TR | RU | UK | KK | EN |

Галатэя, спадарожнік


Галатэя (стар.-грэч.: Γαλατεία) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун VI.

Гісторыя адкрыцця

Галатэя была адкрыта ў канцы ліпеня 1989 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2». Аб адкрыцці было абвешчана 2 жніўня 1989 года, а тэкст паведамляе пра 10 выяў, атрыманых на працягу 5 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 28 ліпеня. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1989 N 4. Уласная назва была дадзена 16 верасня 1991 года.

Характарыстыкі

Галатэя мае няправільную (несферычную) форму. Ніякіх слядоў геалагічнай актыўнасці не выяўлена. Верагодна, Галатэя, як і іншыя спадарожнікі на арбітах ніжэй Трытона, сфармавалася з абломкаў ранейшых спадарожнікаў Нептуна, разбурана ў выніку сутыкненняў, выкліканых абурэннямі ад Трытона пасля яго захопу Нептунам на першапачатковую высокоэксцэнтрычную арбіту.

Галатэя абарачаецца ніжэй сінхроннай калянептунавай арбіты, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл. З часам яна можа быць паглынута Нептунам або разбурыцца з-за прыліўнага расцяжэння і ўтварыць кольца пры дасягненні мяжы Роша.


Галатэя, спадарожнік Інфармацыю Аб

Галатэя, спадарожнік


  • user icon

    Галатэя, спадарожнік beatiful post thanks!

    29.10.2014


Галатэя, спадарожнік
Галатэя, спадарожнік
Галатэя, спадарожнік Вы праглядаеце суб'ект
Галатэя, спадарожнік што, Галатэя, спадарожнік хто, Галатэя, спадарожнік апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...