TR | RU | UK | KK | EN |

Гедзімін


Гедзімін, Гедымін (~1275 — 1341) — вялікі князь літоўскі (~1316—1341).

У часы Гедзіміна Вялікае Княства Літоўскае зрабілася моцнай ўсходне-еўрапейскай дзяржавай, яго тэрыторыя павялічылася ўдвая. Апрача Вільні, мураваныя замкі з'явіліся ў Медніках, Лідзе, Крэве, Віцебску. Узмацнілася запазычанне элементаў заходне-еўрапейскай культуры. Адначасна Гедзімін заклаў падмурак рускаму вектару палітыкі ВКЛ, які развіваўся ў наступныя дзесяцігоддзі. Яго шматлікія нашчадкі ўтварылі дынастыю Гедзімінавічаў.

Змест

  • 1 Паходжанне
  • 2 Жыццё і дзейнасць
  • 3 Ацэнка
  • 4 Шлюбы і дзеці
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Зноскі
  • 7 Літаратура
  • 8 Спасылкі

Паходжанне

У легендарнай частцы літоўскіх летапісаў, і ва ўсёй данавуковай літоўскай гістарыяграфіі, Гедзімін прадстаўлены як сын вялікага князя літоўскага Віценя.

У 2-й палове XV стагоддзя існавала і тэндэнцыйная версія, зафіксаваная ў хроніцы Яна Длугаша і ў маскоўскіх крыніцах, паводле якой Гедзімін быў конюхам Віценя, забіў свайго гаспадара і захапіў уладу. Аднак у лісце Гедзіміна да рыжскіх ратманаў ён сам завець Віценя братам, такім чынам праўдападобна з'яўляецца сынам Будзівіда.

З канца XIX стагоддзя ў гістарыяграфіі доўга было прынята меркаванне, заснаванае на пісьме аднаго з членаў рыжскага магістрата самому Гедзіміну (у якім Віцень названы ў якасці «брата і папярэдніка» Гедзіміна), што ён быў братам Віценя і сынам вялікага князя літоўскага Будзівіда.

Звесткі з «Аксамітнай кнігі»:

А Витеневъ сынъ Едиманъ Князь Великий. А Едимановы дети …

У канцы XX стагоддзя некаторыя гісторыкі, грунтуючыся на сведчаннях двух сыноў Альгерда, у старажытнарускай паэме «Задоншчына(руск.) бел.», пра іх паходжанне ад бацькі або цесця Гедзіміна «Скаламенда», і прымаючы пад увагу, што слова «брат» у ВКЛ мела больш шырокае значэнне, чым у наш час, пачалі папулярызаваць альтэрнатыўную версію пра паходжанне Гедзіміна. Па іх гіпотэзе, ён з'яўляўся сынам ці зяцем Скаламенда.

Апроч Віценя ў Гедзіміна вядома яшчэ два браты — Воін і Фёдар.

Жыццё і дзейнасць

Панаванне Гедзіміна пачалося паміж кастрычнікам 1315 года (апошняя згадка Віценя) і чэрвенем 1317. Пачатак панавання Гедзіміна вызначыўся стварэннем у ВКЛ самастойнай Літоўскай праваслаўнай мітраполіі, падпарадкаванай непасрэдна канстанцінопальскаму патрыярху (існавала ў 1317—1330 гадах, цэнтр — Новагародак), і спробай нармалізаваць адносіны з каталіцкім Захадам. Не пазней за 1320 год Гедзімін заснаваў мураваны замак у Вільні, які стаў яго галоўнай рэзідэнцыяй. Каля 1321 года Гедзімін пабудаваў у Вільні касцёл манахаў-францысканцаў і аднавіў іх касцёл у Новагародку, пабудаваны яшчэ Віценям і спалены ў выніку нападу крыжакоў.

У 1318 сын Гедзіміна Альгерд ажаніўся з дачкой апошняга віцебскага князя з Рагвалодавічаў, а ў 1320 годзе пачаў княжыць у Віцебску. У 1320 годзе шлюбам дачкі Гедзіміна Марыі з вялікім князем цвярскім Дзмітрыем Міхайлавічам(руск.) бел. быў замацаваны саюз з Вялікім княствам Цвярскім.

У 1322 іншы зяць Гедзіміна і яго намеснік у Гародні Давыд Гарадзенскі быў кароткі час князем Пскова, што прывяло да выхаду Пскова з-пад кантролю Ноўгарада. Каля 1322 пад уладу ВКЛ перайшлі Берасцейшчына і Падляшша, праўда аб гэтым паведамляюць толькі познія летапісы (ўскосна пацвярджаецца пералікам ваявод Галіцка-Валынскага княства 1335 года ў якім адсутнічаюць ваяводы з гэтых зямель). У 1323 адбыўся набег літоўскага войска на наўгародскую воласць Вялікія Лукі. Пад непасрэдную ўладу Гедзіміна адышлі ў 1320-я гады Таропецкае(руск.) бел. і Ржэўскае княствы(руск.) бел. на поўначы Смаленскай зямлі. Актыўная палітыка Гедзіміна на Русі выклікала канфлікт з Залатой Ардой. Падчас візіту папскіх легатаў ён быў вельмі занепакоены ардынскімі справамі, а ў 1325 годзе адбылася татарская ваенная выправа на ВКЛ.

У маі 1323 Гедзімін праз Рыгу звярнуўся з шэрагам лістоў(руск.) бел. да рымскай курыі, Ганзы, саксонскіх рэзідэнцый францысканскага і дамініканскага ордэнаў. У гэтых лістах Гедзімін, тытулаваны як «кароль Літвы і Русі, ўладар і князь Земгаліі», выказваў намер прыняць каталіцтва, запрашаў у ВКЛ манахаў і майстроў розных спецыяльнасцей, гарантаваў ім розныя прывілеі. 20 кастрычніка 1323 года Гедзімін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі (так званы Дагавор 1323 года). Межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і вольнага перамяшчэння людзей. Адносіны з Тэўтонскім ордэнам на прускай мяжы засталіся варожымі, ў пачатку 1324 адбыўся шэраг нападаў на Жамойць, у ліпені — аблога войскамі ВКЛ ордэнскага замка Хрыстмэмэль(руск.) бел.. У кастрычніку 1324 рымскі папа Ян XXII накіраваў сваіх легатаў, упаўнаважаных ахрысціць Гедзіміна. Аднак у апошні момант Гедзімін адмовіўся ад прыняцця каталіцтва, задаволіўшыся мірам з Тэўтонскім ордэнам, заключаным у лістападзе 1324 года з дапамогай легатаў. Адначасова Гедзімін наладзіў добрыя стасункі з Польшчай і ў 1325 годзе выдаў сваю дачку Альдону за Казіміра, сына караля Уладзіслава Лакетка.

Полацкім князем быў брат Гедзіміна Воін, а менскі князь Васіль быў у васальнай залежнасці ад яго. З гэтага бачна, што пачатыя яшчэ пры Войшалку стасункі ВКЛ з Полацкай зямлёй не перапыняліся, а яшчэ больш узмамацніліся. Гэтыя князі ў 1326 годзе рабілі пасольства Гедзіміна ў Ноўгарадзе (Воін узначальваў яго), вынікам якога стала заключэнне міру з Ноўгарадам і аднаўленне міру з Лівоніяй. Сфера ўплыву Гедзіміна на Русі няўхільна пашыралася. З 1327 па 1329 год у Пскове пасля Давыда княжыў цвярскі князь Аляксандр Міхайлавіч(руск.) бел., які абапіраўся на падтрымку Гедзіміна.

У 1326 Гедзімін накіраваў войска ў 1200 вершнікаў на чале з Давыдам Гарадзенскім, якое спустошыла зямлю варожага Польшчы Брандэнбургскага маркграфства. А ў 1328 умяшаўся ў канфлікт паміж рыжскім магістратам і Лівонскім ордэнам, напэўна, спадзеючыся, што гэта прывядзе да ліквідацыі ордэна. Восенню 1329 ён на просьбу рыжанаў спустошыў уладанні ордэна, а вясной 1330 — ўладанні рыжскага архібіскупа. Аднак канфлікт скончыўся паражэннем гараджан і заключэннем імі міру з ордэнам (30 сакавіка 1330 года), што прывяло да аднаўлення вайны паміж ВКЛ і крыжакамі. Сумесны напад прускай і лівонскай галін ордэна на Жамойць адбыўся ўжо ў сакавіку 1330 года. У адказ у верасні гэтага ж года Гедзімін паслаў войска на дапамогу польскаму каралю, які ажыццявіў напад на Прусію. У далейшым напады ордэнскіх рыцараў на ВКЛ сталі рэгулярнымі: яны адбываліся ў 1332, 1333 (да Полацка), 1334 (да Полацка), 1339, 1340.

Аднаўленне вайны на захадзе не спыніла рускіх спраў Гедзіміна, хоць і ўскладніла іх. Саюзнік Гедзіміна цвярскі князь Аляксандр у 1329 страціў Пскоў, але ў 1331 у другі раз атрымаў яго пры дапамозе Гедзіміна і заставаўся пскоўскім князем да 1337. У 1331 Гедзімін зрабіў няўдалую спробу правесці на вакантны наўгародскі епіскапскі сталец свайго вылучэнца Арсенія. Пра памер уплыву Гедзіміна на Русі ў гэты час сведчыць тое, што другі кандыдат у епіскапы, якога Гедзімін імкнуўся захапіць, праехаў у Ноўгарад з Валыні толькі вакольным шляхам праз Бранск і Таржок (Гл. таксама: Фёдар Кіеўскі(руск.) бел.). Саюзнікамі Гедзіміна ў той час былі смаленскі князь Іван Аляксандравіч(руск.) бел., казельскі князь Аляксандр Мсціславіч — зяць Гедзіміна. У 1331 Гедзімін аддаў сваю дачку Еўфімію за галіцкага князя Баляслава-Юрыя(руск.) бел.. У 1333 сын Гедзіміна Нарымонт быў запрошаны князем у Ноўгарад, што было праявай палітычнага саюзу паміж ВКЛ і Ноўгарадам, накіраванага супраць маскоўскага князя Івана Каліты. Аднак Гедзімін у 1333 аддаў дачку Аўгусту за Сямёна Гордага, сына Каліты. У 1335 годзе Нарымонт з'ехаў з Ноўгарада і стаў княжыць у Полацку і, магчыма, Пінску, але захаваў сваіх намеснікаў у шэрагу наўгародскіх валасцей (у Ладазе, Арэшку(руск.) бел., Карэле і палове Капор'я).

Уваход Гедзіміна ў Кіеў Дуб каля Баербурга, ля якога па паданні загінуў Гедзімін

У пазнейшых крыніцах паведамляецца пра заваяванне Гедзімінам Кіеўскай зямлі(руск.) бел., але гэты сюжэт большасць даследчыкаў слушна лічыць міфічным. Кіевам у 1331—1363 годзе валодаў князь Фёдар(руск.) бел., які падпарадкоўваўся татарскаму баскаку. Магчыма, спробы пашырыць уплыў ВКЛ на Кіеў выклікалі новую татарскую ваенную выправу на ВКЛ (1338). У 1340 памёр апошні галіцкі князь Баляслаў-Юрый, што дазволіла ўладкавацца на Валыні малодшаму сыну Гедзіміна Любарту. Канчатковы падзел галіцка-валынскай спадчыны паміж ВКЛ, Ардой і Польшчай адбыўся ўжо пасля смерці Гедзіміна. Ён загінуў зімой 1341—1342 гадоў, напэўна, пры аблозе ордэнскага замка Баербург, стрэлам з агнястрэльнай зброі. На падставе чэшскай крыніцы існуе версія пра атручэнне Гедзіміна, але не вельмі надзейная.

Ацэнка

Падчас панавання Гедзіміна ВКЛ стала моцнай ўсходнееўрапейскай дзяржавай, яго тэрыторыя павялічылася ўдвая. Апрача Вільні, мураваныя замкі былі ўзведзеныя ў Медніках, Лідзе, Крэве, Віцебску. Пачалося запазычанне першых элементаў заходнееўрапейскай культуры. Адначасова Гедзімін паклаў падмурак рускаму вектару палітыкі ВКЛ, які развіваўся ў наступныя дзесяцігоддзі.

Шлюбы і дзеці

Колькасць шлюбаў Гедзіміна дыскусійная — два або тры, у якіх нарадзілася сем сыноў, паміж якімі, паводле летапісаў, ён яшчэ пры жыцці падзяліў свае ўладанні:

  • Монтвід(руск.) бел. (каля 1300—1348) атрымаў Кернаў і Слонім;
  • Нарымонт (у хрышчэнні Глеб; каля 1300—1348) — Пінск;
  • Альгерд (у хрышчэнні Аляксандр ці Дзмітрый; каля 1296—1377) — Крэва;
  • Корыят(руск.) бел. (у хрышчэнні Міхаіл; каля 1300-каля 1362) — Наваградак;
  • Любарт (у хрышчэнні Дзмітрый; каля 1300—1384) — Уладзімір, Луцк і Валынь;
  • Кейстут (1297—1382) — Жмудзь, Трокі і Гародню;
  • Яўнут (у хрышчэнні Іван) — Вільню.

Нашчадства Монтвіда, Кейстута, Корыята і Любарта згасла ў другім ці трэцім пакаленні. Нашчадства Нарымонта, Альгерда і Яўнута ўтварыла роды, якія прынята зваць Гедзімінавічамі.

Акрамя гэтага, меў 7 дачок:

  • Марыя (пам. 1349), з 1320 г. жонка Дзмітрыя Міхайлавіча Грозныя Вочы(руск.) бел., вялікага князя Цвярскога і Уладзімірскага,
  • Данміла (Елізавета) (каля 1302—1364), з 1316 г. жонка Вацлава, князя плоцкага,
  • Офка (Яўфімію) (каля 1310 — 5 лютага 1342) — з 1331 жонка Юрыя II Баляслава, караля Русі, галіцка-валынскага князя,
  • Альдона (Ганна) (1311 — 25 мая 1339), з 1325 жонка караля польскага Казіміра III,
  • Бірута (умоўнае імя; каля 1315/1319 — чэрвеня 1339), жонка Андрэя Казельскага,
  • Айгуста, у хрышчэнні Анастасія (каля 1316/1321 — 11 сакавіка 1345), з 1333 жонка Сімяона Іванавіча Гордага, князя маскоўскага і вялікага князя ўладзімірскага, князя наўгародскага.
  • Марыя (малодшая)


Гл. таксама

  • Вежа Гедзіміна
  • Еўна
  • Акмянская бітва, 1331

Зноскі

  1. ↑ Паводле меркавання, напр., М. Ермаловіча, правільнай беларускай формай імя з'яўляецца форма са змякчаным «д», т.ч. з «дз» — «Гедзімін». Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. — Гіст. дасл. — Мн.: Выд. цэнтр "Бацькаўшчына": МП "Бесядзь", 1994. — 91 с. ISBN 985-6026-01-6. C.10.
  2. ↑ 2,0 2,1 Гедимин // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142. — 737 с.
  3. ↑ Вячаслаў Насевіч. Гедзімін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 520.
  4. ↑ Молвяше Андреи Олгордович своему брату: «Брате Дмитреи, сами есмя собе два браты, с(ы)н(о)ве Олгордовы, а внуки мы Доментовы, а правнуки есми Сколомендовы…»; Кірыла-Белазерскі спіс: Молвяше Андреи к своему брату Дмитрею: «Сама есмя два брата, дети Вольярдовы, внучата Едиментовы, правнучата Сколдимеровы»

Літаратура

  • Гедзімін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.1. — Мн., 2005. — С. 519.
  • Казбярук У. Гедымін у летапісах // Спадчына № 5-1992. — С. 93-96.
  • Prochaska А. О prawdziwości listow Gedymina. — Kr.: Rozprawy (Sprawozdailia) Akademii umiejtności, Wydz. historyczno-filozoficzny, 1895. — Ser, 2. — Т. 7.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  • Hiedymin // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гедзімін


Гедзімін Інфармацыю Аб

Гедзімін


  • user icon

    Гедзімін beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гедзімін
Гедзімін
Гедзімін Вы праглядаеце суб'ект
Гедзімін што, Гедзімін хто, Гедзімін апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...