TR | RU | UK | KK | EN |

Востраў Сен-Луі

востраў сен луі вітон, востраў сен луї армстронг
Каардынаты: 48°51′06″ пн. ш. 2°21′25″ у. д. / 48.851667° пн. ш. 2.356944° у. д. (G) (O) (Я)48.851667, 2.356944

Панарама паўднёвай часткі вострава з моста Турнель

Востраў Сен-Луі (фр.: Île Saint-Louis), таксама востраў Св. Людовіка — меншы з двух, што захаваліся, астравоў Сены ў Парыжы. Адміністрацыйна адносіцца да IV акругі.

Гісторыя

У адрозненне ад суседняга вострава Сітэ, гісторыя якога бярэ пачатак у Антычнасці, Сен-Луі доўгі час заставаўся незаселеным. Ён складаўся з двух маленькіх астравоў (Île aux Vaches і Île Notre Dame), падзеленых рукавом ракі. Гэтыя астраўкі належалі сабору Парыжскай Божай Маці і выкарыстоўваліся для выгану жывёлы. Сюды прыходзілі прачкі сціраць бялізну і дуэлянты для правядзення дуэляў.

У 1614 годзе па ўказу Людовіка XIII інжынер Крыстаф Мары пачаў уладкоўваць востраў: канава была засыпана, набярэжныя ўмацаваны. Былі пабудаваны масты да берагоў Сены. Мост, які злучае Сен-Луі з парыжскім кварталам Марэ, дагэтуль носіць імя забудоўшчыка — мост Мары. Ён быў пабудаваны ў 1635 годзе і быў забудаваны жылымі дамамі, як гэта было прынята ў тыя часы.

План вострава ў 1742 годзе

Тэрыторыя вострава была першапачаткова выкарыстана для ўзвядзення дамоў рамеснікаў і гандляроў. Аднак з 1638 года, па заканчэнні спрэчак з духавенствам, тут таксама размясціліся больш багатыя гараджане. Застройка вострова вялася па строгаму з яго прамымі вуліцамі. Большасць «атэляў» (прыватных асабнякоў) былі пабудаваныя па праектах дынастыі архітэктараў Лево. Адным з такіх асабнякоў з'яўляецца Атэль Ламбер, у якім у свой час пражывалі такія вядомыя людзі, як Вальтэр, Жан Жак Русо і барон Гі дэ Ротшыльд.

У 1726 годзе востраў атрымаў сваю назву ў гонар Людовіка IX, які быў абвешчаны святым. Падчас Французскай рэвалюцыі востраў быў перайменаваны ў востраў Братэрства (ад фр.: Île de la Fraternité), аднак затым зноў вярнуўся да імя Сен-Луі.

Сёння на востраве пражываюць найбагацейшыя людзі Парыжа.

Славутасці

Царква Сен-Луі-ан-л’Іль
  • Царква Сен-Луі-ан-л’Іль, па праекце Франсуа Лево
  • Атэль Ламбер (1 quai d’Anjou/2 rue Saint-Louis en l'Île), адбудаваны ў 1640—1644 гадах Луі Лево
  • Атэль Лазен (17 quai d’Anjou), пабудаваны ў 1656—1657 гадах па праекце Луі Лево, раней належаў сям'і Рышэльё. У XIX стагоддзі тут збіраўся «Клуб Асасінаў», заснаваны Тэафілем Гацье, Шарлем Бадлерам і мастаком Буасарам. Членамі клуба таксама лічыліся Анарэ дэ Бальзак, Аляксандр Дзюма, Дэлакруа і Жэрар дэ Нэрваль.
  • Атэль Лево (3 quai d’Anjou), быў пабудаваны Луі Лево
  • Кафэ Berthillon (29/31 rue Saint-Louis-en-l'Île) славіцца сваім марожаным

Знакамітыя жыхары вострава

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Востраў Сен-Луі)
  • Філіп дэ Шампень, мастак (як мяркуецца, у асабняку 15 quai Bourbon)
  • Абрахам Бос, гравёр
  • Луі Лево, архітэктар (Атэль Лево, 1642—1650)
  • Жан дэ Лафантэн, байкапісец (Атэль Лазен)
  • Мальер, заснавальнік камедыі (Атэль Лазен)
  • Жан Расін, драматург-трагік (Атэль Лазен)
  • Вальтэр, філосаф (Атэль Ламбер)
  • Жан Жак Русо, філосаф (Атэль Ламбер)
  • Антуан-Крызастом Катрмер-дэ-Кенсі, археолаг і мастацтвазнаўца (19 quai de Bourbon, 1827 год)
  • Адам Ежы Чартарыйскі, польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч (Атэль Ламбер)
  • Анарэ Дамье, мастак, скульптар і графік (9 quai d’Anjou, 1846—1863 гады)
  • Шарль Бадлер (у 1842 пражываў на quai de Béthune, затым у Атэлі Лазен, 1843—1845)
  • Марыя Кюры-Складоўская, хімік і фізік (36 quai de Béthune)
  • Элена Рубінштэйн, заснавальніца касметычнай лініі (24 quai de Béthune)
  • Леан Блюм, палітык (25 quai de Bourbon)
  • Жорж Пампіду, прэзідэнт Францыі (24 quai de Béthune)
  • Луі дэ Фюнес, камічны акцёр (24 quai de Béthune)
  • Ралан Дзюма, палітычны дзеяч
  • Жан-Клод Брыялі, акцёр тэатра і кіно

востраў сен луі вітон, востраў сен луіза, востраў сен луї армстронг, востраў сен луїс де гонгора план


Востраў Сен-Луі Інфармацыю Аб

Востраў Сен-Луі


  • user icon

    Востраў Сен-Луі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Востраў Сен-Луі
Востраў Сен-Луі
Востраў Сен-Луі Вы праглядаеце суб'ект
Востраў Сен-Луі што, Востраў Сен-Луі хто, Востраў Сен-Луі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...