TR | RU | UK | KK | EN |

Вялікія геаграфічныя адкрыцці


Вялі́кія геаграфі́чныя адкры́цці — умоўнае азначэнне, галоўным чынам у гістарычнай літаратуры, для шэрагу буйных геаграфічных адкрыццяў, зробленых еўрапейцамі ад сярэдзіны 15 ст. да сярэдзіны 17 ст.; адрэзак часу, калі адбываліся згаданыя адкрыцці.

Значная частка заходніх аўтараў схільная абмяжоўваць перыяд В. г. а. сярэдзінай 16 ст. Савецкія аўтары распрацоўвалі канцэпцыю двух перыядаў В. г. а.:

  • першы перыяд пачынаецца пасля адкрыцця мыса Добрай надзеі, іспана-партугальскі (канец 15 ст. — усё 16 ст.). Яго складаюць адкрыццё Амерыканскіх кантынентаў, партугальскія плаванні ў Індыю і на ўсход Азіі, пачаўшы ад экспедыцыі Васка да Гамы, іспанскія экспедыцыі ў Ціхі акіян, ад Магелана да экспедыцыі Торэса ў 1606.
  • другі перыяд, руска-галандскі (канец 16 — сярэдзіна 17 ст.), складаюць адкрыццё рускімі паўночнай Азіі, галандскія экспедыцыі ў Ціхі акіян, адкрыццё Аўстраліі, брытанскія і французкія адкрыцці ў Паўночнай Амерыцы.

Прычынамі інтэнсіўных экспедыцый былі: узрастанне ў краінах Еўропы таварнай вытворчасці, недахоп каштоўных металаў, пошукі новых гандлёвых шляхоў з Еўропы ў Індыю і ўсходнюю Азію.

В. г. а. садзейнічалі поспехі навукі і тэхнікі: стварэнне надзейных суднаў, прыдатных для акіянскіх прастораў, удасканаленне компасу і спосабаў навігацыі, марскіх картаў, распаўсюджанне ідэі шарападобнасці Зямлі.

В. г. а. былі гістарычнымі падзеямі сусветнага значэння. У выніку іх была даследавана большая частка зямной паверхні (унутраныя часткі Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі — не цалкам), сталі вядомыя контуры кантынентаў (акрамя Антарктыды, паўночных берагоў Паўночнай Амерыкі, усходняга берагу Аўстраліі), сабраны агромністы масіў новых звестак у розных галінах ведаў. Еўрапейцы пазнаёміліся з шэрагам найважнейшых сельскагаспадарчых культур (бульба, кукуруза, тамат, тытунь).

Шмат таннага золата і срэбра трапіла ў Еўропу, што выклікала значныя эканамічныя ўзрушэнні і пераразмеркаванне роляў паміж краінамі кантыненту. Гандаль набыў сусветны характар, у гандлёвы абарот трапіла шмат новых тавараў, іх аб'ём узрос у шмат разоў. Гэта паскорыла распад феадалізму і складванне ў Еўропе капіталізму. Адбывалася каланізацыя рускімі Сібіру. Краіны Заходняй Еўропы стварылі каланіяльную сістэму.

Зноскі

  1. ↑ Магидович И. П. …

Літаратура

  • БСЭ. И. П. Магидович. Очерки по истории географических открытий. УчПедГиз, 1949

Спасылкі

  • (англ.)  Ricardo Duchesne: The Faustian impulse and European exploration, The Fortnightly Review 2012


Вялікія геаграфічныя адкрыцці Інфармацыю Аб

Вялікія геаграфічныя адкрыцці


  • user icon

    Вялікія геаграфічныя адкрыцці beatiful post thanks!

    29.10.2014


Вялікія геаграфічныя адкрыцці
Вялікія геаграфічныя адкрыцці
Вялікія геаграфічныя адкрыцці Вы праглядаеце суб'ект
Вялікія геаграфічныя адкрыцці што, Вялікія геаграфічныя адкрыцці хто, Вялікія геаграфічныя адкрыцці апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...