TR | RU | UK | KK | EN |

Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён


Майсе́еўка (трансліт.: Majsiejeŭka, руск.: Мойсеевка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.

Змест

  • 1 Геаграфія
    • 1.1 Размяшчэнне
  • 2 Транспартная сетка
  • 3 Гісторыя
  • 4 Насельніцтва
    • 4.1 Колькасць
    • 4.2 Дынаміка
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі

Геаграфія

Размяшчэнне

У 25 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 55 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Шаша Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з крывалінейнай вуліцы з трыма завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўдзень ад галоўнай размешчана кароткая мерыдыянальная (па адодвух баках шашы) вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска, заснаваная перасяленцамі пераважна з вёска Галаўні, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся хлебазапасны магазін і з 1884 года заезны дом. У 1909 годзе 326 дзесяцін зямлі.

У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 12 жыхароў вёскі загінулі ад рук акупантаў, 33 жыхара вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дербічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 38 гаспадарак, 64 жыхара.

Дынаміка

  • 1897 год — 32 двары, 205 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 40 двароў, 235 жыхароў.
  • 1925 год — 61 двор.
  • 1959 год — 360 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 38 гаспадарак, 64 жыхара.

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён


Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён Інфармацыю Аб

Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён


  • user icon

    Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён beatiful post thanks!

    29.10.2014


Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён
Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён
Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён Вы праглядаеце суб'ект
Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён што, Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён хто, Вёска Майсееўка, Буда-Кашалёўскі раён апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...