TR | RU | UK | KK | EN |

Возера

возера нарач, легенда пра возера
Во́зера — прыродны вадаём, які ўяўляе сабой катлавіну, запоўненую вадой, і не мае непасрэднага злучэння з акіянам. Плошча азёр зямнога шара каля 2,7 млн км². Найбуйнейшыя азёры на Зямлі — Каспійскае мора (1371 тыс.км²), возера Верхняе ў Паўночнай Амерыцы (82,4 тыс.км²), возера Вікторыя ў Афрыцы, самае глыбокае — возера Байкал (1620 м). Размешчаны на розных вышынях:Харпа (Арпорт) у Тыбеце на вышыні 4400 метраў, Мёртвае мора ў Заходняй Азіі на 392 метры ніжэй за ўзровень акіяна. У Беларусі найбольшае па плошчы возера Нарач, найбольшую глыбіню мае возера Доўгае.

У залежнасці ад умоў утварэння азёрнага ложа вылучаюць тыпы азёр:плацінныя (рачныя, далінныя і прыбярэжныя, таксама штучныя азёры-вадасховішчы); катлавінныя (карставыя, тэрмакарставыя, дэфляцыйныя, вулканічныя і тэктанічныя) і мяшанага паходжання.

Паводле характару воднага балансу вызначаюць азёры сцёкавыя і бяссцёкавыя, адносна тэрмічнага рэжыму — умераныя, трапічныя і палярныя, адпаведна з хімічным саставам вады — прэсныя, саланаватыя і салёныя, азёры па ступені развіцця арганічнага жыцця — алігатрофныя, этатрофныя, дыстрофныя. Форма, памеры і ўзровень азёр значна мяняюцца з часам у выніку намнажэння адкладаў, змены контураў берагоў, балансу вільгаці.

Азёры Беларусі

Асноўны артыкул:Азёры Беларусі

На Беларусі каля 10 800 азёр. Сумарная плошча амаль 2000 км², агульны аб'ём вады 6-7 км³. Размешчаны ў асноўным на поўначы (Беларускае Паазер'е) і на поўдні (Палессе). Утварэнне большасці азёр Беларускага Паазер'я звязана з дзейнасцю паазерскага ледавіка і яго талых водаў. Катлавіны ледавіковых азёр разнастайныя:падпрудныя (Нарач, Асвейскае, Мядзел, Лукомскае), утвораны ў выніку намнажэння талых ледавіковых водаў у паніжэннях паміж марэннымі градамі; лагчынныя (Саро, Сянно, Балдук). узніклі ад ледавіковага выворвання і эразійнай дзейнасці талых водаў; эразійныя (Рудакова, Вісяты, Жанно), выбіты сілай ледавіковай вады, якая вадаспадам сцякала з ледавіка; тэрмакарставыя (Лісіцкае, Усомля, Канашы), утвораны ў выніку раставання пахаваных лінзаў лёду. На Палессі азёрныя катлавіны пераважна старычныя, карставыя (Вулька, Сомінскае), азёры-разлівы (Чырвонае, Олтушскае).

Літаратура

  • Азёры // Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.1:А — Аршын / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш —Мн.:БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Возера

возера нарач, ласинае возера, легенда пра возера


Возера Інфармацыю Аб

Возера


  • user icon

    Возера beatiful post thanks!

    29.10.2014


Возера
Возера
Возера Вы праглядаеце суб'ект
Возера што, Возера хто, Возера апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты:44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.:Isierna, руск.:Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.:Šalypy, руск.:Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны:не Тып сайта:пазнавальны Мова(ы):беларуская, руская Цяперашні с...