TR | RU | UK | KK | EN |

Вялікі Манчэстэр


Каардынаты: 53°30′00″ пн. ш. 2°19′00″ з. д. / 53.5° пн. ш. 2.316667° з. д. (G) (O) (Я)53.5, -2.316667

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Манчэстэр (значэнні), значэнні.
Вялікі Манчэстэр
Greater Manchester

Калі ласка, загрузіце выяву


Эмблема
Дэвіз: Ever Vigilant (да 1986)

Гл. таксама Іншыя графствы Англіі
Статус Цырыманіяльнае метрапольнае графства
Краіна Вялікабрытанія
Рэгіён Паўночна-Заходняя Англія
Уключае 10 муніцыпальных раёнаў
Гарады Уіган, Болтан, Беры, Рочдэйл, Суінтан, Олдэм, Аштан, Манчэстэр, Стрэтфард, Стокпарт, Олтрынем
Дата ўтварэння 1 красавіка 1974 (Local Government Act 1972)
Плошча, усяго 1276 км² (39-е месца)
Код ONS 2A
Код NUTS UKD3 (NUTS 2)
Дэмаграфія (2009)
Насельніцтва, усяго 2 600 100 (3-е месца)
Шчыльнасць 2016/км²
Нацыянальны склад 88,9% белыя
6,5% паўднёвыя азіяты
1,7% чорныя
1,6% змяшаныя расы
1,3% еўрапейскія азіяты і іншыя
Адміністрацыйны падзел
Шаблон:Муніцыпальныя раёны Вялікага Манчэстэра (Карта выяў)
  1. Манчэстэр
  2. Стокпарт
  3. Тэймсайд
  4. Олдэм
  5. Рочдэйл
  6. Беры
  7. Болтан
  8. Уіган
  9. Солфард (англ.)
  10. Трафард
 Катэгорыя на Вікісховішчы: Greater Manchester

Вялі́кі Ма́нчэстэр (англ.: Greater Manchester) — цырыманіяльнае і метрапольнае графства на захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Паўночна-Заходняя Англія. Насельніцтва 2,562 млн чалавек (на 2007 год). Складаецца з 10 муніцыпальных раёнаў (Болтан, Беры, Олдэм, Рочдэйл, Стокпарт, Тэймсайд, Трафард, Уіган) і 2 гарадоў (Манчэстэр і Солфард). Вялікі Манчэстэр быў утвораны 1 красавіка 1974 года законам аб мясцовым самакіраванні, прынятым у 1972 годзе.

Агламерацыя Вялікага Манчэстэра (вылучана чырвоным колерам) на фоне меж метрапальнага графства

Плошча Вялікага Манчэстэра складае 496 квадратных міль (1285 км²). Вялікі Манчэстэр мяжуе з Чэшырам (на паўднёвым захадзе і поўдні), Дэрбішырам (на паўднёвым усходзе), Заходнім Ёркшырам (на паўночным усходзе), Ланкашырам (на поўначы) і Мерсісайдам (на захадзе). На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка тэрыторыі Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана. У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў, у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Гарадская агламерацыя Вялікага Манчэстэра займае трэцяе месца ў спісе самых населеных агламерацый Вялікабрытаніі, ахопліваючы большую частку тэрыторыі графства.

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Геаграфія

Від на Вялікі Манчэстэр з паветра Від на Тэймсайд у кірунку да Гарадскога цэнтра Манчэстэра

Плошча графства Вялікі Манчэстэр складае 492,7 квадратных міль (1,276 км²). Ва ўсходняй частцы графства знаходзяцца Пенінскія горы: яны праходзяць праз Олдэм, Рочдэйл і Тэймсайд. На захадзе графства знаходзяцца Пенінскія балоты, каменнавугальныя басейны (галоўным чынам, пясчанікі і гліністыя сланцы). Праз межы графства працякаюць рэкі Мерсі і Тэйм. Таксама па тэрыторыі графства працякаюць рэкі Біл, Дуглас Ірк.

На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана. У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў, у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Вялікі Манчэстэр з'яўляецца, магчыма, самай шматскладовай агламерацыяй у Вялікабрытаніі па-за межамі Лондана, што прама адлюстроўваецца ў шчыльнасці транспартнай сеткі рэгіёна і памерах інвестыцый, якія накіроўваюцца на яе пастаяннае развіццё.

У ніжэйпрыведзенай табліцы пералічаны муніцыпальныя раёны (metropolitan borough) графствы, а таксама большая частка іх населеных пунктаў.

Метрапальнае графства Муніцыпальны раён Адміністрацыйны цэнтр Іншыя паселішчы
Вялікі Манчэстэр Беры Беры Прэстуіч, Рэдкліф, Рэмсбатам, Тотынгтан, Уайтфілд
Болтан Болтан Блэкрад, Фарнуарт, Хоруіч, Кірслі, Літл Лівер, Саўт Тэртан, Уэстхаўтэн
Манчэстэр Гарадскі цэнтр Манчэстэра Блэйклі, Чытэм Хіл, Чорлтан-кам-Хардзі, Дыдсберы, Рынгуэй, Уітынгтан, Уітэншау
Олдэм Олдэм Чадэртан, Шоу энд Кромптан, Фейлсуарт, Ліс, Ройтан, Сэдлуарт
Рочдэйл Рочдэйл Хейвуд, Літлбара, Мідлтан, Мілнрау, Ньюхей, Уордл
Сіці оф Солфард Суінтан Эклс, Кліфтан, Літл Халтан, Уокдэн, Уорслі, Солфард, Ірлэм, Пендлберы, Кэдысхед, Пэтрыкрафт, Монтан
Стокпарт Стокпарт Брэмхал, Брэдберы, Чыдл, Гатлі, Хэйзел Груў, Марпл, Ромілі Вудлі
Тэймсайд Аштан-андэр-Лайн Одэншау, Дэнтан, Дройлсдэн, Дакінфілд, Хайд, Лонгдэндэйл, Мослі, Стэйлібрыдж
Трафард Стрэтфард Олтрынем, Боўдан, Хейл, Сэйл, Эрмстан
Уіган Уіган Абрам, Аштан-ін-Мейкерфілд, Эспал, Эстлі, Этэртан, Брын, Голбарн, Хаер Энд, Хіндлі, Інс-ін-Мейкерфілд, Лі, Орэл, Шэвінгтан, Стэндыш, Тылслі, Уінстэнлі

Служба нацыянальнай статыстыкі Вялікабрытаніі вылучае агламерацыю Вялікага Манчэстэра (Greater Manchester Urban Area), сканцэнтраваную вакол горада Манчэстэр і яго буйных прыгарадаў. Агламерацыя пакрывае большую частку (хоць не ўсю) метрапальнага графства. У агламерацыю не ўваходзяць паселішчы Уіган і Марпл, якія размешчаны ў межах графства Вялікі Манчэстэр, але ўваходзяць некаторыя паселішчы іншых графстваў, напрыклад, Уілмслау і Олдэрлі Эдж з Чэшыра, Уітуарт з Ланкашыра. Хоць ні графства Вялікі Манчэстэр, ні агламерацыя Вялікага Манчэстэра не маюць статусу «сіці» ў Злучаным Каралеўстве, Еўрапейскі Саюз разглядае агламерацыю вакол Манчэстэра «гамагенны гарадскі рэгіён».

Панарама Вялікага Манчэстэра. Графства высока ўрбанізавана і складаецца з вялікай колькасці паселішчаў гарадскога тыпу.

На тэрыторыі Вялікага Манчэстэра быў вылучаны 21 участак асаблівага навуковага значэння: 14 з іх уяўляюць асаблівага біялагічную цікавасць, 5 — геалагічную цікавасць, а 2 - абедзве адначасова.

Гл. таксама

  • Спіс участкаў асаблівага навуковага значэння Вялікага Манчэстэра

Зноскі

  1. Герб савета графства, які існаваў да 1986 года
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 The Greater Manchester Area and its Regional Context (англ.) . GMLTP.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012.
  3. ↑ State of the English Cities: Volume 1 Produced for the Office of the Deputy Prime Minister, (2006). Online Report.
  4. ↑ SSSIs in Greater Manchester. Natural England. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013. Праверана 2 ліпеня 2007.

Спасылкі

  • Спіс месцаў, гарадоў і вёсак Вялікага Манчэстэра (англ.) 
  • Асацыяцыя адміністрацый Вялікага Манчэстэра (англ.) 
Вялікабрытанія · Англія · Цырыманіяльныя графствы

Падзел паводле закона аб лейценантстве 1997 г.

Бакінгемшыр · Бедфардшыр · Беркшыр · Вялікі Лондан · Вялікі Манчэстэр · Брысталь · Усходні райдынг Ёркшыра · Усходні Сусекс · Вустэршыр · Глостэршыр · Дарэм · Дэваншыр · Дэрбішыр · Дорсет · Заходні Ёркшыр · Заходні Сусекс · Камбрыя · Кембрыджшыр · Кент · Корнуал · Ланкашыр · Лестэршыр · Лінкальншыр · Лонданскі Сіці · Мерсісайд · Нортгемптаншыр · Нартумберленд · Норфалк · Оксфардшыр · Оксфардшыр · Ратленд · Уайт · Сафалк · Паўночны Ёркшыр · Сомерсет · Стафардшыр · Сурэй · Тайн і Уір · Уілтшыр · Уорыкшыр · Уэст-Мідлендс · Хартфардшыр · Херэфардшыр · Хэмпшыр · Чэшыр · Шропшыр · Эсекс · Паўднёвы Ёркшыр

 


Вялікі Манчэстэр Інфармацыю Аб

Вялікі Манчэстэр


  • user icon

    Вялікі Манчэстэр beatiful post thanks!

    29.10.2014


Вялікі Манчэстэр
Вялікі Манчэстэр
Вялікі Манчэстэр Вы праглядаеце суб'ект
Вялікі Манчэстэр што, Вялікі Манчэстэр хто, Вялікі Манчэстэр апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...