Вёска Мурыны Вялікія


Мурыны́ Вялі́кія[3] (трансліт.: Muryny Vialikija, руск.: Мурины Великие) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відамлянскага сельсавета.

Вёска ўваходзіць у ААТ «Відамлянскае».

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Геаграфія

Знаходзіцца за 700 м на ўсход ад аўтадарогі Брэст — Камянюкі (Р83), за 100 м на ўсход ад левага берагу ракі Лясная, за 3 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 33 км на поўнач ад Брэста, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Брэст — Баранавічы.

Гісторыя

  • пачатак XIX ст.: вёска Мурыны і аднайменны маёнтак у Брэсцкім павеце(бел. (тар.)) бел. Гродзенскай губерні Расійскай імперыі.
  • 1833: паводле 8-й рэвізіі(бел. (тар.)) бел. ў вёсцы 25 двароў, 186 сялянскіх душ.
  • 1846: паводле інвентару(бел. (тар.)) бел. ўласнасць памешчыка Станіслава Букрабы, зямельныя ўгоддзі маёнтку займалі 645 дзесяцінаў.
  • 1860-я: у Камянец-Літоўскай воласці тых жа павету(бел. (тар.)) бел. і губерні.
  • 1897: паводле перапісу(руск.) бел. ў вёсцы 37 двароў, 254 жыхары, хлебазапасная крама.
  • 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Брэсцкага павету(руск.) бел. Палескага ваяводства міжваеннай Польшчы.
  • 1923: 20 двароў, 119 жыхароў.
  • 1939: ў складзе Брэсцкай вобласці БССР.
  • 1940: вёска Мурыны Вялікія ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 47 двароў, 266 жыхароў.
  • 1942: у маі—чэрвені ва ўрочышчы Равец побач з вёскай нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 140 мірных яўрэяў.
  • 1948: у пачатковай школе 68 вучняў.
  • 1949: арганізаваны калгас «30 год БССР».
  • 1960: 214 жыхароў.
  • 1964: ў Камянецкім сельсавеце.
  • 1970: 201 жыхар.
  • 1986: ў Відамлянскім сельсавеце.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 65
  2. ↑ 2,0 2,1 Белпошта
  3. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0. С. 65.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вёска Мурыны Вялікія


Вёска Мурыны Вялікія інфармацыя аб

Вёска Мурыны Вялікія

Вёска Мурыны Вялікія
Вёска Мурыны Вялікія

Вёска Мурыны Вялікія аб відэа


Вёска Мурыны Вялікія Вы чытаеце гэтую тэму.
Вёска Мурыны Вялікія якія, Вёска Мурыны Вялікія хто, Вёска Мурыны Вялікія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video