Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў


 Беларусь

Дата нараджэння:

28 ліпеня 1912(1912-07-28)

Месца нараджэння:

Мінск

Дата смерці:

18 лістапада 1979(1979-11-18) (67 гадоў)

Месца смерці:

Мінск

Званне:

Міжнародны майстар (1950)

Узнагароды і прэміі:
Дэбют Верасава
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Верасаў.

Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў (28 ліпеня 1912, г. Мінск — 18 лістапада 1979, г. Мінск) — беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар (1949).

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Спартыўныя дасягненні
    • 2.1 Асноўныя спартыўныя вынікі
  • 3 Узнагароды
  • 4 Памяць
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі

Біяграфія

У 1929—1933 гг. працаваў арматуршчыкам і інструктарам па арматуры на будоўлях у Магілёве і Мінску, інспектарам Беларускага савета фізкультуры, дырэктарам шахматнай базы Маскоўскага савета прафсаюзаў, станкавым на заводзе стандартных дамоў у Мінску. У 1933 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ (скончыў у 1939 г.). У 1933—1941 гг. супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх газет. У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў працаваў выкладчыкам Мінскага палаца піянераў і Беларускага інстытута фізкультуры.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Добраахвотнікам пайшоў на фронт у ліпені 1941 г., у кастрычніку 1941 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі да сакавіка 1942 г., пасля чаго служыў літаратурным супрацоўнікам армейскай газеты. У пачатку 1944 г. пераведзены ў распараджэнне Беларускага штаба партызанскага руху. Меў дзяржаўныя ўзнагароды. У ліпені 1944 г. быў залічаны ў апарат Міністэрства замежных спраў БССР, у кастрычніку 1948 г. прыняты ў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук (Масква). Кандыдат гістарычных навук з 1951 года. У 1952 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1950-я гады ўзначальваў Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежжам, пазней выкладаў у Мінскім інстытуце замежных моў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955-59.

Спартыўныя дасягненні

Чэмпіён Мінска па шахматах у 1933, 1935, 1939 гг. Шасціразовы чэмпіён Беларусі. Майстар спорту СССР па шахматах з 1937 г. Удзельнік трох чэмпіянатаў СССР. Шахматны тэарэтык, аўтар Сістэмы Верасава(руск.) бел. (1. d4 d5 2. Кc3 Кf6 3. Сg5). Пэўны час займаўся складаннем шахматных задач.

Асноўныя спартыўныя вынікі

Год Турнір Вынік Месца
1934 Адборачны турнір да 9-га чэмпіянату СССР (Тбілісі) 6? з 13 6-7
1934/35 9-ы чэмпіянат СССР 9 з 19 13-14
1937 Кваліфікацыйны матч з В. Пановым(руск.) бел. 9 : 7
1940 12-ы чэмпіянат СССР 10? з 19 7-9
1944 13-ы чэмпіянат СССР 7? з 16 8-10

Узнагароды

  • медаль «За баявыя заслугі» (28.12.1942)
  • іншыя ўзнагароды

Памяць

З 1990-х гадоў у Мінску рэгулярна праводзяцца Мемарыялы Верасава (турніры па гульні ў шахматы). У кастрычніку 2012 г. быў праведзены Кубак па рашэнні шахматных кампазіцый на прызы бюлетэня «Альбино», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Верасава.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Вересов Гавриил Николаевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 110. — 737 с.
  2. ↑ http://belisrael.info/?p=4267

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.96.
  • Шахматный словарь.  : Физкультура и спорт, . С. 216.
  • Шахматы : Энциклопедический словарь. Москва : Советская энциклопедия, 1990. С. 58. ISBN 5-85270-005-3.
  • Рубінчык, Вольф. З гісторыі Беларусі шахматнай. Мінск, 2012. С. 71-73, 78-83.
  • Стогадовы юбілей Г. М. Верасава // Альбино. Издание для любителей шахматной композиции. № 102. Лунинец, 2012. С. 5.

Спасылкі

  • Партыі ў базе ChessGames(англ.) 
  • Бацьвіннік І. Ён быў ва ўсім непараўнальны // 64 — Шахматны агляд. 2000. № 5. (руск.) 


Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў Інфармацыю Аб

Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў


  • user icon

    Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў
Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў
Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў Вы праглядаеце суб'ект
Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў што, Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў хто, Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...