Генацыд


Шаблон:Дыскрымінацыя Генацыд (ад слова генезіс «паходжанне»): знішчэнне або пераследаванне людзей паводле прыкметы пэўнай агульнасці іх паходжання (згодна з прынцыпам калектыўнай адказнасці). Канцэпцыя генацыду не закладае абавязковай біялагічнай агульнасці пераследаванай супольнасці.

Міжнародны юрыдычны сэнс паняцця, згодна з Міжнароднай канвенцыяй 1948 года, уключае: забойства членаў сацыяльнай групы; спрычыненне сур'ёзных цялесных пашкоджанняў або разумовых парушэнняў членам такой групы; наўмыснае стварэнне для якой-небудзь групы такіх жыццёвых умоў, якія разлічаны на яе поўнае або частковае фізічнае знішчэнне; меры, скіраваныя на прадухіленне нараджэння дзяцей у асяроддзі якой-небудзь групы; прымусовая перадача дзяцей з адной групы ў іншую.

Ідэалогія генацыду аснаваная на перакананні, што рэпрэсіі могуць і павінны распаўсюджвацца не толькі на людзей, вінаватых у нечым асабіста, але і на тых, хто знаходзіцца з імі ў адной групе (сацыяльнай, культурнай, біялагічнай).

Паўнамаштабны генацыд мае мэтай татальнае фізічнае знішчэнне асобных супольнасцей. Усеабдымны генацыд мае мэтай такое знішчэнне не часткі, а ўсіх супольнасцей. Вузейшы тэрмін этнацыд ужываецца ў дачыненні да пераследавання этнічнай, нацыянальнай групы. Складавымі часткамі генацыду з'яўляюцца палітацыд — знішчэнне або пераследаванне асобных палітычных груп, і дэмацыд — рэпрэсіі ў дачыненні да асобных сацыяльных груп.

Тэрмін[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін быў складзены амерыканскім юрыстам Рафаэлем Лемкіным (1943) і азначаў пачаткова «дзеянні заваёўнікаў, што знішчаюць народы і этнічныя групы… найперш, яўрэяў, палякаў, славакаў і рускіх…» Пасля выхаду кнігі Р. Лемкіна «Асноўнае правіла ў акупаванай Еўропе» (1944) тэрмін «генацыд» стаў юрыдычным паняццем. Юрыдычны сэнс тэрміну быў пашыраны і ўдакладнены ў міжнароднай канвенцыі «Аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранні за яго», падпісанай 9.12.1948 у Парыжы і ратыфікаванай усімі членамі ААН.

Тэрмін увайшоў у палітычны абарот неўзабаве пасля 2-й сусв. вайны ў сувязі з разгляданнем злачынстваў фашызму і ўжо тады шырока выкарыстоўваўся ў дакументах ААН. Аднак, сама практыка генацыду вядомая здаўна.

Прыкладамі паўнамаштабнага генацыду з'яўляюцца дзеянні іспанцаў і партугальцаў супраць індзейцаў Лацінскай Амерыкі (1492—1750), генацыд паўноамерыканскіх індзейцаў.

Х. Шэрэр назваў 4 выпадкі паўнамаштабнага генацыду ў 20 ст.: турэцкі генацыд супраць армянаў (1,5 млн ахвяр за 1915—1923); дзеянні нацысцкай дзяржавы і саюзнікаў супраць насельніцтва акупаваных краін; генацыд у Кампучыі (1975—1979); генацыд у Руандзе (1994).

Звычайнай практыкай сталі працяглыя дыскусіі вакол паняцця і адпаведнасці яго выкарыстання ў канкрэтнай сітуацыі, якія працягваюцца ў пошуках палітычнай карысці або, наадварот, пазбягання палітычных наступстваў і адказнасці. Да прыкладаў, адмаўлення факту генацыду адносіцца, напрыклад, стаўленне савецкага кіраўніцтва да мільёнаў насельніцтва тэрыторый, што трапілі пад радыёактыўнае заражэнне пасля чарнобыльскай катстрофы.

Літ.:
  • Евгений Розенблат. Терминология темы Холокоста: основные проблемы // Гістарычны альманах / Беларускае гістарычнае таварыства; пад рэд. А. Смаленчука. Том 9, 2003. — Гродна: [Б. м.], 2003. — 252 с. С.92—103.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Армянскі генацыд
  • Генацыд у Руандзе


Генацыд інфармацыя аб

Генацыд

Генацыд
Генацыд

Генацыд аб відэа


Генацыд Вы чытаеце гэтую тэму.
Генацыд якія, Генацыд хто, Генацыд апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video