Вінаграднік


Вінаграднік — участак зямлі масіў, на якім вырошчваецца вінаград

Па ўзросту насаджэнняў адрозніваюць вінаграднік: малады, які ўступае ў плоданашэнне, і той, што плоданасіць

  • Малады вінаграднік — гэта часцей насаджэнні да 3-гадовага ўзросту Сістэма прыёмаў догляду за маладымі вінаграднікамі прадугледжвае высокую прыжывальнасць раслін, добрае іх укараненне і вегетатыўнае развіццё, фарміраванне шкілетных частак куста;
  • Вінаграднік, які ўступае ў плоданашэнне — 4-гадовыя насаджэнні радзей 3-, 5-гадовыя Сістэма прыёмаў догляду за насаджэннямі накіравана на завяршэнне фарміравання кустоў закладку шматгадовых ражкоў з мэтай наступнага фарміравання на іх пладовых звёнаў Кусты ўступаюць у плоданашэнне Пры гэтым важна не перагружаць іх ураджаем не больш за 25-30 ад ўраджаю насаджэнняў, плоданасяць Невыкананне гэтых умоў можа прывесці да затрымкі фарміравання кустоў вінаграду, іх агульнага паслаблення, што негатыўна адаб'ецца на прадукцыйнасці вінаградніка ў наступныя гады, зніжэння іх даўгавечнасці;
  • Вінаграднік, які плоданасіць — насаджэнні, дзе фарміраванне кустоў завершана часцей з 5-гадовага ўзросту Галоўнай задачай на такіх вінаградніках з'яўляецца атрыманне высокіх і стабільных ураджаяў вінаграда, што адказвае патрабаванням стандарту, а таксама максімальна магчымае падаўжэнне прадуктыўнага перыяду

Прыёмы догляду вінаграднікаў розных узростаў дыферэнцыююцца у залежнасці ад пастаўленых мэтаў Адрозненне прыродных умоў культуры, сацыяльна-эканамічных фактараў вытворчасці вызначае разнастайнасць тыпаў вінаграднікаў

Таксама адрозніваюць вінаграднікі:

  • па ўмовах рэльефу — раўнінныя, перадгорныя і горныя на схілах;
  • па спосабах культуры — чыстыя і змешаныя пасадкі у большай меры адносіцца да культуры вінаграду на дрэвах, у шэрагу выпадкаў — да вырошчвання аднагадовых культур у міжраддзях;
  • Уласнакаранёвыя і прышчэпленыя на філаксерастойкіх і іншых падвоях;
  • на пастаянных, часовых апорах і ўразлог;
  • непрыкрывальныя, прыкрывальныя, напаўпрыкрывальныя хаваецца толькі частка куста, умоўна прыкрывальныя частковае або поўнае хаванне кустоў ажыццяўляецца толькі ў асобныя, неспрыяльныя па пагодна-кліматычных умоў гады для выспявання лазы;
  • неабрашаныя, абрашаныя з сістэматычнымі вегетацыйнымі паліваннямі, умоўна абрашаныя з асенне-зімовымі паліваннямі, магчымымі вегетацыйнымі, асабліва ў засушлівыя гады;
  • па відавым складзе — еўрапейскія вінаграднікі сарты віду Vitis vinifera, амерыканскія сарты віду Vitis labrusca і іншыя;
  • па сартавым складзе і выкарыстанні прадукцыі — вінаграднікі сталовых сартоў для спажывання вінаграду ў свежым выглядзе, кішмішных і разынак у сушоным выглядзе, тэхнічных для падрыхтоўкі розных тыпаў вінаў і іншых алкагольных прадуктаў, вытворчасці сокаў, кансерваў

У асобную катэгорыю вылучаюцца вінаграднікі-матачнікі падвойных і прышчэпавых лоз, школкі, культура вінаграду ў закрытым грунце

Тып вінаградніка вызначае агратэхніку вінаграду

Найстарэйшы з прадуктыўных вінаграднік у свеце, як сцвярджаецца, размешчаны ў г Марыбар, Славенія Там знаходзіцца 400-гадовы вінаград, які расце да гэтага часу, і быў прызнаны самым старым Ён занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса ў 2004 годзе1

Зноскі

  1. ↑ http://vinecomua/spravka/slovar/vinogradnikhtml

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Енциклопедія виноградарства / гол ред А І Тімуш — Кишинів : Гол ред Молдавської Радянської Енциклопедії, 1986 — 512 с


Вінаграднік Інфармацыю Аб

Вінаграднік


  • user icon

    Вінаграднік beatiful post thanks!

    29.10.2014


Вінаграднік
Вінаграднік
Вінаграднік Вы праглядаеце суб'ект
Вінаграднік што, Вінаграднік хто, Вінаграднік апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Каменка (Верхнядзвінскі раён)

Каменка (Верхнядзвінскі раён)

Ка́менка трансліт: Kamienka, руск: Каменка — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці У...
Горад Аскеран

Горад Аскеран

Аскера́н (азерб.: Əsgəran, арм.: Ասկերան) — горад у Нагорным Карабаху. Знаходзіцца ў 14 км да паўноч...
Біржа працы

Біржа працы

Біржа працы — спецыялізаванае месца, у якім ажыццяўляецца пасярэдніцтва паміж прадпрымальнікамі...
(23) Талія

(23) Талія

Джон Хінд Месца выяўлення Абсерваторыя Бішапа Дата выяўлення 15 снежня 1852 Эпанім Талія...