TR | RU | UK | KK | EN |

Гасцініца


Гасці́ніца, атэ́ль — маёмасны комплекс (дом, будынак, частка будынка, іншыя пабудовы) са спецыялізаванымі мэбляванымі пакоямі («нумарамі») для часовага пражывання асоб, якія прыяжджаюць у населены пункт. Звычайна прадастаўляюцца і іншыя паслугі (уборка, ахова), у залежнасці ад класа абслугоўвання.

Гасцініцы адрозніваюцца: паводле прызначэння — агульнага тыпу, ведамасныя, бізнес-гатэлі, турысцкія для аўтатурыстаў, матэлі, кемпінгі, курортныя, спартыўныя, для транзытных пасажыраў (пры вакзалах); паводле ўмяшчальнасці — малыя (да 100 месцаў), сярэднія (100—500 месцаў) і вялікія (больш за 500 месцаў); у залежнасці ад узроўню камфорту (паводле колькасці «зорак») — 1-,2-,3-,4-,5-зоркавыя; паводле рэжыму эксплуатацыі (круглагадовыя, сезонныя); паводле размяшчэння (горад, пасёлак, курорт і г.д.).

Традыцыйная гасцініца ў Германіі

У складзе гасцініц вылучаюць памяшканні: жылыя (нумары), прыёму, сэрвісу, грамадскага харчавання (кавярня, рэстаран), адміністрацыйныя, гаспадарчыя. Пры высокакамфартабельных гасцініцах ёсць памяшканні культурна-масавыя (канцэртныя, выставачныя, канферэнц-залы), спартыўна-аздараўленчыя (басейны, саўны).

Гасцініцы ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. У Заходняй Еўропе ролю гасцініц выконвалі харчэўні, аўстэрыі, заезныя дамы, корчмы; у краінах Сярэдняга Усходу і Цэнтральнай Азіі, Закаўказзя — караван-сараі (IX—XIV ст.). На Беларусі паходзяць ад гасцінага двара.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8 С. 86

Літаратура

  • Lundberg, Donald E., The Hotel and Restaurant Business, Boston: Cahners Books, 1974. ISBN 0-8436-2044-7

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гасцініца
  •   Атэлі свету Google Maps  KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)

Шаблон:Сусветны турызм Шаблон:Жылыя прасторы


Гасцініца Інфармацыю Аб

Гасцініца


  • user icon

    Гасцініца beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гасцініца
Гасцініца
Гасцініца Вы праглядаеце суб'ект
Гасцініца што, Гасцініца хто, Гасцініца апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...