TR | RU | UK | KK | EN |

Вялікабрытанія

вялікабрытанія
Каардынаты: 51°30′00″ пн. ш. 0°07′00″ з. д. / 51.5° пн. ш. 0.116667° з. д. (G) (O) (Я)51.5, -0.116667

Дэвіз: «Dieu et mon droit»
«Бог і маё права» Гімн: «God Save the Queen» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Заснавана 1 студзеня 1801 Афіцыйная мова Англійская Сталіца Лондан Найбуйнейшыя гарады Лондан, Бірмінгем, Глазга, Манчэстэр, Эдынбург, Ліверпул Форма кіравання Парламентарная манархія Каралева
Прэм'ер-міністр
Лізавета II
Дэвід Кэмеран Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
243.610 км²
1.34 ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва
$2,378 трлн  (8-ы)
$37.299  (21-ы) ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва
$2,490 трлн  (6-ы)
$39.049  (24-ы) ІРЧП (2013) 0,875 (вельмі высокі) (26-ы) Этнахаронім Брытанцы Валюта Фунт стэрлінгаў Авіякампанія British Airways Інтэрнэт-дамены .uk, .eu Код ISO GB Тэлефонны код +44 Часавы пояс +0 </reflist>

Вялі́кабрыта́нія (англ.: Great Britain), Злу́чанае Карале́ўства Вялі́кабрыта́ніі і Паўно́чнай Ірла́ндыі (англ.: United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland) — астраўная дзяржава ў Паўночнай Еўропе, форма кіравання — канстытуцыйная манархія. Сталіца — горад Лондан. Брытанія — па этноніме племені брыты.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Адміністрацыйны падзел
  • 3 Насельніцтва
    • 3.1 Колькасць
    • 3.2 Этнічны склад
  • 4 Гісторыя
  • 5 Палітычная структура
  • 6 Эканоміка
  • 7 Культура
  • 8 Рэлігія
  • 9 Узброеныя сілы Вялікабрытаніі
  • 10 Гл. таксама
  • 11 Заўвагі
  • 12 Літаратура
  • 13 Спасылкі
  • 14 Зноскі

Прырода

Краіна знаходзіцца ў Паўночна-Заходняй Еўропе, на Брытанскіх астравах (востраў Вялікабрытанія і паўночна ўсходняя частка вострава Ірландыя, востраў Мэн, і вялікая колькасць дробных астравоў і архіпелагаў, Нармандскія астравы), абмываецца Атлантычным акіянам і яго морамі. Плошча: усяго — 244,820 тыс. км², землі — 240,590 тыс. км², воды — 3,230 тыс. км². Самая высокая вяршыня Вялікабрытаніі — г. Бэн-Нэвіс (1343 м) — размешчаная на поўначы Шатландыі (Грампіянскія горы), самая нізкая — Фенланд (-4 м).

На поўначы і захадзе пераважае горны рэльеф — Паўночна-Шатландскае нагор'е (да 1344 м), Пенінскія і Кембрыйскія горы; на поўдні і паўднёвым усходзе — пагорыстыя раўніны. Клімат умерана акіянічны, вільготны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад 3 да 7 °C, ліпеня 11—17 °C; ападкаў да 3000 мм у год на захадзе і 600—750 мм на паўднёвым усходзе. Асноўныя рэкі: Тэмза — 334 км, Северн — 310 км, Трэнт, Мерсі — 109 км, Клайд — 170 км. Найбуйныя азёры: Лох-Нес (56 км²), воз. Лох-Ёй (пл. 396 км²). Лясы (бук, дуб, бяроза) займаюць каля 9 % тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Вялікабрытаніі

Вялікабрытанія складаецца з 4 адміністрацыйна-палітычных частак (краін):

  • Англія (39 графстваў, 6 метрапалітэнскіх графстваў і Вялікі Лондан) — сталіца Лондан
  • Уэльс (22 унітарных утварэнняў: 9 графстваў, 3 гарады і 10 гарадоў-графстваў) — сталіца Кардыф
  • Шатландыя (12 абласцей: 9 акруг і 3 асноўных тэрыторыі) — сталіца Эдынбург
  • Паўночная Ірландыя (26 акруг) — сталіца Белфаст

Пад кантролем Вялікабрытаніі таксама знаходзяцца 3 залежныя тэрыторыі на Брытанскіх астравах і 12 заморскіх тэрыторый.

Залежныя тэрыторыі са сталіцамі:

Брытанскія астравы
  • Востраў Мэн (Дуглас)
  • Нармандскія астравы
    • Гернсі (Сент-Пітэр-Порт)
    • Джэрсі (Сент-Хельер)
Еўропа
  • Гібралтар (Гібралтар)
Амерыка
  • Ангілья (Валі)
  • Бермуды (Гамільтан)
  • Брытанскія Віргінскія астравы (Род-Таўн)
  • Кайманавы астравы (Джорджтаўн)
  • Востраў Мантсерат (Плімут)
  • Астравы Цёркс і Кайкас (Кокбёрнтаўн)
  • Фалклендскія астравы (Порт-Стэнлі)
  • Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы
Атлантычны акіян
  • Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья (Джэймстаўн)
Акіянія
  • Астравы Піткэрн (Адамстаўн)
Індыйскі акіян
  • Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне (гэтая тэрыторыя — архіпелаг Чагас — створаная насуперак рашэнням Генеральнай Асамблеі ААН)

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Вялікабрытаніі

Перапіс насельніцтва ў Вялікабрытаніі адбываецца адначасова ва ўсіх яе частках кожныя дзесяць гадоў. Паводле перапісу 2001 года агульнае насельніцтва Вялікабрытаніі склала 58 789 194 чалавека. Гэта трэцяя дзяржава ў ЕС, пятая ў Садружнасці нацый і 21-я ў свеце па колькасці насельніцтва. Да сярэдзіны 2011 года яна ацэньвалася ў 62 698 362. Па перапісу насельніцтва 2011 насельніцтва краіны склала 63 181 775 чалавек. У 2008 годзе натуральны прырост насельніцтва стаў больш уплываць на рост насельніцтва, чым міграцыя ўпершыню з 1998 года. З 2001 па 2008 года насельніцтва расло з сярэднегадавым паказчыкам у 0,5%, што больш 0,3% у перыяд з 1991 года па 2001 і 0,2% у папярэдняе дзесяцігоддзе. Апублікаваныя ў 2008 годзе дадзеныя аб насельніцтве ў сярэдзіне 2007 года сведчаць аб тым, што ўпершыню ў гісторыі Вялікабрытаніі было больш людзей пенсіённага ўзросту, чым дзяцей да 16 гадоў. Па некаторых ацэнак, колькасць людзей узростам 100 гадоў і больш вырасце да 626 000 да 2080 года. Насельніцтва Англіі ў сярэдзіне 2008 года ацэньвалася ў 51,44 мільёна, што робіць яе краінай з адной з самых высокіх шчыльнасцей насельніцтва ў свеце, якая мае 383 жыхара на квадратны кіламетр паводле дадзеных на сярэдзіну 2003 года, з асаблівай канцэнтрацыяй ў Лондане і на паўднёвым усходзе. Ацэнкі сярэдзіны 2008 года мяркуюць насельніцтва Шатландыі ў 5,17 мільёна, Уэльса — 2,99 мільёна, а Паўночнай Ірландыі — 1,78 мільён са значна больш нізкім паказчыкам населенасці гэтых тэрыторый. У працэнтных суадносінах рост насельніцтва Паўночнай Ірландыі быў самым высокім сярод іншых рэгіёнаў Вялікабрытаніі ва ўсіх чатырох гадах, якія папярэднічалі 2008 года. Да найбуйнейшых гарадоў адносяцца Лондан, Бірмінгем, Глазга, Ліверпуль, Лідс.

У 2008 годзе сумарны каэфіцыент нараджальнасці Вялікабрытаніі склаў 1,96 дзіцяці на адну жанчыну.. Хоць рост паказчыка нараджальнасці і ўносіць сваю лепту ў рост насельніцтва, ён застаецца параўнальна ніжэй піка «бэбі-буму» 1964 года ў 2,95 дзіцяці на адну жанчыну і ніжэй за ўзровень ўзнаўлення ў 2,1, але вышэй рэкордна нізкага паказчыка 2001 года ў 1,63 дзіцяці на адну жанчынуу. Шатландыя мае самы нізкі паказчык у 1,8 дзіцяці на адну жанчыну, у той час як Паўночная Ірландыя мела гэты паказчык на ўзроўні 2,11 у 2008 годзе.

Колькасць

Колькасць насельніцтва Вялікабрытаніі 1900—2007

Год Колькасць (чал.)
1900 &&&&&&&035405900.&&&&&035 405 900
1949 &&&&&&&050300000.&&&&&050 300 000
1959 &&&&&&&051900000.&&&&&051 900 000
1976 &&&&&&&055900000.&&&&&055 900 000
1998 &&&&&&&059100000.&&&&&059 100 000
2004 &&&&&&&059834900.&&&&&059 834 900
2005 &&&&&&&060441457.&&&&&060 441 457
2007 &&&&&&&060776238.&&&&&060 776 238
2008 &&&&&&&061114684.&&&&&061 114 684

Этнічны склад

Карэнныя жыхары краіны складаюць 92 % насельніцтва В. (2001, перапіс), з іх:

  • англічане — 83,6 %,
  • шатландцы (у асноўным у Шатландыі) — 8,5 %,
  • валійцы (у асноўным ва Уэльсе) — 4,9 %,
  • ірландцы (у асноўным у Паўночнай Ірландыі, Ольстэрцы) — 2,9 %.

Імігранты і іх дзеці пражываюць галоўным чынам у канурбацыях Вялікага Лондану, Заходняга Мідленда і Мерсейсайда. Яны складаюць каля 8 % насельніцтва краіны, у тым ліку:

  • выхадцы з Індыі, Пакістана і Бангладэш — 3,6 %,
  • Кітая — 0,4 %,
  • краін Афрыкі — 0,8 %,
  • цемнаскурыя выхадцы з астравоў Карыбскага мора — 1 %

Гл. таксама Беларусы ў Вялікабрытаніі.

Афіцыйнай мовай Вялікабрытаніі з'яўляецца англійская — заходнегерманская мова, якая паходзіць ад старажытнаанглійскай, якая мела вялікую колькасць запазычанняў са старажытнаскандінаўскай, нармандскай, французскай і лацінскай моў. Англійская мова распаўсюдзілася па ўсім свеце дзякуючы Брытанскай імперыі. Яна стала міжнароднай мовай бізнесу і самай распаўсюджанай другой вывучаемай мовай. Шатландская мова, якая паходзіць з ранняй паўночнай сярэднеанглійскай, прыкметная на еўрапейскім узроўні, як і яе дыялект ў паўночных графствах Ірландыі, ольстэрска-шатландская мова. Яшчэ чатыры кельцкія мовы выкарыстоўваюцца ў Вялікабрытаніі: валійская, ірландская, гаэльская і корнская. Падчас перапісу 2001 каля 21% насельніцтва Уэльса сказалі, што яны могуць размаўляць на валійскай, што больш за 18% у перапісу 1991 года. Яшчэ каля 200 000 чалавек, якія жывуць у Англіі, таксама гавораць на валійскай. Перапіс 2001 года ў Паўночнай Ірландыі паказала, што 167 487 (10,4%) людзей «мелі некаторае веданне ірландскай», практычна ўсе — з каталіцкага ці нацыяналістычнага насельніцтва. Больш 92 000 чалавек у Шатландыі (крыху менш за 2%) мелі некаторыя веды гэльскай, уключаючы 72% жыхароў Знешніх Гебрыдаў. Колькасць школьнікаў, якім выкладаюць валійскую, гаэлік або ірландскую, таксама расце. Валійскі і шатландскі гаэлік таксама выкарыстоўваюцца невялікімі групамі ў свеце, напрыклад на гаэльскай размаўляюць ў Новай Шатландыі, Канадзе (асабліва на востраве Кейп-Брэтан), а ў Патагоніі (Аргенціна) — на валійскай.

У Злучаным Каралеўстве ў цэлым школьнікі абавязаны вучыць другі мову да пэўнага моманту: да 14 гадоў у Англіі, і да 16 у Шатландыі. Французская і нямецкая мовы — дзве найбольш вывучаемыя другія мовы ў гэтых двух рэгіёнах. У Уэльсе школьнікам да 16 гадоў альбо выкладаюць на валійскай, альбо вучаць валійскую як другой мове.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Вялікабрытаніі

Палітычная структура

Асноўны артыкул: Палітычная структура Вялікабрытаніі

Вялікабрытанія — парламенцкая манархія на чале з каралевай.

Заканадаўчы орган — двухпалатны парламент (Палата абшчын і Палата лордаў). Парламент з'яўляецца вышэйшым органам улады на ўсёй тэрыторыі, нягледзячы на наяўнасць у Шатландыі, Уэльсе і Паўночнай Ірландыі ўласных кіраўнічых адміністрацыйных структур. Урад узначальвае прэм'ер-міністр.

Адметнай характарыстыкай з'яўляецца адсутнасць якога-небудзь адзінага дакумента, які можна было бы назваць асноўным законам краіны, не існуе пісьмовай Канстытуцыі, больш таго, не існуе нават дакладнага пераліку дакументаў, якія бы ставіліся да Канстытуцыі. Адносіны паміж народам і ўрадам рэгулююцца заканадаўчымі актамі, няпісанымі законамі і канвенцыямі.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Вялікабрытаніі Нафтаперапрацоўчы завод пад Саўтгемптанам

Вялікабрытанія — высокаразвітая індустрыяльная краіна, буйны пастаўшчык гатовай прамысловай прадукцыі на сусветны рынак і буйны экспарцёр капіталу (пераважна ў развітыя краіны). УНП на душу насельніцтва 36571 долараў у год. Займае 13 месца ў свеце па ўзроўню жыцця насельніцтва. Здабыча нафты і прыроднага газу (у асноўным на шэльфе Паўночнага мора), каменнага вугля. Найболей развітыя машынабудаванне (арыентавана на выпуск нестандартнай прадукцыі, а таксама розных выглядаў і тыпаў машын), у тым ліку электратэхнічнае і электроннае, транспартнае (уключаючы буйнае авіяракета-, аўтамабілі- і суднабудаванне), станкабудаванне, сельскагаспадарчае, вытворчасць прамысловага абсталявання, пад'ёмна-транспартнай тэхнікі і інш., хімічнае і нафтахімічнае (Вялікабрытанія займае адно з кіроўных месцаў у міры па вытворчасці і экспарту сінтэтычных валокнаў і фарбавальнікаў, пластмас, мыйных сродкаў, угнаенняў і інш.), фармацэўтычная, нафтаперапрацоўчая прамысловасць, чорная (якасныя сталі) і каляровая (цынк, алюміній) металургія. Найстарэйшая галіна англійскай прамысловасці — тэкстыльная — згубіла ранейшае значэнне. Буйная харчовая (традыцыйная вытворчасць віскі, піва; перапрацоўка імпартнай сельскагаспадарчай сыравіны) прамысловасць; вытворчасць абутку, трыкатажу; вядомы англійскі фарфор. У сельскай гаспадарцы пераважае малочнае і мяса-малочная жывёлагадоўля і беконная свінагадоўля; мяса-шарстная авечкагадоўля. Выгадоўваюць пераважна ячмень, пшаніцу, цукровы бурак, авёс, бульба.

Грашовая адзінка — фунт стэрлінгаў = 100 пенсаў.

Культура

Асноўны артыкул: Культура Вялікабрытаніі

Культура Злучанага Каралеўства багатая і разнастайная. Яна ў значнай меры ўплывае на культуру ў сусветным маштабе. Вялікабрытанія валодае моцнымі культурнымі сувязямі са сваімі былымі калоніямі, асабліва з тымі дзяржавамі, дзе англійская мова з'яўляецца дзяржаўнай. Значны фундуш у брытанскую культуру за апошнія паўстагоддзя занеслі імігранты з Індыйскага субкантынента і з краін Карыбскага басейна. Падчас фармаванняў Злучанага Каралеўства ў яго склад увайшлі былыя незалежныя дзяржавы з адрознымі друг ад друга культурамі, якія варта разглядаць у асобнасці. У Вялікабрытаніі быў заснаваны першы каледж міжнароднай супольнасці.

Нацыянальныя газеты: The Times, The Guardian, The Independent, The Daily Telegraph, The Observer, The Financial Times, The Daily Express, The Sun, The Mirror, The People.

Рэлігія

Вестмінстэрскае абацтва — месца каранавання брытанскіх манархаў — Вярхоўных Кіраўнікоў Царквы Англіі Асноўны артыкул: Рэлігія ў Злучаным Каралеўстве

На тэрыторыі Англіі існуе царква з дзяржаўным статутам — Царква Англіі, свецкі раздзел якой — брытанскі манарх. Царква Англіі — адна з маёнткавых цэркваў, уваходных у англіканскую супольнасць, мелае сваім духоўным лідарам Архібіскупа Кентэрберыйскага.

Паводле даследаванняў, Злучанае Каралеўства — краіна з пераважна секулярным насельніцтвам: толькі 38 % людзей заяўляюць аб сваёй веры ў Бога («a God»), хоць, па дадзеных Цэрквы Англіі на 2005 год, «72 % насельніцтва Англіі паказалі сваю рэлігійную прыналежнасць як хрысціянскую».

Паводле апублікаванага ў красавіку 2008 года даследаванню, праведзенаму хрысціянскім дабрачынным фондам Joseph Rowntree Foundation, «пераважным меркаваннем» з'яўляецца погляд на рэлігію як на «сацыяльна зло».

Узброеныя сілы Вялікабрытаніі

Асноўны артыкул: Узброеныя сілы Вялікабрытаніі

Намінальным галоўнакамандуючым Брытанскіх Узброеных сіл (англ.: British Armed Forces) з'яўляецца брытанскі манарх, каралева Елізавета II. Узброеныя сілы (УС) Вялікабрытаніі знаходзяцца пад кіраваннем урада Вялікабрытаніі (Кабінета міністраў) і непасрэдна — Міністэрства абароны. Асноўнай задачай Брытанскіх Узброеных сіл з'яўляецца абарона Злучанага Каралеўства і яго заморскіх тэрыторый, пасоўванне інтарэсаў бяспекі Вялікабрытаніі і падтрымка міжнародных міратворчых высілкаў. Таксама УС Вялікабрытаніі актыўныя і сталыя ўдзельнікі аперацый НАТА і сіл кааліцыі ў Іраку і Афганістане.

Гл. таксама

  • Сіні кармавы сцяг
  • Эрл
  • Motörhead

Заўвагі

  1. ↑ (аб'яднанне Каралеўства Вялікабрытанія і Каралеўства Ірландыя)
  2. ↑ География Переписи (англ.) . Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2002. Праверана 10 кастрычніка 2008.
  3. ↑ Великобритания (англ.) . The World Factbook. CIA. Праверана 29 верасня 2013.
  4. 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: Release
  5. ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Оценка Населения: Август 2009 (англ.) . Office for National Statistics (27 August 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2009. Праверана 28 жніўня 2009.
  6. ↑ Travis, Alan. Старение Британии: Количество пенсионеров впервые превысило число детей до 16 (англ.) , The Guardian (22 August 2008). Праверана 23 жніўня 2008.
  7. ↑ Batty, David. Каждый шестой человек в Британии сегодня доживет до 100, как говорит исследование (англ.)  (30 December 2010).
  8. ↑ Office for National Statistics (28 January 2005). Население: население Великобритании растёт до 59,6 миллионов. Прэс-рэліз. Праверана 20 August 2008.
  9. ↑ Khan, Urmee. Англия - самая заселённая страна Европы (англ.)  (16 September 2008). Праверана 5 верасня 2009.
  10. ↑ 10,0 10,1 10,2 Office for National Statistics (27 August 2009). Рост рождаемости в Великобритании продолжается. Прэс-рэліз. Праверана 28 August 2009.
  11. ↑ Boseley, Sarah. Вопрос: Что кроется за беби-бумом? (англ.) , The Guardian (14 July 2008), стр. 3. Праверана 28 жніўня 2009.
  12. ↑ «Вялікабрытанія» // Вялікая расійская энцыклапедыя. Т. 5. 2006.
  13. ↑ Английский язык – Правительство, граждане и права (англ.) . Directgov. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 23 жніўня 2011.
  14. ↑ Секретариат Содружества – Великобритания (англ.) . Commonwealth Secretariat. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 23 жніўня 2011.
  15. ↑ Melitz, Jacques Английский язык - Доминирование, Литература и Благосостояние (англ.) . Centre for Economic Policy Research (1999). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 26 мая 2006.
  16. ↑ Языковая Информация– Скотс (англ.) . European Bureau for Lesser-Used Languages. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2007. Праверана 2 лістапада 2008.
  17. ↑ Национальная Статистика Онлайн — Валлийский Язык. National Statistics Office.(англ.) 
  18. ↑ Разница в оценках знания Валлийского Языка (англ.) . Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2004. Праверана 30 снежня 2008.
  19. ↑ Wynn Thomas, Peter Валлийский язык сегодня (англ.) . Voices. BBC (March 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 5 ліпеня 2011.
  20. ↑ Шотландская перепись 2001 — Гэльский Отчёт. General Register Office for Scotland. Проверено 15 октября 2008.(англ.) 
  21. ↑ Местные британские языки "взлетают" (англ.) , BBC News (12 February 2009).
  22. ↑ Edwards, John R. (2010). Малые языки и групповая идентификация: случаи и категории. John Benjamins Publishing. pp. 150–158. ISBN 9789027218667. http://books.google.com/books?id=Q2dJlB0TW8oC&pg=PT160. Retrieved on 12 March 2011. 
  23. ↑ Koch, John T. (2006). Кельтская культура: историческая энциклопедия. ABC-CLIO. p. 696. ISBN 9781851094400. http://books.google.com/books?id=f899xH_quaMC&pg=PA696. Retrieved on 12 March 2011. 
  24. ↑ Падение в обязательных языковых уроках (англ.) , BBC News (4 November 2004).
  25. ↑ Школьные Ворота для родителей в Уэльсе. BBC Wales. Проверено 11 октября 2008.(англ.) 
  26. ↑ Апытанне Eurobarometer, праведзены ў 2005 годуPDF (1.64 MiB) стар. 9.
  27. ↑ Church Statistics 2005/6
  28. ↑ Robert Watts. Religion is ‘the new social evil’ The Sunday Times 20 красавіка 2008 г.

Літаратура

  • Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18).

Спасылкі

  • Інфармацыя аб Вялікабрытаніі

Зноскі

Каралеўствы Садружнасці

Антыгуа і Барбуда | Аўстралія | Багамы | Барбадас | Беліз | Вялікабрытанія | Грэнада | Канада | Новая Зеландыя | Папуа — Новая Гвінея | Саламонавы Астравы | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Тувалу | Ямайка

  Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія | Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

 
  • г
  • р
  • п
Вялікая васьмёрка (Група Васьмі, G8)

ВялікабрытаніяГерманія • ЗША • ІталіяКанадаРасія (сяброўства прыпынена) • Францыя • Японія
Назіральнік: Еўрапейскі саюз

  Краіны ля Паўночнага мора

Бельгія · Вялікабрытанія · Германія · Данія · Нідэрланды  · Нарвегія  · Швецыя

  Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 

вялікабрытанія


Вялікабрытанія Інфармацыю Аб

Вялікабрытанія


  • user icon

    Вялікабрытанія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Вялікабрытанія
Вялікабрытанія
Вялікабрытанія Вы праглядаеце суб'ект
Вялікабрытанія што, Вялікабрытанія хто, Вялікабрытанія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...