TR | RU | UK | KK | EN |

Высакародны алень

высакародны аленький, высакародны алень картинки
Cervus elaphus Linnaeus, 1758

Арэал аленя высакароднага ў ЕўропеАхоўны статусВыклікаюць найменшыя асцярогі
IUCN 3.1 Least Concern : 41785

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180695
NCBI  9860
EOL  328649

Алень высакародны (Cervus elaphus) — парнакапытны сысун з сямейства аленевых. Найбольш распаўсюджаны від аленяў у свеце.

Змест

  • 1 Падвіды
  • 2 Агульнае
  • 3 Харчаванне
  • 4 Спасылкі

Падвіды

Алень высакародны аб'ядноўвае ў сабе шмат падвідаў, прадстаўнікі якіх адрозніваюцца адзін ад аднаго памерамі, вагой, афарбоўкай і некаторымі іншымі адрозненнямі. Каўказскі алень, еўрапейскі алень, марал, бухарскі алень ці тугайны алень, вапіці, ізюбр — усе яны з'яўляюцца падвідамі гэтай жывёлы. Усяго налічваецца каля паўтара дзясятка падвідаў аленя высакароднага.

Агульнае

Самец аленя ў звярынцы пад г. ВерхнядзвінскамСамка аленя ў звярынцы пад г. Верхнядзвінскам

Арэал аленя ахоплівае Цэнтральную Еўропу, Паўднёвую Скандынавію, Каўказ і Турцыю, таксама ён сустракаецца ў Алжыры і Марока, Афганістане, Манголіі, Тыбеце і Паўднёва-Усходнім Кітаі. Найбольшае распаўсюджанне аленя адбылося ў Паўночнай Амерыцы. Жывёла была таксама завезена ў Аўстралію, Новую Зеландыю і Чылі, дзе ён выдатна прайшоў акліматызацыю.

У мінулым алень быў шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але на пачатку XIX ст. папуляцыя аленя была цалкам знішчана. У 1865 г. была распачата рэакліматызацыя аленя, якая прынесла свой плён.

Алень высакародны жыве ў мяшаных і ліставых лясах, аддае перавагу ўчасткам шыракалістага лесу ці са сфарміраваным падлескам.

Гон у аленяў пачынаецца ўвосень. У гэты час самцы ствараюць гарэмы, колькасць самак ў якіх вагаецца ад дзвюх да дваццаці. Астатні час самцы жывуць асобна. Падчас гону роў аленяў чутны далёка, на некалькі кіламетраў. Роў аленя нагадвае гучанне трубы.

Натуральнымі ворагамі аленя з'яўляюцца буйныя драпежнікі:воўк, буры мядзведзь, рысь. У наш час толькі воўк можа быць небяспечным для папуляцыі гэтага віду.

Паляванне на аленя высакароднага ў Беларусі строга абмежавана і ладзіцца толькі ў асобных месцах па ліцэнзіях.

Выява аленя высакароднага выкарыстана на гербе горада Гродна.

Харчаванне

Алень харчуецца букавымі, кедравымі і іншымі арэхамі, жалудамі, яблыкамі, грушамі, хвашчом, грыбамі. З драўняных парод аддае перавагу асіне, клёну, ліпе, бярозе, дубу ды вярбе. У ежу ідуць веткі, кара, пупышкі, мох і лішайнікі, грыбы, якія растуць на дрэвах, сухая трава. Улетку асноўны корм складаецца з травы, асабліва лясной ды балотнай. Значную долю ў летніх кармах займаюць ягады:маліны, ажыны, дзікі вінаград, актынідыя.

Спасылкі

  • Усё пра аленяў на сайце Цэнтральнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (руск.) 


высакародны алень в, высакародны алень картинки, высакародны алень фото, высакародны аленький


Высакародны алень Інфармацыю Аб

Высакародны алень


  • user icon

    Высакародны алень beatiful post thanks!

    29.10.2014


Высакародны алень
Высакародны алень
Высакародны алень Вы праглядаеце суб'ект
Высакародны алень што, Высакародны алень хто, Высакародны алень апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння:гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт:Stasieŭka, руск:Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.:দক্ষিণ এশিয়া, мальд.:ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.:દક્ષિણ એશિયા, хіндзі:दक्षिण एशि...