TR | RU | UK | KK | EN |

Венсенскі замак

венсенскі замак алмурол, венсенскі замак дракулы
Каардынаты: 48°50′34″ пн. ш. 2°26′09″ у. д. / 48.842778° пн. ш. 2.435833° у. д. (G) (O) (Я)48.842778, 2.435833

Цытадэль Венсенскага замка

Венсе́нскі за́мак (фр.: Château de Vincennes) быў пабудаваны для каралёў Францыі ў XIV—XVII стагоддзях у Венсенскім лесе, на месцы паляўнічага маёнтка XII стагоддзя. Вакол замка склаўся горад Венсен, у нашы дні — прадмесце Парыжа.

Гісторыя

Каля 1150 г. на месцы замка быў пабудаваны паляўнічы дом для Людовіка VII. У XIII стагоддзі маёнтак быў пашыраны Філіпам Аўгустам і Людовікам Святым (менавіта з Венсенскага замка Людовік адправіўся ў фатальны для сябе крыжовы паход у Туніс). У XIV стагоддзі ў Венсенскім замку жаніліся каралі Філіп III і Філіп IV і нарадзіліся Людовік X, Філіп V Доўгі і Карл IV.

У XIV стагоддзі, пры Філіпе VI, замак быў істотна пашыраны і набыў вежу-данжон вышынёй 52 метра, у якой былі ўладкованыя каралеўскія пакоі і бібліятэка. Каля 1410, ужо пры Карле VI, быў завершаны перыметр знешніх сцен. У часы французскіх рэлігійных войнаў XVI стагоддзя замак стаў турмой, у тым ліку — для будучага караля Генрыха IV.

Капліца і замкнуты двор па праекце Луі Лево

У XVII стагоддзі архітэктар Луі Лево выбудаваў па замове Людовіка XIV два павільёна — адзін прызначаўся для каралевы-ўдавы, іншы — для кардынала Мазарыні. Аднак пасля таго, як увагу караля адцягнуў новы праект — Версаль — працы па добраўпарадкаванню новых двароў былі закінутыя. Будаўнікі зноў прыйшлі ў Венсен толькі ў 1860 пад кіраўніцтвам рэстаўратара Віале-ле-Дзюка.

У XVIII стагоддзі каралі назаўжды пакінулі замак. У ім размясціліся венсенская фарфоравая мануфактура (з 1740) і ізноў-такі турма. У Венсене сядзелі Джон Ванбру, Нікаля Фуке, маркіз дэ Сад, Дзідро і Мірабо. У 1804 у рове крэпасці пакаралі смерцю выкрадзенага герцага Энгіенскага. У XX стагоддзі ў замку былі пакараныя французамі — Мата Хары ў 1917 г. і немцамі — 30 мірных закладнікаў у 1944 г.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венсенскі замак
  • Афіцыйны сайт

венсенскі замак алмурол, венсенскі замак дракулы, венсенскі замак иф, венсенскі замак хаула


Венсенскі замак Інфармацыю Аб

Венсенскі замак


  • user icon

    Венсенскі замак beatiful post thanks!

    29.10.2014


Венсенскі замак
Венсенскі замак
Венсенскі замак Вы праглядаеце суб'ект
Венсенскі замак што, Венсенскі замак хто, Венсенскі замак апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...