Вёска Мурыны Малыя


Мурыны́ Малы́я[3] (трансліт.: Muryny Malyja, руск.: Мурины Малые) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відамлянскага сельсавета. Вёска ўваходзіць у ААТ «Відамлянскае»

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Славутасці
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Геаграфія

Знаходзіцца на левым беразе ракі Лясная, за 700 м на захад ад аўтадарогі Брэст — Камянюкі (Р83), за 6 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 33 км на поўнач ад Брэста, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Брэст — Баранавічы.

Гісторыя

  • канец XIX ст.: вёска Мурыны Малыя ў Камянец-Літоўскай воласці Брэсцкага павета(бел. (тар.)) бел. Гродзенскай губерні Расійскай імперыі.
  • 1897: паводле перапісу(руск.) бел. ў складзе Мурынскай сельскай грамады, 9 двароў, 57 жыхароў.
  • 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Брэсцкага павета(бел. (тар.)) бел. Гродзенскай губерні Расійскай імперыі.
  • 1923: 6 двароў, 26 жыхароў.
  • 1939: ў складзе Брэсцкай вобласці БССР.
  • 1940: вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 13 двароў, 90 жыхароў.
  • 1950: у складзе калгасу «30 год БССР».
  • 1960: 50 жыхароў.
  • 1964: ў Камянецкім сельсавеце.
  • 1970: 46 жыхароў, у калгасе імя Кірава.
  • 1986: ў Відамлянскім сельсавеце.

Славутасці

У вёсцы знаходзілася Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1863 годзе[4]. Была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Станам на 2015 год зруйнавана[5].

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 65—66
  2. ↑ 2,0 2,1 Белпошта
  3. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9.
  4. ↑ Вёска Мурыны Малыя на сайце Radzima.org
  5. ↑ Навіны праваслаўнай рэстаўрацыі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0. С. 65.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вёска Мурыны Малыя


Вёска Мурыны Малыя інфармацыя аб

Вёска Мурыны Малыя

Вёска Мурыны Малыя
Вёска Мурыны Малыя

Вёска Мурыны Малыя аб відэа


Вёска Мурыны Малыя Вы чытаеце гэтую тэму.
Вёска Мурыны Малыя якія, Вёска Мурыны Малыя хто, Вёска Мурыны Малыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video