Габон

габон википедия, габон
Каардынаты: 0°41′00″ пд. ш. 11°30′00″ у. д. / 0.683333° пд. ш. 11.5° у. д. (G) (O) (Я)-0.683333, 11.5

Дэвіз: «Union, Travail, Justice» Гімн: «La Concorde» Дата незалежнасці 17 жніўня 1960 (ад Францыі) Афіцыйная мова французская Сталіца Лібрэвіль Найбуйнейшыя гарады Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Алі бен Бонга Андзімба
Раймон Ндонг Сіма Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 74-я ў свеце
267 667 км²
3,7 % Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
• Шчыльнасць
1 497 525 чал. (150-я)
5,4 чал./км² Валюта Франк КФА (XAF) Інтэрнэт-дамен .ga Тэлефонны код +241 Часавы пояс +1

Габо́н (фр.: Gabon), Габо́нская Рэспу́бліка (фр.: République gabonaise) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Атлантычнага акіяна ў Экватарыяльнай Афрыцы. Тэрыторыя — 267,7 тыс. кв. км. Насельніцтва — 1,6 млн чалавек. Сталіца — Лібрэвіль (каля 400 тыс. жыхароў). Адміністрацыйна Габон падзелены на 9 правінцый. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (17 жніўня 1960). Дзяржаўная мова — французская. Грашовая адзінка — франк фінансавай супольнасці краін Цэнтральнай Афрыкі — КФА (1 дол. ЗША = каля 445 фр. КФА або 1 еўра= прыкладна 655 фр. КФА (май 2008)).

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Эканоміка
  • 3 Насельніцтва
  • 4 Культура

Дзяржаўны лад

Габон — унітарная прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1991, у якой замацаваныя палітычны плюралізм і прынцып падзелу ўлад.

Прэзідэнтам краіны і адначасова галоўнакамандуючым узброенымі сіламі з'яўляецца Эль Хадж Амар Бонга Андзімба, які нязменна займае гэты пост з лістапада 1967 (тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 7 гадоў; перавыбраны ў 2005).

Маецца пост віцэ-прэзідэнта (Дзіджоб Дзівунжы-Дзі-Ндзінге), паўнамоцтвы якога вельмі абмежаваныя: так, у выпадку немагчымасці для прэзідэнта здзяйсняць свае абавязкі яго замяшчае старшыня Сената, а не віцэ-прэзідэнт.

Парламент двухпалатны, верхняя палата — Сенат (91 дэпутат, старшыня Рэне Радэмбіна Коніке) абіраецца непрамым галасаваннем органамі мясцовай улады на 6 гадоў; ніжняя — Нацыянальны сход (120 дэпутатаў, старшыня Гі Ндзуба Ндама) абіраецца прамым усеагульным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў.

Урад прызначаецца прэзідэнтам і складаецца з 41 члена. Цяперашні склад кабінета сфармаваны ў снежні 2007. Прэм'ер-міністр — Жан Эйеге Ндонг (з студзеня 2006.), міністр замежных спраў — жанчына — Лора Вольга Годжу, мінабароны — Алі Бонга (сын прэзідэнта).

У Габоне налічваецца каля 25 палітычных партый і 3 буйных прафаб'яднання. Вядучай палітычнай сілай з'яўляецца кіруючая Габонская дэмакратычная партыя (ГДП), заснаваная ў 1968. Найболей буйныя апазіцыйныя рухі (іх дзейнасць легалізаваная з 1990) — Вышэйшы савет супраціву (ВСС), які аб'яднаў 9 партый, Саюз габонскага народа (СГН, старшыня — П. Мамбунду), і Нацыянальнае аб'яднанне лесасекаў (НАЛ).

Эканоміка

Габон багаты натуральнымі прыроднымі рэсурсамі, эканоміка мае пераважна сыравінную арыентацыю.

Адносная эканамічная стабільнасць забяспечваецца за кошт экспарту прадукцыі здабываючых галін прамысловасці. Кіроўны сектар — нафтавы (69 % ад агульнага аб'ёму экспарту ў валютным вылічэнні і 47 % бюджэтных паступленняў). Здабыча — каля 12,9 млн т., прычым дзве траціны здабычы прыходзіцца на кампаніі «Таталь-Габон» і «Шел-Габон»

Габону належыць 2-ое месца ў свеце па здабычы марганцавай руды (яе экспарт складае больш 3,25 млн т. на год).

Выведаныя запасы уранутрымліваючых руд — 40 тыс. тон. Маюцца радовішчы жалезнай руды, барыту, тальку, волава, свінцу, ніобія, малібдэна, тытана, фасфату, золата, дыяментаў. Прамысловыя запасы каштоўных парод драўніны ацэньваюцца ў 4 млрд куб. м. (штогадовы экспарт — 1,8 млн кубаметраў).

Сельская гаспадарка развіта слаба (5 % ВУП), унутраныя патрэбнасці ў харчаванні за кошт уласнай вытворчасці забяспечваюцца на 8—10 %, здзяйсняюцца закупы харчавання за мяжой.

Працягласць аўтадарожнай сеткі складае парадку 8 тыс. км. Асноўны марскі порт — Порт-Жанціль, праз які здзяйсняецца экспарт нафты. Чыгуначнае паведамленне практычна адсутнічае. Міжнародныя аэрапорты находзяцца ў Лібрэвіль, Порт-Жанціле і Франсвіле.

Нягледзячы на адносна добры стан эканомікі, насельніцтва застаецца на ўзроўні краін з найменшым прыбыткам (60 дол. ЗША у месяц па дадзеных 2007). Мінімальны памер зарплаты дзяржслужачых складае каля 160 долараў ЗША. Узровень беспрацоўя перавысіў у 2007 годзе 23 % ад агульнай колькасці працаздольнага насельніцтва.

Насельніцтва

Этнічны склад: каля 50 плямёнаў і нацыянальных груп, у асноўным, народнасці банту. Найболей шматлікія — фанг, або пангве, (каля 40 %), бануну, пуну, сангу (каля 30 %), а таксама балеле, бакота, мпонгве, у лясістай мясцовасці пражываюць вандроўныя плямёны пігмеяў. У краіне налічваецца 170 тыс. іншаземцаў, у т.л. 15 тыс. еўрапейцаў, галоўным чынам французаў (6 тыс.). Рэлігія: 80 % насельніцтва вызнае хрысціянства (пераважная большасць — каталікі), 10 % — іслам, распаўсюджаныя таксама мясцовыя анімістычныя вераванні.

У апошнія гады падвысіліся паказчыкі смяротнасці і захворвання СНІДам. Паводле афіцыйнай статыстыцы ПРААН, па індэксе чалавечага развіцця Габон займае 123-е месца сярод класіфікаваных 177 краін свету.

Культура

Дзяржаўная радыётрансляцыйная сетка і мясцовае вяшчанне працуюць кругласутачна на французскай і мясцовых мовах. Маецца некалькі нацыянальных тэлевізійных каналаў.


Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  

габон, габон африка, габон википедия, габон герб, габон инструмент, габон карта, габон министр, габон на карте мира, габон фото, габонская гадюка


Габон Інфармацыю Аб

Габон


  • user icon

    Габон beatiful post thanks!

    29.10.2014


Габон
Габон
Габон Вы праглядаеце суб'ект
Габон што, Габон хто, Габон апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...