Віктар Мікітавіч Швед


Віктар Мікітавіч Швед (нар. 23 сакавіка 1925, в. Мора, Гайнаўскі павет Падляскага ваяв., Польшча) — беларускі[1] паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1971).

Змест

  • 1 Біяграфічныя звесткі
  • 2 Творчасць
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура

Біяграфічныя звесткі

Выпускнік Беларускага ліцэя ў Бельску-Падляскім (1946). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне беларускай філалогіі (1969) Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў журналістам у «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Ксёнжка і ведза» ў Варшаве (1960—1988). Пасля выхаду на пенсію жыве ў Беластоку. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў, літаратурна-мастацкага аб'яднання «Белавежа».

Творчасць

Дэбютаваў на старонках «Нівы» ў 1957 г. Піша на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў «Жыццёвыя сцежкі» (1967), «Дзяцінства прыстань» (1975), «Дружба» (Мінск, 1976), «Мая зяпёная Зубровія» (Мінск, 1990), «Родны схоў» (1991), «Вясёлка» (1991), «Вершы Натальцы» (1998). У яго паэтычных зборніках раскрываецца тэма вернасці роднай зямлі і мове,[2] адлюстравана драма беларускай вёскі і роднай мовы ў выніку дэнацыяналізацыі і гратэскавай правінцыйнай урбанізацыі.[3] Піша для дзяцей.

Перакладае з беларускай, рускай, украінскай моў на польскую, з польскай — на беларускую. У перакладзе на польскую мову выйшла кніжка В. Шведа «Выбраныя вершы» (1997). Некаторыя яго вершы пакладзены на музыку.

Зноскі

  1. ↑ Бэнэфіс Віктара Шведа
  2. ↑ А. Мальдзіс (БелЭн, 2003)
  3. ↑ У. Конан (2000)

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова XX ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 576 с. іл. ISBN 985-6318-80-7.


Віктар Мікітавіч Швед інфармацыя аб

Віктар Мікітавіч Швед

Віктар Мікітавіч Швед
Віктар Мікітавіч Швед

Віктар Мікітавіч Швед аб відэа


Віктар Мікітавіч Швед Вы чытаеце гэтую тэму.
Віктар Мікітавіч Швед якія, Віктар Мікітавіч Швед хто, Віктар Мікітавіч Швед апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video