TR | RU | UK | KK | EN |

Гальская хроніка 452 года

гальская хроніка 452 годание, гальская хроніка 452 года животных
Гальская хроніка 452 года (лац.: Chronica gallica a. CCCCLII) — познеантычная хроніка, якая апісвае падзеі ў Рымскай імперыі ў 379—452 гадах.

Змест

  • 1 Хроніка і яе аўтар
  • 2 Выданні хронікі
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Хроніка і яе аўтар

«Гальская хроніка 452 года» захавалася ў чатырох рукапісах, найстарэйшы з якіх (так званы Лонданскі рукапіс № 16974, які захоўваецца ў Брытанскім музеі) датаваны IX стагоддзем. Напісаная невядомым аўтарам у форме аналаў, гэта гістарычная крыніца з'яўляецца працягам «Хронікі» Ераніма. Доўгі час аўтарам лічыўся Праспер Аквітанскі, але ў наш час гэта меркаванне гісторыкамі адпрэчана. Мяркуецца, што хроніка складзена гальскім хрысціянінам, які жыў ў Марселі або даліне ракі Роны. Пачынаючы выклад падзей з узыходжання на прастол імператара Феадосія I Вялікага (379 год), хроніка заканчваецца паведамленнем пра паход цара гунаў Атылы ў Італію (452 год). Верагодна год складання хронікі супадае з датай яе апошняга паведамлення.

Аўтар хронікі амаль уся ўвагу надае Заходняй Рымскай імперыі: апісаны падзеі, якія адбыліся ў Італіі, Брытаніі, Іспаніі, Афрыцы і, асабліва падрабязна, у Галіі. Візантыя згадваецца галоўным чынам толькі пры паведамленнях пра смерці імператараў. Хроніка ўтрымлівае важныя звесткі пра перамяшчэнні плямёнаў варвараў падчас Вялікага перасялення народаў, мецяжы багаўдаў і барацьбу са шматлікімі ерасямі. Сярод унікальных звестак — паведамленне пра заваяванне саксамі Брытаніі ў 441 годзе. Гэта інфармацыя выклікала шырокую дыскусію сярод гісторыкаў па пытанні дакладнасці звестак, якія прыводзяцца раннесярэднявечнымі брытанскімі аўтарамі Гільдам і Бедам пра падзеі на востраве ў 440-х гадах.

Нягледзячы на памылкі ў храналогіі, асабліва шматлікія за перыяд з 424 да канца 440-х гадоў, «Гальская хроніка 452 года» з'яўляецца каштоўнай першаснай крыніцай па гісторыі Галіі і сумежных тэрыторый Рымскай імперыі 1-й паловы V стагоддзя. Гістарычная дакладнасць хронікі падмацоўваецца тым фактам, што яе аўтар блізкі геаграфічна і па часе да выкладзеных падзей.

Выданні хронікі

На лацінскай мове.

  • Chronica gallica a. CCCCLII et DXI — Monumenta Germaniae Historica AA. T. IX. Chronica minora saec. IV, V, VI, VII. T. I. — Berlin, 1892. — P. 615—666.
  • Burgess R. The Gallic Chronicle of 452: A New Critical Edition with a Brief Introduction // Society and Culture in Late Antique Gaul. Revisiting the Sources / Ed. by Ralph W. Mathisen, Danuta Shanzer. — Aldershot: 2001. — С. 52 ff.

Гл. таксама

  • Гальская хроніка 511 года

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Гильда Премудрый. О погибели Британии. Фрагменты посланий. Жития Гильды — Шаблон:Спб.: Алетейя, 2003. — С. 136—149. — 464 с. — ISBN 5-89329-539-0.
  2. ↑ Гальская хроніка 452 года, 126.
  3. ↑ Гільда Прамудры. «Пра пагібель Брытаніі», 20.
  4. ↑ Беда Вялебны. «Царкоўная гісторыя народа англаў», I.13—14.

Літаратура

  • Burgess R.W. The Dark Ages Return to Fifth-Century Britain: The "Restored" Gallic Chronicle Exploded // Britannia. — 1990. — Т. 21. — С. 185-195.
  • Jones M.E., Casey J. The Gallic Chronicle Restored: A Chronology for the Anglo-Saxon Invasions and the End of Roman Britain // Britannia. — 1988. — Т. 19. — С. 367-398.
  • Jones M.E., Casey J. The Gallic Chronicle Exploded? // Britannia. — 1991. — Т. 22. — С. 212-215.
  • Miller M. The Last British Entry in the "Gallic Chronicles" // Britannia. — 1978. — Т. 9. — С. 315-318.
  • Muhlberger S. The Fifth-Century Chroniclers: Prosper, Hydatius and the Gallic Chronicle of 452 — ARCA Classical and Medieval Texts, Papers and Monographs 27. — Leeds, 1990.

Спасылкі

  • «Гальская хроніка 452 года» (кароткая характарыстыка, бібліяграфія) на сайце vortigernstudies (англ.)

гальская хроніка 452 года животных, гальская хроніка 452 года обезьяны, гальская хроніка 452 года свадьбы, гальская хроніка 452 годание


Гальская хроніка 452 года Інфармацыю Аб

Гальская хроніка 452 года


  • user icon

    Гальская хроніка 452 года beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гальская хроніка 452 года
Гальская хроніка 452 года
Гальская хроніка 452 года Вы праглядаеце суб'ект
Гальская хроніка 452 года што, Гальская хроніка 452 года хто, Гальская хроніка 452 года апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...