TR | RU | UK | KK | EN |

Гальфстрым


Гальфстры́м (ад англ. gulf stream — цячэнне з заліва) — цёплае марское цячэнне ў Атлантычным акіяне. Працягам Гальфстрыма з'яўляецца Паўночна-Атлантычнае цячэнне. З-за Гальфстрыма краіны Еўропы, што прылягаюць да Атлантычнага акіяна, адрозніваюцца больш лагодным кліматам, у адрозненні ад рэгіёнаў на аналагічнай геаграфічнай шыраце: масы цёплай вады грэюць паветра, што праходзіць над імі, а заходнія ветры пераносяць яго на Еўропу.

Змест

  • 1 Апісанне
  • 2 Гісторыя адкрыцця і даследаванняў
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Зноскі

Апісанне

Гальфстрым цягнецца на 10 тысяч кіламетраў ад паўвострава Фларыда да Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі (уласна гальфстрым) і далей да астравоў Шпіцберген і Новая Зямля (Паўночна-Атлантычнае цячэнне).

Фарміруецца ў паўночнай частцы Фларыдскага праліва як сцёкавае цячэнне Мексіканскага заліва, рухаецца на поўнач уздоўж узбярэжжа Паўночнай Амерыкі, жывіцца водамі Паўночнага Пасатнага і Гвіянскага цячэнняў. На поўдзень (у Фларыдскім праліве) Гальфстрым мае шырыню 75 км, таўшчыню патоку 700-800 м, скорасць да 10 км/гадз, тэмпература вады на паверхні ад 24 да 28°С, расход вады каля 25 мільёнаў м³/с (у 20 разоў перавышае расход усіх рэк зямнога шара). У акіяне Гальфстрым злучаецца з Антыльскім цячэннем і на 38° паўночнай шыраты яго ягі расход дасягае 82 мільёнаў м³/с. Каля Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі шырыня складае 200 км, тэмпература вады на паверхні ад 10 да 20°С; скорасць да 4 км/гадз, каля берагоў Еўропы — 0,4-0,7 км/гадз. Сярэднегадавая салёнасць — 36-36,4%, максімальная - 36,5% на глыбіні 200 м. Да паўднёвай ускраіны Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі да Гальфстрыма падыходзіць з поўначы халоднае Лабрадорскае цячэнне, на мяжы з якім адбываецца перамешванне і апусканне паверхневых вод. У сістэму Гальфстрыма ўваходзяць адгалінаванні Паўночна-Атлантычнага цячэння - Нарвежскае цячэнне, Ірмінгера цячэнне і Нардкапскае цячэнне.

Гальфстрым аказвае значны ацяпляльны ўплыў на клімат, гідралагічныя і біялагічныя ўмовы паўночнай часцы Атлантычнага акіяну і Паўночны Ледавіты акіян, а таксама на клімат Еўропы.

Гісторыя адкрыцця і даследаванняў

Гальфстрым выяўлены ў 1513 годзе іспанскай экспедыцыяй пад камандаваннем Хуана Понсе дэ Леона. У 1770-я гг. Бенджамін Франклін нанёс напрамкі руху цячэння на геаграфічныя карты. З 1996 года Акіянаграфічнае ўпраўленне ВМС ЗША выдае штомесячную зводку па Гальфстрыму, у якой апісваецца яго стан у Паўночнай Атлантыцы і яго фізічныя якасці.

Гл. таксама

  • Пасат
  • Уздзеянне Сонца на Зямлю
  • Сальстраўмен
  • Дынаміка паўночнаатлантычнага клімату

Зноскі

  1. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.


Гальфстрым Інфармацыю Аб

Гальфстрым


  • user icon

    Гальфстрым beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гальфстрым
Гальфстрым
Гальфстрым Вы праглядаеце суб'ект
Гальфстрым што, Гальфстрым хто, Гальфстрым апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...