TR | RU | UK | KK | EN |

Гарадзішча (Баранавіцкі раён)


Гарадзі́шча2 трансліт:Haradzišča, руск:Городище — гарадскі пасёлак у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Цэнтр Гарадзішчанскага сельсавета Знаходзіцца ў вярхоўі ракі Сэрвач, за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія лінія Брэст — Мінск; на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак Насельніцтва 2 024 чал 20171

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Насельніцтва
    • 21 Адукацыя
    • 22 Медыцына
    • 23 Культура
  • 3 Эканоміка
  • 4 Турыстычная інфармацыя
    • 41 Славутасці
    • 42 Страчаная спадчына
  • 5 Галерэя
  • 6 Гл таксама
  • 7 Зноскі
  • 8 Літаратура
  • 9 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Упершыню Гарадзішча згадваецца ў сяр ХIII ст, калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага У 2-й пал XV ст мясцовасць згадваецца як велікакняжацкі двор У 1494 Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касцёл

На мяжы XV—XVI стст Гарадзішча знаходзілася ва ўладанні князя Сямёна Бельскага, з 1501 — вялікай княгіні Алены Іванаўны У XVІ—XVIII стст паселішча ўваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым У 1640 Каменскія збудавалі тут мураваны касцёл У канцы XVII ст мястэчка перайшло да Зяновічаў

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 Гарадзішча апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 зрабілася цэнтрам воласці Наваградскага павета Станам на 1798 тут дзейнічалі грэка-каталіцкая царква і касцёл Па задушэнні вызваленчага паўстання ў 1831 расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца З 1833 Гарадзішча знаходзілася ва ўладанні Бухавецкіх Па задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 царскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату Станам на 1866 у Гарадзішчы было 60 двароў, працавалі 2 праваслаўныя цэрквы колішнія касцёл і грэка-каталіцкая царква, народнае вучылішча адкрылася ў 1863, капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар, управа; праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы; працаваў лекар На 1909 у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, працавалі пошта і тэлеграф, народнае вучылішча у 1901 96 вучняў, з іх толькі 9 дзяўчынак, аптэка, бальніца, валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх дамоў малітвы, цагельня, больш за 19 крам, багадзельня, конная паштовая станцыя, 2 кірмашы У Першую сусветную вайну ў 1916 каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская аперацыя

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Наваградскага павета У гэты час тут было 165 двароў У сярэдзіне 1930-х у мястэчку працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка

У 1939 Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй У 1957 адбылося аб'яднанне Навамышскага і Гарадзішчанскага ў новы Баранавіцкі раён

У 2008 годзе Гарадзішча атрымала статус аграгарадка3

Насельніцтваправіць | правіць зыходнік

  • XIX стагоддзе:1830 — 486 муж, з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іўдзеяў 121, мяшчан-хрысціян і сялян 355, жабракоў 44; 1886 — 504 чал; 1893 — 747 чал
  • XX стагоддзе:1909 — 2942 чал; 1921 — 1021 чал; 1935 — 4 тыс чал; 1969 — 4,6 тыс чал; 1993 — 2520 чал5; 1998 — 2630 чал
  • XXI стагоддзе:2006 — 2,5 тыс чал6; 2008 — 2,5 тыс чал; 2009 — 2 219 чал перапіс; 2016 — 2 040 чал7; 2017 — 2 024 чал1

Адукацыяправіць | правіць зыходнік

У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова

Медыцынаправіць | правіць зыходнік

Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца, амбулаторыя і ветэрынарная бальніца

Культураправіць | правіць зыходнік

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі

Эканомікаправіць | правіць зыходнік

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання

Апроч таго, у мястэчку працуюць лясніцтва, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк

Турыстычная інфармацыяправіць | правіць зыходнік

Славутасціправіць | правіць зыходнік

Гарадзішча

У ваколіцах мястэчка — гарадзішча перыяду ранняга феадалізму XI—XIII стагоддзі; паводле меркаваннях некаторых даследчыкаў былая літоўская сталіца Варута, за 0,8 км на захад ад аграгарадка, на правым беразе р Сэрвач —  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000053шыфр 113В000053

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі XVIII ст
  • Свята-Крыжаўзвіжанская царква 1764, 1879; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні БЭМП —  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000709шыфр 113Г000709
  • Могілкі:вайсковыя германскія часоў Першай сусветнай вайны, яўрэйскія
  • Сінагога кан ХІХ ст
  • Брацкая магіла 1941—1944, вул 17-га Верасня —  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000052шыфр 113Д000052

Страчаная спадчынаправіць | правіць зыходнік

  • Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў XVIII ст

Галерэяправіць | правіць зыходнік

Гл таксамаправіць | правіць зыходнік

  • Пасёлкі гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці
  • Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскіправіць | правіць зыходнік

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу руск Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь 29 сакавіка 2017 Праверана 3 красавіка 2017
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь:Брэсцкая вобласць:нарматыўны даведнік / І А Гапоненка і інш; пад рэд В П Лемцюговай — Мн:Тэхналогія, 2010— 318 с ISBN 978-985-458-198-9 DJVU
  3. ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14032008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  4. ↑ Соркіна I Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст — Вільня:ЕГУ, 2010 С 413
  5. ↑ Іван Крэнь, Валерый Шаблюк Гарадзішша // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т Т 2:Беліцк — Гімн / Беларус Энцыкл; Рэдкал:Б І Сачанка гал рэд і інш; Маст Э Э Жакевіч — Мн:БелЭн, 1994 С 476
  6. ↑ Городище // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол Г П Пашков и др; под общ ред И И Пирожника — Мн:Беларуская Энцыклапедыя, 2007 — 648 с ISBN 978-985-11-0384-9
  7. ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу руск Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь 30 сакавіка 2016 Праверана 3 красавіка 2017

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Памяць:Гіст-дакум хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна — Мн, БЕЛТА, 2000 — 736 с:іл ISBN 985-6302-28-5
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т Т 2:Беліцк — Гімн / Беларус Энцыкл; Рэдкал:Б І Сачанка гал рэд і інш; Маст Э Э Жакевіч — Мн:БелЭн, 1994 — 537 с, 8 к:іл ISBN 5-85700-142-0
  • Соркіна I Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст — Вільня:ЕГУ, 2010 — 488 с ISBN 978-9955-773-33-7
  • Horodyszcze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskichTom III:Haag — Kępy — Warszawa, 1882 S 143

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарадзішча
  • мяст Гарадзішча на Radzimaorg
  • Фатаграфіі на «Глобусе Беларусі»


Гарадзішча (Баранавіцкі раён) Інфармацыю Аб

Гарадзішча (Баранавіцкі раён)


  • user icon

    Гарадзішча (Баранавіцкі раён) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
Гарадзішча (Баранавіцкі раён) Вы праглядаеце суб'ект
Гарадзішча (Баранавіцкі раён) што, Гарадзішча (Баранавіцкі раён) хто, Гарадзішча (Баранавіцкі раён) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск:Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння:10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння:в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць:Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...