TR | RU | UK | KK | EN |

Генрых Леў


Генрых Леў (ням.: Heinrich der Löwe, 1129 - 6 жніўня 1195) — манарх з дынастыі Вельфаў, герцаг Саксоніі (пад імем Генрыха III у 1142-1180 гадах) і Баварыі (пад імем Генрыха XII ст 1156-1180 гадах). Сын герцага Саксонскага і Баварскага Генрыха Ганарлівага (каля 1108 - 20 кастрычніка 1139) і Гертруды Суплінбургскай (18 красавіка 1115 - 18 красавіка 1143), дачкі імператара Лотара II.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Шлюб і дзеці
  • 3 Кінематограф
  • 4 Спасылкі

Біяграфія

Генрых Ганарлівы памёр, калі яго сыну было ўсяго дзесяць гадоў. Праціўнік Вельфаў, кароль Германіі Конрад III, пазбавіў іх уладанняў, перадаўшы Саксонію Альбрэхту Мядзведзю, а Баварыю — Леапольду Аўстрыйскаму. Аднак Генрых Леў дамогся, што ў 1142 г. яму была вернута Саксонія. У 1156 годзе — ужо пры новым каралі Фрыдрыху Барбаросе — Вельфу была перададзена і Баварыя.

У 1147 годзе Генрых Леў разам з Альбрэхтам Мядзведзем узначаліў крыжовы паход на ўсход супраць славян, які скончыўся няўдачай. У тым жа годзе Генрых ажаніўся з Клеменцыяй, прынцэсе з дому Цэрынгенаў, атрымаўшы ў якасці пасагу Швабію. Фрыдрых Барбароса дамогся скасавання гэтага шлюбу і адабраў у Вельфа Швабію, даўшы наўзамен некаторыя ўладанні ў Саксоніі.

Генрых Леў і Мацільда.

У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Мацільдай, дачкой англійскага караля Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.

У выніку наступных паходаў на ўсход, пачынаючы з 1160 года Генрых Леў захапіў амаль усю тэрыторыю бодрычаў і стаў уладальнікам велізарнай тэрыторыі на ўсход ад Эльбы. Узмацненне Вельфа выклікала рэзкі канфлікт паміж ім і імператарам Фрыдрыхам I Барбаросай. Калі Генрых Леў адмовіўся ад удзелу ў паходзе імператара ў Італію, Фрыдрых арганізаваў над ім судовы працэс (1180). У выніку Генрых Леў пазбавіўся большасці сваіх уладанняў (у яго руках засталіся толькі Браўншвейг і Люнебург).

Генрых памёр 6 жніўня 1195 года ў Браўншвейгу.

Шлюб і дзеці

1 жонка: з каля 1148/1149 (развод 23 лістапада 1162) Клеменцыя (пам. 1173/1175), дачка Конрада, герцага Цэрынгена, і Клеменцыі Намюрскай. Яна другім шлюбам у 1164 годзе выйшла замуж за Гумберта III, графа Савоі і Мар'ена. Дзеці:

  • Генрых (пам. дзіцем)
  • Гертруда (каля 1155 — 1 ліпеня 1197); 1-ы муж: з 1166 Фрыдрых IV (1145 — 19 жніўня 1167), герцаг Швабіі і граф Ротэнбурга з 1152; 2-гі муж: з лютага 1177 Кнуд VI (каля 1162 — 2 лістапада 1202), кароль Даніі з 1182
  • Рыхенза (пам. да 1 лютага 1168)

2 жонка: з 1 лютага 1168 (Міндэн, кафедральны сабор) Мацільда Плантагенет (чэрвень 1156 — 28 чэрвеня 1189), дачка Генрыха II, караля Англіі, і герцагіні Элеаноры Аквітанскай. Дзеці:

  • Рыхенза (1172 — 13 студзеня 1209/1210); 1-ы муж: з 1189 Жафруа III (пам. 27 сакавіка ці 5 красавіка 1202), граф Перша; 2-гі муж: з 1204 Ангеран III (пам. 1243), сеньёр дэ Кусі
  • Генрых V Старэйшы (каля 1173/1174 — 28 красавіка 1227), пфальцграф Рэйнскі 1195—1212, герцаг Браўншвейг-Люнебурга 1213
  • Лотар (каля 1174/1175 — 15 кастрычніка 1190)
  • Атон IV Браўншвейгскі (каля 1176/1177 — 19 мая 1218), граф Пуацье 1196—1198, кароль Германіі з 9 чэрвеня 1208, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 4 кастрычніка 1209
  • сын (ліпень/снежань 1182 — у мал.)
  • Вільгельм Тоўсты (1184 — 12 снежня 1213), герцаг Люнебурга

Таксама ад дачкі Готфрыда, графа Бліскастэля, Генрых Леў меў незаконную дачку:

  • Мацільда (да 1164 — да 1219); муж: раней 30 снежня 1178 Генрых Борвін I (каля 1150 — 28 студзеня 1227), князь Мекленбурга

Кінематограф

  • «Барбароса» (Італія, 2009). У ролі Генрыха Льва — Alin Olteanu.

Спасылкі

  • Heinrich XII. der Löwe (ням.) 
 Папярэднік 
Альбрэхт Мядзведзь
  герцаг Саксоніі 
1142—1180
Пераемнік
Бернхард I
 Папярэднік 
Генрых XI Язаміргот
  герцаг Баварыі 
1156—1180
Пераемнік
Атон I



Генрых Леў Інфармацыю Аб

Генрых Леў


  • user icon

    Генрых Леў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Генрых Леў
Генрых Леў
Генрых Леў Вы праглядаеце суб'ект
Генрых Леў што, Генрых Леў хто, Генрых Леў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...