, Георгій Пятровіч Кандрацьеў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...