TR | RU | UK | KK | EN |

Гамбія

гамбія
Каардынаты: 13°30′00″ пн. ш. 15°30′00″ з. д. / 13.5° пн. ш. 15.5° з. д. (G) (O) (Я)13.5, -15.5


Дэвіз: «Progress, Peace, Prosperity (англ. Прагрэс, Мір, Росквіт)» Гімн: «For The Gambia Our Homeland» Дата незалежнасці 18 лютага 1965 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйныя мовы англійская і інш. мясцовыя Сталіца Банжул Найбуйнейшы горад Серэкунда Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Яя Джамэ
Ісату Ньіе Саідзі(англ.) бел.
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 159-я ў свеце
10 380 км²
11,5 Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
• Перапіс (2003)
• Шчыльнасць
1 878 999 чал.
1 360 681 чал.
156 чал./км² ІРЧП (2013) 0,439 (нізкі) (165-ы) Валюта Даласі Інтэрнэт-дамен .gm Тэлефонны код +220 Часавы пояс 0

Га́мбія (англ.: The Gambia, ), Рэспу́бліка Га́мбія (англ.: Republic of The Gambia) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. З'яўляецца самай маленькай краінай у кантынентальнай частцы Афрыцы. На поўначы, усходзе і поўдні мяжуе з Сенегалам, на захадзе мае невялікую берагавую лінію Атлантычнага акіяна. 18 лютага 1965 года Гамбія атрымала незалежнасць ад Брытанскай імперыі і ўвайшла ў Садружнасць нацый, знаходзілася ў арганізацыі да 2 кастрычніка 2013 года. Сталіцай з'яўляецца Банжул, найбуйнейшы горад — Серэкунда.

Змест

  • 1 Геаграфія
    • 1.1 Геаграфічнае становішча
    • 1.2 Рэльеф
    • 1.3 Геалогія і глебы
    • 1.4 Карысныя выкапні
    • 1.5 Водныя рэсурсы
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Дзяржаўны лад
  • 4 Узброеныя сілы
  • 5 Эканоміка
  • 6 Культура
  • 7 Зноскі
  • 8 Спасылкі

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Краіна размешчана між 13 і 14° п.ш. у Заходняй Афрыцы, мае форму палосы даўжынёй каля 400 км, распасціраецца па абодвух баках ракі Гамбія, шырыня палосы ў асноўным вар'іруецца ад 24 да 28 км, у вусце ракі — 45 км. На ўсходзе, поўначы і поўдні мае мяжу з Рэспублікай Сенегал, агульная працягласць мяжы — 740 км. З захаду амываецца Атлантычным акіянам, берагавая лінія — 80 км. Плошча краіны складае 11 000 км², з якіх 10 000 км² прыходзіцца на сушу, 1000 км² — на водную паверхню. Гамбіі таксама прыналежыць кантынентальны шэльф плошчай 4000 км² і 200-мільная выключная прыбярэжная эканамічная зона плошчай 10 500 км².

Рэльеф

Уся тэрыторыя краіны не перавышае паводле вышыні 60 м над узроўнем мора. Больш за 48 % Гамбіі не перавышае 20 м, пры гэтым каля 30 % — не вышэй за 10 м. Толькі 4 % краіны — тэрыторыя ад 50 да 60 м над узроўнем мора.

У залежнасці ад далёкасці ад ракі краіна можа быць падзелена на тры тапаграфічных раёна:

  • Ніжні лог (4048 км², 39 % краіны) — тэрыторыя, якая распасціраецца непасрэдна каля ракі Гамбія і яе прытокаў. Характарызуецца дрэнна алювіяльнымі асадкавымі ўтварэннямі, дрэнна высахшымі глебамі і багатым водазабеспячэннем. Тэрыторыя ніжняй даліны падвяргаецца рэгулярным сезонным затапленням, што спрыяе ўтварэнню сезонных балот (фаро), шырыня якіх дасцігае 2 км, да захаду ад вострава Макарці.
  • Перасечанае пясчанае плато (57 % краіны). Тэрыторыя складаецца з пясчаных халмоў і дробных логаў.
  • Пясчанікавае плато (4 % краіны). Усходняя частка краіны складаецца з нізкіх камяністых пясчанікавых халмоў, якія ў асноўным не культывіруюцца і не пакрытыя расліннасцю.

Геалогія і глебы

Геалогія Гамбіі адносіцца да параўнальна нядаўніх трацічнага і чацвярцічнага перыядаў. Краіна з'яўляецца часткай трацічнага кантынентальнага плато, якое накрывае 53 % краіны ўздоўж ракі алювіяльнымі адкладаннямі чацвярцічнага перыяду. Чаргаванні сухіх і вільготных перыядаў спрыялі фармаванню жалезарудных адкладанняў плейстацэну.

Утваранні трацічнага перыяду ўключаюць комплексы алігацэну, міяцэну і пліяцэну і з'яўляюцца часткай устойлівай кантынентальнай кары. Складаюцца з пяску, пясчаніку, глею і гліны. Узрост ацэньваецца ад 33 млн гадоў (алігацэн) да 2,5 млн гадоў (позны пліяцэн).

Чацвярцічныя адкладанні (узростам не старэй за 1,6 млн гадоў) складаюцца з 6 утваранняў, якія прыналежаць да галацэну і плейстацэну. Геалагічныя комплексы эпохі галацэну ў асноўным складаюцца з грубага пяску і глею ўздоўж ракі і ўзбярэжжнымі пляжнымі комплексамі з непадзеленых пяску і глею. Ва ўсходняй Гамбіі чацвярцічныя ўтваранні складаюцца з жалезных руд і жвіру.

Карысныя выкапні

Увогуле краіна бедная на карысныя выкапні. Вялікія запасы кварцавага пяску, дастатковыя для шклянай вытворчасці, знойдзены ў Абука, Бруфуце, Дарсіламі (Заходні раён), Мбанкаме і Бакендзіке (раён Паўночны Бераг) і Каіафе (раён Ніжняя Рака). Урад шукае інвестараў для распрацоўкі дадзеных радовішчаў. На ўзбярэжжы акіяна так званы «чорны» пясок змяшчае ільменіт, рутыл і цыркон. Запасы дадзеных мінералаў пасля зняцця 1 % слою глебы ацэньваюцца ў 995 000 т. У дадзены час прыцягваюцца замежныя інвестары для далейшых распрацовак.

Водныя рэсурсы

Паром у Янянбурэху

Аб'ём аднаўляемых водных рэсурсаў Гамбіі ацэньваецца ў 8,0 км³/год, з якіх 5,0 км³ прыходзіць у краіну праз Сенегал і Гвінею. Паверхневыя воды даюць ацэначна 3,0 км³ у год, штогадова аднаўляемыя грунтовыя воды — 0,5 км³.

Штогадовае спажыванне вады складае 30,6 млн м³, г.зн. 0,38 % ад агульнай колькасці аднаўляемых водных рэсурсаў. 67 % вады выкарыстоўваецца для спатрэб сельскай гаспадаркі. Агульная колькасць вады, якая скарыстоўваецца ў краіне, павялічылася на 50 % з 1982 па 2000 год, аднак сярэдняя колькасць ужывальнай вады на чалавека паменшылася з 29 да 23,5 м³. Забяспечанасць насельніцтва чыстай пітнай вадой складае 62 %.

Насельніцтва

Асноўныя народнасці — мандзінга (39,5 %), фульбе (18,8 %), валоф (14,6 %), дзыёла і кароніка (10,6 %) і інш. Таксама пражываюць маўрытанцы і мараканцы. Неафрыканскае насельніцтва (у асноўным ліванцы і еўрапейцы) складае каля 1 %.

Рэлігія. Каля 85 % насельніцтва мусульмане, астатнія вызнаюць хрысціянства (каталікі, англікане, метадысты).

Дзяржаўны лад

Паводле канстытуцыі 1996 году Гамбія з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Глава дзяржавы — прэзідэнт, абіраны на 5 гадоў. Прэзідэнт — Яя Джаме (перавыбіраўся на гэтай пасадзе ў кастрычніку 2001 і ў верасні 2006).

Заканадаўчая ўлада належыць парламенту — Нацыянальнай Асамблеі (НА), дэпутаты якой таксама абіраюцца на 5-гадовы тэрмін. Апошнія выбары адбыліся ў студзені 2007. Старшыня НА — спадарыня Фатумата Джахумпа-Сісей.

Урад падсправаздачны кіраўніку дзяржавы, які прызначае і звальняе вышэйшых службовых асоб без кансультацый з парламентам. Пасады прэм'ер-міністра не існуе, кіраўніцтва ўрадам здзяйсняе віцэ-прэзідэнт спадарыня А. Нджай Сейдзі. Дзяржаўны сакратар замежных спраў — Амар Аліу Турэй (з сакавіка 2008).

У Гамбіі зарэгістравана восем палітычных партый, сярод якіх найболей уплывовымі з'яўляюцца кіруючы Альянс за патрыятычную пераарыентацыю і тварэнне (АППТ), узначалены прэзідэнтам Я. Джаме, Аб'яднаная дэмакратычная партыя (АДП), Партыя нацыянальнага прымірэння (ПНП), Народная дэмакратычная арганізацыя за незалежнасць і сацыялізм (НДАНС), Народная прагрэсіўная партыя (НПП).

Асноўнымі рысамі, якія вызначаюць ход унутрыпалітычнага жыцця краіны, з'яўляецца што працягваецца цвёрдае супрацьстаянне кіруючага рэжыму і аб'яднанай апазіцыі, прадстаўленай Нацыянальным альянсам за дэмакратыю і развіццё (НАДР) — тактычным саюзам пяці палітычных партый.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы краіны налічваюць каля 2,5 тыс.чал. і падзяляюцца на сухапутныя сілы, ВМС і нацыянальную гвардыю. У падрыхтоўцы гамбійскіх вайскоўцаў актыўны ўдзел прымаюць інструктары з ЗША, Вялікабрытаніі, Турцыі.

Эканоміка

Гамбія ўваходзіць у лік найменш развітых краін свету — у 2007 займала 155 месца па індэксе развіцця ПРААН (з 177). У 2007 прырост ВУП склаў 7 %. Узровень інфляцыі не перавышаў 5 %.

Вядучай галіной эканомікі застаецца сельская гаспадарка (30,1 % ВУП). Асноўная вырошчваемая культура — арахіс. Вялікае значэнне маюць рыбалоўства (12 % ВУП) і жывёлагадоўля.

Найважнай крыніцай валютных паступленняў з'яўляецца турызм.

Прамысловасць развітая слаба і прадстаўленая пераважна дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы арахісу, вырабу скуры, вытворчасці піва, безалкагольных напояў, кансерваў і некаторых будматэрыялаў.

Асноўнай транспартнай артэрыяй краіны з'яўляецца рака Гамбія, суднаходная на ўсім працягу ў межах краіны. Агульная працягласць водных шляхоў складае 400 км. Працягласць аўтадарог каля 3 тыс.км, у тым ліку каля 1000 км — з асфальтавым пакрыццём. Чыгунак у краіне няма. У 27 км ад гамбійскай сталіцы размешчаны міжнародны аэрапорт Юндум (адзіны ў краіне).

У краіне маецца аўтаматычная міжнародная тэлефонная сувязь.

Галоўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Гамбіі з'яўляюцца ЗША, Вялікабрытанія, РГБ (Гвінея Бісаў?), Тайвань, Кувейт, Саудаўская Аравія, Сенегал, Маўрытанія, Японія, краіны Еўрасаюза. У лік донараў і крэдытораў уваходзяць Тайвань, Паўднёвая Карэя, Іран, Японія. Актыўна развіваецца шматпланавае ўзаемадзеянне з Бразіліяй.

Асноўныя праекты ў вобласці развіцця ўрад Гамбіі здзяйсняе сумесна з ЕС, МВФ, Сусветным банкам, ПРААН, ФАА, Ісламскім банкам развіцця.

Культура

  • Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Гамбіі

Зноскі

  1. ↑ Лічыльнік насельніцтва Гамбіі. Дадзеныя на 29.11.2013. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014.
  2. ↑ 2,0 2,1 FOSA Country Report - The Gambia (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 23 лютага 2008. Cite error: Invalid <ref> tag; name "cia" defined multiple times with different content
  3. ↑ Department of State for Finance and Economic Affairs of The Gambia. REPUBLIC OF THE GAMBIA. POVERTY REDUCTION STRATEGY: 2007-2011 (англ.)  . Праверана 23 чэрвеня 2008.
  4. ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Landforms of The Gambia (англ.)  . Праверана 25 мая 2008.
  5. ↑ Gambia-expansion.com. National Resourses of The Gambia (англ.)  . Праверана 12 лютага 2008.
  6. ↑ Water Resources of The Gambia (англ.)  . Праверана 23 лютага 2008.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гамбія
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена  


Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  

гамбія


Гамбія Інфармацыю Аб

Гамбія


  • user icon

    Гамбія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гамбія
Гамбія
Гамбія Вы праглядаеце суб'ект
Гамбія што, Гамбія хто, Гамбія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...