TR | RU | UK | KK | EN |

Гаспітальеры


Гаспітальеры, Іааніты, Мальтыйскі ордэн (поўная назва — Суверэнны ваенны ордэн гаспітальераў Св. Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты) — духоўна ваенны ордэн, створаны ў Іерусаліме ў пачатку XII ст. пасля першага крыжовага паходу.

Ордэн меў шэраг крэпасцяў Сірыі і Палесціне і іграў вялікую ролю ў абароне ад мусульман. Валодаў значнымі землямі на Усходзе і ў Заходняй Еўропе, дзе ўсталёўваў ваенна-прыгонны рэжым для мясцовага насельніцтва.

У 1291 ордэн быў выцеснены туркамі з Іерусаліма, але захапіў астравы Кіпр і Родас, дзе і замацаваўся. У 1530 атрымаў у падарунак ад рымскага імператара востраў Мальту (адтуль і сённяшняя назва), яго рыцары-крыжакі абаранялі Міжземнае мора ад турак.

У час Вялікай Французскай рэвалюцыі мальтыйцы страцілі свой асяродак — Мальту. Спачатку востраў захапіў Напалеон, потым англічане. Гэтым скарыстаўся расійскі імператар Павел І. Ён запрасіў рыцараў у Расію і заключыў з імі саюз супраць турак і французаў.

На сённяшні час ордэн месціца ў Рыме.

Мальтыйскі Ордэн устанавіў дыпламатычныя дачыненні з больш як 100 краінамі свету і мае сваіх прадстаўнікоў у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Савеце Еўропы. З 1994 года мае статус сталага наглядальніка ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў.

4 красавіка 2008 года князем і вялікім магістрам Ордэна абралі Мэцью Фестынга.

Змест

  • 1 Дачыненні з Беларуссю
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Зноскі
    • 3.1 У Сеціве

Дачыненні з Беларуссю

Партал:
Крыжовыя паходы

Пра ўсюдыіснасць і ўплывовасць гэтай арганізацыі сведчыць той факт, што камандорства ордэна гаспітальераў больш за два з паловай стагоддзі існавала ў Беларусі. Яго заснаваў з дазволу вялікага магістра мальтыйцаў нясвіжскі князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка ў сваім мястэчку Сталовічы, а пазнаёміўся з ордэнам пад час падарожжа ў Італію. У 1639 для ордэна быў пабудаваны касцёл, а потым кляштар. Тут згодна са статутам гаспітальераў, дзейнічаў шпіталь для бедных. Сталовіцкае камандорства існавала да 1868. Сёння Мальтыйскі ордэн неаднаразова прывозіў на Беларусь гуманітарную дапамогу ў асноўным лекі, паспрыяў у будаўніцтве новай бальніцы ў Жалудку, а таксама пасябраваў з мінскім Домам сяброўства.

10 красавіка 2008 года паслом Беларусі пры Ордэне па сумяшчальніцтве прызначаны Сяргей Алейнік.

Гл. таксама

  • Аблога Мальты, 1565
  • Аблога Родасу, 1522
  • Аблога Родасу, 1480
Літ.:
  • Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. - Мн.:"Беларускі кнігазбор", 2002.- С. 240. ISBN 985-6638-68-2.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фра'Мэцью Фестынга з выбраннем Вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 4 красавіка 2008
  2. ↑ Аліна Грышкевіч. Мальтыйскі Ордэн аказаў Беларусі дапамогу ў мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС на больш як 7 млн еўра// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 30 лістапада 2007
  3. ↑ Беларускі гістарычны агляд.
  4. ↑ Сяргей Алейнік назначаны паслом Беларусі пры Святым Прастоле і Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 11 красавіка 2008

У Сеціве

  • Афіцыйны сайт Ордэна(італ.) (англ.) (ісп.) (фр.) (ням.) 



Гаспітальеры Інфармацыю Аб

Гаспітальеры


  • user icon

    Гаспітальеры beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гаспітальеры
Гаспітальеры
Гаспітальеры Вы праглядаеце суб'ект
Гаспітальеры што, Гаспітальеры хто, Гаспітальеры апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...