TR | RU | UK | KK | EN |

Геалогія


Геалогія (грэч.: gē Зямля + грэч.: logos вучэнне) — навука аб складзе, будове і гісторыі развіцця зямной кары і больш глыбокіх сфер Зямлі, заканамернасцях утварэння і пашырэння горных парод, мінералаў, падземных вод і радовішчаў карысных выкапняў. Забяспечвае выяўленне і ацэнку мінеральна-сыравіннавых рэсурсаў. Геалогія — адна з фундаментальных навук аб прыродзе Зямлі і Сусвету. Вылучаюць 3 кірункі геалогіі: апісальны (апісанне мінералаў, горных парод, геалагічных цел), дынамічны (вывучэнне геалагічных працэсаў і іх эвалюцый), гістарычны (гісторыка-геалагічнай рэканструкцыі).

Геалогія падзяляецца на мінералогію, стратыграфію, петраграфію, літалогію, стратыграфію, палеанталогію, палеагеаграфію, тэктоніку, гідрагеалогію, геалогію антрапагена, геалогію інжынерную, дынамічную, структурную, рэгіянальную, марскую, карысных выкапняў.

Працэсы геалагічнага мінулага даследуюцца на падставе вывучэння сучасных працэсаў з улікам эвалюцыі Зямлі. Геалогія карыстаецца метадамі назірання, картаграфавання, свідравання, комплексам геафізічных метадаў, касмічнай і аэрафотаздымкі, аптычнымі, электронна-мікраскапічнымі, рэгенаўскімі, спектральнымі, хімічнымі, ізатопнымі.

Цесна звязана з геаграфічнымі навукамі — геамарфалогіяй, геаграфіяй, кліматалогіяй, гідралогіяй, геадэзіяй, а таксама з навукамі, што вылучыліся з яе — геафізікай і геахіміяй.

Гісторыя

Жан-Андрэ Дэлюк — адзін з пачынальнікаў сучаснай геалогіі

Першыя звесткі пра мінералы, горныя пароды, падземныя воды і пошукі карысных выкапняў ёсць у пісьмовых помніках Старажытнага Егіпта, рукапісах Кітая, працах антычных працах вучоных Старажытных Грэцыі і Рыма: Піфагора, Герадота, Арыстоцеля, Плінія Старэйага. Перыяд да 18 стагоддзя адметны назапашваннем разнастайных фактаў пра склад горных парод, мінералаў, падземных вод. Паняцце геалогія ў сённяшнім разуменні сустракаецца ў навуковых працах Жан-Андрэ Дэлюка (1727—1817). Арас Бенедыкт дэ Сасюр (1740—1799) увёў у навуковы ўжытак тэрмін геалогія ў 1779 годзе. Да гэтага часу выкарыстоўвалася паняцце геагносія. Ж.Кюўе, Л.Элі дэ Бамон, А.Браньяр (Францыя), Х.Л. фон Бух, А. Г. Вернер (Германія), У.Сміт, А.Седжвік, Р. І. Мурчысан, Ч.Лаель, Дж. Гетан (Вялікабрытанія), А.Грэслі (Швейцарыя) сістэматазавалі геалагічныя звесткі, прапанавалі шэраг аснаватворных уяўленняў геалогіі, заклалі падмурак геалагічнай навукі, якая канчаткова аформілася ў другой палове 19 — пачатку 20 стагоддзя.

Тэарэтычны асновы складаюць вучэнні аб глабальнай тэтконіцы пліт, платформах і геасінкліналях, фацыях і фармацыях, літагенезе, магматызме, рудаўтварэнні, падземных водах. Уклад у развіццё геалогіі зрабілі А.Дз. Архангельскі, М.Бертран, С. М. Бубнаў, А.Вегенер, У. І. Вярнадскі, І. М. Губкін, Дж. Дана, А. М. Заварыцкі, Э.Зюс, У. А. Кавалеўскі, А. П. Карпінскі, Ф. Ю. Левінсон-Лесінг, Г. Ф. Мірчынк, Дз. В.Наліўкін, У. А. Обручаў, Э.Ог, А. П. Паўлаў, Ф.Дж. Петыджан, М. М. Страхаў, Я. С. Фёдараў, А. Я. Ферсман, В. Я. Хаін, Дж. Хол. М. С. Шацкі, Г.Штыле, А. Л. Яншын і іншыя.

Найбольш раннія геалагічныя даследванні ў Беларусі вядомы з канца 18 — пач. 19 ст.

Гл. таксама

  • Морфаскульптура
  • Калювій

Літаратура

  • Геалогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.



Геалогія Інфармацыю Аб

Геалогія


  • user icon

    Геалогія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Геалогія
Геалогія
Геалогія Вы праглядаеце суб'ект
Геалогія што, Геалогія хто, Геалогія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...