Вёска Сачыўляны


Сачыўля́ны[1] (трансліт.: Sačyŭliany, руск.: Сочивляны) — вёска (да 1967 года хутар) у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Пад'яварка. Уваходзіць у склад Вензавецкага сельсавета. Цэнтр калгаса «Новае жыццё», за 19 км на поўдзень ад Дзятлава, 165 км ад Гродна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

З 16 ліпеня 1954 года да 13 ліпеня 2007 года Сачыўляны ўваходзілі ў склад Гярбелевіцкага сельсавета[2].

Змест

  • 1 Насельніцтва
  • 2 Гісторыя
  • 3 Інфраструктура
  • 4 Выбітныя мясціны
  • 5 Літаратура
  • 6 Зноскі
  • 7 Спасылкі

Насельніцтва

  • 60 дамоў, 392 жыхары (1897)
  • 65 гаспадарак, 319 жыхароў (1923)
  • 157 гаспадарак, 383 жыхары (1996)
  • 139 двароў, 343 жыхары (2001)

Гісторыя

Назва, магчыма, утворана ад назвы птушкі сачыўкі. У 1897 годзе Сачыўляны — вёска Раготненскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1920—1939 гг. — вёска вясковай гміны Раготна, Слонімскага павета, Навагрудскага ваяводства.

Інфраструктура

У вёсцы размешчана вытворчая брыгада, майстэрня па рамонту сельгастэхнікі і жывёлагадоўчая ферма. Ёсць павільён бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Выбітныя мясціны

  • У цэнтры вёскі помнік на ўшанаванне памяці 82 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Памяць. Дзятлаўскі раён. — Мн., 1997. — С. 385.

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
  2. ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района»(руск.) 

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вёска Сачыўляны


Вёска Сачыўляны інфармацыя аб

Вёска Сачыўляны

Вёска Сачыўляны
Вёска Сачыўляны
Вёска Сачыўляны Вы чытаеце гэтую тэму.
Вёска Сачыўляны якія, Вёска Сачыўляны хто, Вёска Сачыўляны апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video



Выпадковыя артыкула

Сацыяльных рахункаў

Facebook Twitter VK
Copyright © 2014. Пошукавая