TR | RU | UK | KK | EN |

Вялікае перасяленне народаў


Вялікае перасяленне народаў, таксама Варварскае ўварванне — перыяд у гісторыі Еўропы, адзначаны масавымі міграцыямі, у выніку якіх склалася аснова сучаснай этнакультурнай карты гэтай часткі свету. Перасяленне народаў у Еўропе, якое адбывалася прыкладна паміж 300-мі і 700-мі гадамі нашай эры, супала з перыядам пераходу ад Антычнасці да Ранняга Сярэднявечча. Гэтыя рухі адзначаліся глыбокімі зменамі, як у межах Рымскай імперыі так і ў межах так званай «варварскай мяжы». Мігрыруючыя народы складаліся з готаў, вандалаў, булгараў, аланаў, свеваў, фрызаў, франкаў і іншых германскіх і славянскіх плямёнаў. Вялікае перасяленне народаў ўмоўна дзеліцца на 3 этапы: германскі (II—IV стст.) — ад Маркаманскіх войн да Адрыянопальскай бітвы, гунскі (IV стст.—V стст.) — ад Адрыянопальскай бітвы да бітвы на Каталаўнскіх палях, славянскі (VI—VII стст.) — перамяшчэнне славянскіх плямёнаў ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Гісторыя

Традыцыйна пачатак Вялікага перасялення звязваюць з міграцыямі, што выклікалі разгром гунамі аб'яднання Германарыха (каля 375), фінал у Заходняй Еўропе — з узнікненнем Франкскай дзяржавы і падзеннем шэрага ўсходнегерманскіх каралеўстваў да сярэдзіны VI ст.; ва Усходняй Еўропе — з рассяленнем славянскіх і цюркскіх народаў, утварэннем да канца VII ст. Хазарскага каганата і першага Балгарскага царства.

Першы этап

Усё перасяленне можа быць падзелена на дзве часткі: першая, паміж 300-мі і 500-мі гадамі нашай эры, калі большасць германскіх народаў рынулася ў вобласці Заходняй Рымскай імперыі (Гл. таксама: остготы, вестготы, бургундцы, аланы, лангабарды, англы, франкі, саксоны, юты, вандалы). Першымі, каб фармальна ўвайсці на рымскую тэрыторыю, як уцекачы ад гунаў, былі вестготы (376). Дапушчаныя рымлянамі, пры ўмове, што яны будуць абараняць мяжу Дуная, але ў канчатковым выніку вестготы ўварваліся ў Італію і разрабавалі Рым, у 410 г. Затым яны асвоілі Іберыйскі паўвостраў і стварылі сваё каралеўства, якое праіснавала 300 г., дапамагалі рымлянам у барацьбе з остготамі, якія абгрунтаваліся непасрэдна ў Італіі.

У Галіі, франкі, лідары якіх настойліва былі арыентаваны на Рым, увайшлі ў рымскія правінцыі больш паступова і мірна. Паспяхова ваюючы з аленамі, бургундцамі і вестготамі, каралеўства Франкаў стала ядром будучых дзяржаў Францыі і Германіі. Тым часам рымская Вялікабрытанія заваёўвалася англамі і саксамі.

Другі этап

Другая частка, паміж 500-мі і 700-мі гадамі нашай эры, адзначылася Славянскім засяленнем Цэнтральнай і Усходняя Еўропы, асабліва Старажытнай Германіі. Булгары, сёння славяназіраваны народ, якія прысутнічалі ў далёкаўсходняй Еўропе з II стагоддзя, заваявалі ўсходнюю балканскую тэрыторыю Візантыйскай імперыі ўжо ў VII стагоддзі. Ламбарды, германскі народ, асвоілі паўночную Італію, вобласць, сёння вядомую як Ламбардыя.

На працягу ранніх візантыйска-арабскіх войн і ў другой палове VII і ў пачатку VIII стагоддзяў, арабскія войскі спрабавалі ўварвацца ў Паўднёва-ўсходнюю Еўропу, праз Малую Азію, але ў выніку былі пераможаны аб'яднанымі сіламі Візантыі і Балгарыі ў 717—718 гг. У выніку хазарска-арабскіх войн, хазары спынілі арабскае пашырэнне ва Усходнюю Еўропу, папярок Каўказа. У той самы час, маўры (якія складалія з арабаў і бербераў) праз Гібралтар, пранікаюць у Паўднёва-заходнюю Еўропу, заваёўваючы Пірэнейскі паўвостраў, знішчая тым самым Каралеўства вестготаў (711 г.), аднак былі спынены франкамі, у бітве пад Турам (732 г.). Гэтыя бітвы ў значнай ступені ўсталявалі мяжу паміж хрысціянскім мірам і ісламам, на працягу наступных трох стагоддзяў.

Пачынаючы з VIII па X ст., што звычайна не лічыцца вялікім перасяленнем, узнікаюць новыя хвалі міграцыі народаў, спачатку венграў, а пазней цюркскіх народаў.


Вялікае перасяленне народаў Інфармацыю Аб

Вялікае перасяленне народаў


  • user icon

    Вялікае перасяленне народаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Вялікае перасяленне народаў
Вялікае перасяленне народаў
Вялікае перасяленне народаў Вы праглядаеце суб'ект
Вялікае перасяленне народаў што, Вялікае перасяленне народаў хто, Вялікае перасяленне народаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...