Галілеа Галілей


Галілеа Галілей (італ.: Galileo Galilei; 15 лютага 1564, Піза — 8 студзеня 1642, Арчэтры у Фларэнцыі) — італьянскі філосаф, фізік, і астраном. Найбольш вядомы сваімі даследаваннямі ў вобласці механікі і назіраннямі за планетамі і зоркамі.

Змест

  • 1 Біяграфічныя звесткі
  • 2 У навуцы
    • 2.1 Астраномія
    • 2.2 Механіка
  • 3 Светапогляд
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Літаратура

Біяграфічныя звесткі

Да 11 гадоў жыў у Пізе, наведваў школу. Пазней жыў у Фларэнцыі, дзе працягваў навучанне ў манастыры бенедыктынцаў. У 17 гадоў паступіў у Пізанскі ўніверсітэт, дзе вывучаў медыцыну, але хутка спыніў навучанне з-за нястачы грошай. Пасля вяртання ў Фларэнцыю пачаў займацца матэматыкай і фізікай. У гэты час ён піша свае першыя працы.

У 1589 годзе Галілей атрымлівае кафедру матэматыкі ў Пізанскім універсітэце і выкладае матэматыку і астраномію.

Навуковыя даследаванні ў галіне механікі, астранамічныя назіранні зрабілі яго прыхільнікам вучэння М. Каперніка. У 1609 Г. Галілей пабудаваў тэлескоп (3-разовае павелічэнне), потым — другі (12-разовае павелічэнне) і з іх дапамогай адкрыў горы на Месяцы, плямы на Сонцы, спадарожнікі Юпітэра і г.д. Творы «Зоркавы веснік» (1610-11) і «Разважанні пра целы, што знаходзяцца ў вадзе, і пра тыя, што ў ёй рухаюцца» (1612) з'явіліся новай старонкай у гісторыі прыродазнаўства і фактычна абгрунтавалі геліяцэнтрычную сістэму свету. Данос у інквізіцыю паклаў пачатак шматгадоваму ганенню вучонага царкоўнікамі. Яго галоўная праца «Дыялог пра дзве найгалоўнейшыя сістэмы свету» (1632), якая раскрывала прыродазнаўчанавуковую карціну свету і разбурала традыцыйныя рэлігійныя погляды, выклікала вядомы працэс 1633, на якім Г. Галілей быў вымушаны адмовіцца ад вучэння М. Каперніка. Яго кніга была забаронена, а сам ён 9 гадоў афіцыйна лічыўся «вязнем інквізіцыі». Цяжкія ўмовы і слепата, што наступіла ў 1637, не перашкодзілі яму працягваць навуковыя даследаванні, якія з'явіліся асновай класічнай механікі.

У навуцы

Астраномія

Выявы фаз месяца, намаляваныя Галілеем
  • Горы на Месяцы. У свой тэлескоп Галілей разглядзеў на Месяцы горы і ўпадзіны, тым самым упершыню дапусціўшы падабенства Зямлі і Месяца, і аправергнушы вучэнні царквы і Арыстоцеля аб унікальным месцы Зямлі ў Сусвеце.
  • Спадарожнікі Юпітэра. Галілеа Галілей стаў першым чалавекам, назіраўшым 4 спадарожнікі Юпітэра, што таксама супярэчыла вучэнню Арыстоцеля. Пазней спадарожнікі атрымалі наступныя імёны: Еўропа, Іо, Каліста і Ганімед. Іх прынята называць Галілеевымі.
  • Плямы на Сонцы. Галілей упершыню назіраў плямы на Сонцы. Па іх перамяшчэнні ён зрабіў высновы пра тое, што Сонца верціцці вакол сваёй асі і дапусціў, што гэта вярчэнне з'яўляецца характэрным для ўсіх целаў Сусвету.
  • Фазы Венеры. Галілей стаў першым, хто назіраў у тэлескоп фазы Венеры.

Механіка

У механіцы Галілей вывучаў інерцыю і свабоднае падзенне цел. Заўважыў, што паскарэнне свабоднага падзення не залежыць ад масы цела.

З'яўляецца заснавальнікам прынцыпа адноснасці ў механіцы. Сцвярджаў, што ў ізаляваных сістэмах пры аднолькавых пачатковых умовах працэсы працякаюць аднолькава.

Светапогляд

Паводле філасофскіх поглядаў, Галілей — матэрыяліст: ён лічыў, што свет матэрыяльны, складаецца з атамаў і падпарадкоўваецца механічнай прычыннасці, не мае межаў у прасторы і часе; аснова ісцінных ведаў — вопыт, набыты ў вывучэнні прыроды.

Г. Галілей — адзін з заснавальнікаў навуковай касмалогіі — сучаснага эксперыментальна-тэарэтычнага прыродазнаўства.

Гл. таксама

  • Эванджэліста Тарычэлі

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
  • Дмитриев И. С. Увещание Галилея // на pawet.net


Галілеа Галілей інфармацыя аб

Галілеа Галілей

Галілеа Галілей
Галілеа Галілей
Галілеа Галілей Вы чытаеце гэтую тэму.
Галілеа Галілей якія, Галілеа Галілей хто, Галілеа Галілей апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video