Венгрыя


Каардынаты: 47°29′53″ пн. ш. 19°02′24″ у. д. / 47.498056° пн. ш. 19.04° у. д. (G) (O) (Я)47.498056, 19.04

Гімн: «Himnusz» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Заснавана 1000 Дата незалежнасці 17 кастрычніка 1918 (ад Аўстра-Венгрыі) Афіцыйная мова венгерская Сталіца Будапешт Найбуйнейшыя гарады Будапешт, Дэбрэцэн, Мішкальц, Сегед, Печ, Дзьёр, Ньірэдзьхаза, Кечкемет, Секешфехервар Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Янаш Адэр
Віктар Орбан Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 109-я ў свеце
93 030 км²
0,74% Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Перапіс (2001)
• Шчыльнасць
10 019 000 чал. (83-я)
10 198 315 чал.
107,7 чал./км²  (94-я) ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва
$196,42 млрд  (51-ы)
$19 553  (44-ы) ІРЧП (2008) ▲ 0,805 (вельмі высокі) (36-ы) Валюта Венгерскі форынт Інтэрнэт-дамены .hu, .eu (як член ЕС) Тэлефонны код +36 Часавы пояс +1 (CET)

Ве́нгрыя (венг.: Magyarország ), альтэрн.: Вуго́ршчына — дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе. Мяжуе на захадзе са Славеніяй, Аўстрыяй і Харватыяй, на поўдні і паўднёвым усходзе з Румыніяй і Сербіяй, на ўсходзе з Украінай, на поўначы са Славакіяй. Сталіца — горад Будапешт. Дзяржаўная мова — венгерская. Нацыянальнае свята — гадавіна Венгерскага паўстання 1956 года (23 кастрычніка).

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад і палітыка
  • 2 Гісторыя
  • 3 Геаграфія
    • 3.1 Паверхня
    • 3.2 Клімат
    • 3.3 Глебы, расліннасць і жывёльны свет
  • 4 Эканоміка
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Адукацыя
  • 7 Беларуска-венгерскія адносіны
  • 8 Гл. таксама
  • 9 Літаратура
  • 10 Зноскі

Дзяржаўны лад і палітыка

Будынак венгерскага парламента

Венгрыя — парламенцкая рэспубліка. Прэзідэнт абіраецца парламентам на 5 гадоў. Прэзідэнт не мае шырокіх паўнамоцтваў, але можа прызначаць прэм'ер-міністра. У сваю чаргу прэм'ер-міністр можа прызначаць і здымаць з пасады любога члена кабінету міністраў. Парламент — аднапалатны, называецца Нацыянальны Сход (Országgyűlés) і з'яўляецца найвышэйшым органам улады. Партыя павінна пераўзысці 5 % бар'ер, каб патрапіць у парламент.

Пасля выбараў 2010 года 263 месцы з 386 належаць кааліцыі, якую ўзначальвае правацэнтрысцкая партыя ФІДЭС (Альянс маладых дэмакратаў), 59 месцаў у сацыял-дэмакратаў, 47 — у нацыяналістычнай Партыі за лепшую Венгрыю (Ёбік), 16 — у ліберальна-«зялёнай» партыі «Палітыка можа быць іншай!», яшчэ адзін дэпутат незалежны. Іншыя партыі — Альянс свабодных дэмакратаў – Венгерская ліберальная партыя, Венгерскі дэмакратычны форум.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Венгрыі

Геаграфія

Карта

Паверхня

Альфёльд

Венгрыя — пераважна раўнінная краіна, займае большую частку Сярэднедунайскай (Венгерскай) нізіны. Праз нізіну працякае рака Дунай: спачатку з захаду на ўсход, дзе ўяўляе сабой дзяржаўную мяжу са Славакіяй, а затым, пасля рэзкага павароту паблізу Будапешта, — з поўначы на поўдзень; уся краіна зараз знаходзіцца ў басейне гэтай ракі. На ўсход ад Дуная плоская даліна Альфёльд, на захадзе ўзгорыстая раўніна Данатуль з асобнымі невысокімі кражамі (масівы Бакань, Вертэш, Мечэк). На паўночным захадзе нізіна Кішальфёльд, абмежаваная на захадзе адгор'ямі Альпаў (вышыня да 500—800 метраў). На поўначы адгор'і Карпат з карставай пячорай Агтэлек і ланцуг сярэдневышынных вулканічных масіваў, у тым ліку Матра з найвышэйшым пунктам краіны — г.Кекеш.

Раўніны з плоскай паверхняй знаходзяцца на паўночна-заходняй ускраіне краіны. Яны дрэнуюцца невялікімі рэкамі, што цякуць з Аўстрыйскіх Альп у Дунай. Гэты раён вельмі ўрадлівых глебаў, якія складаюцца з лёсу і алювіяльных парод. Клімат тут кантынентальны: з халоднымі зімамі і гарачым летам, але ападкаў у выглядзе дажджу дастаткова для вядзення сельскай гаспадаркі і зямля ва ўсім раёне інтэнсіўна апрацоўваецца. Пераважнымі сельскагаспадарчымі культурамі з'яўляюцца кукуруза, пшаніца, сланечнік, цукровыя буракі і перац.

Горы Цэнтральнай Венгрыі распасціраюцца ад славенскай мяжы да славацкай, яны рассякаюцца рачнымі далінамі на асобныя масівы. На захад ад Дуная найбольш значны ланцуг пакрытых густым лесам грудоў — гэта горы Бакань, ля падножжа якіх знаходзяцца сонечныя і ўрадлівыя берагі возера Балатон. Ланцуг грудоў працягваецца ва ўсходнім кірунку і завецца горы Піліш, няроўнае нагор'е, якое паступова паднімаецца ад Дуная на поўнач да Будапешта. На ўсход ад Дуная лінію працягваюць горы Матра, Бюк і Хед'ялья, усе яны перавышаюць адзнаку ў 900 м.

Галоўная рака Венгрыі, Дунай, перасякае горы ў вузкай, са стромкімі берагамі, глыбокай даліне. Будапешт размешчаны ў паўднёвым канцы гэтага вузкага ўчастку рачной даліны. Рака суднаходная.

Амаль тры чвэрці Венгрыі ляжыць на Вялікай раўніне (Надзьальфельд), якая становіцца пагорыстай на захадзе. Гэтая раўніна з'яўляецца галоўным сельскагаспадарчым раёнам Венгрыі, дзе вырошчваюць такія культуры, як кукуруза, пшаніца, сланечнік, цукровыя буракі, перац і кармавыя культуры, а таксама размешчаныя лугі пад пашы. Лічыцца, што Вялікая раўніна раней была пакрытая лясамі, але пазней яны былі знішчаныя. Вялікая раўніна перасякаецца бягучымі на поўдзень рэкамі Дунай і Ціса, якія падзяляюць яе на тры гістарычна і тапаграфічна розныя раёны.

На захад ад Дуная і на ўсход ад гор Бакань знаходзіцца частка раўніны, вядомая ў гісторыі як Трансданубія (Задунайская частка; венг. — Дунантуль), урадлівы, пагорысты раён, што ўзнімаецца да 610 м у гарах Мечэк. Клімат Трансданубіі даволі мяккі; гэты раён вядомы сваёй садавінай, вінамі і лікёрамі.

Паміж рэкамі Дунай і Ціса знаходзіцца больш плоская тэрыторыя. Паўночныя яе раёны пакрытыя глыбокімі адкладамі пяску і глею, на якіх расце пшаніца, кукуруза, цукровыя буракі. Паўднёвы раён вядомы вінамі, садовымі дрэвамі і акацыямі.

Клімат

Дзякуючы знаходжанню ў цэнтры Еўропы, аддаленасці ад Атлантычнага акіяна і Міжземнага мора, Венгрыя мае кантынентальны тып клімату з гарачым, часам навальнічным летам і халоднай зімой. Колькасць ападкаў, якія выпадаюць па большай частцы ў пачатку лета, памяншаецца па меры руху з захаду на ўсход. Самая вільготная частка Венгрыі — заходнія схілы гор Бакань (760—890 мм у год); самы засушлівы раён — у сярэдняй частцы даліны ракі Ціса (380 мм у засушлівыя гады). Снег узімку выпадае ў гарах і на раўнінах.

Глебы, расліннасць і жывёльны свет

Хадулачнік. Папуляцыя ў Венгрыі — 400 пар

Самыя ўрадлівыя глебы Венгрыі — чарназёмы, але яны ёсць толькі ў паўднёвых частках Вялікай раўніны. У астатніх раёнах раўніны пераважаюць каштанава-карычневыя глебы.

Тыповай для задунайскіх раёнаў і гор з'яўляецца лясістая мясцовасць — з дубам, бярозай, ліпай і каштанам, — але яны хутка знікаюць па меры набліжэння да Вялікай раўніны, дзе дамінуюць стэпавыя ўмовы. Археалагічныя даследаванні паказваюць, што Вялікая раўніна раней была пакрытая лесам, як і астатняя частка Венгрыі, і што лясы тут былі высечаныя першымі заваёўнікамі з Азіі. Знішчэнне лясоў працягвалася і ў перыяд зацяжных войн з туркамі. Пазней сістэматычнае асушванне балот на Вялікай раўніне нечакана панізіла верхні ўзровень грунтавых вод, і дрэвы і ўся астатняя расліннасць Вялікай раўніны загінулі. Лёгкія пясчаныя глебы, пазбаўленыя расліннага полага, падвяргаліся эрозіі, і на поўдні ўтварыліся шырокія пясчаныя выдмы. Меліярацыя пясчаных пустыняў шляхам штучнага аблясення і ірыгацыі спыніла працэс дэградацыі Вялікай раўніны, і ў сельскагаспадарчае абарачэнне была ўведзеная максімальна магчымая плошча зямлі.

Дзікі — самы распаўсюджаны від дзікіх жывёл. Ёсць зайцы, лісы, алені, нешматлікія бабры і выдры. Самыя распаўсюджаныя віды птушак у краіне — буслы, жураўлі і ластаўкі. Частка возера Балатон з'яўляецца запаведнікам для птушак, асабліва для балотных відаў. Сярод рыб пераважаюць карпы.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Венгрыі

Пасля далучэння да Еўрапейскага Саюза 1 мая 2004 года Венгрыя працягвае эканамічны рост. Прыватныя прадпрыемства складаюць 80 % ад ВНП. У Венгрыі шмат замежнага капіталу — з 1989 года былі інвеставаныя 23 мільярды долараў. Інфляцыя і беспрацоўе рэзка павысіліся ў 2001 годзе, але з тых часоў зноў знізіліся.

Насельніцтва

Венгерская жанчына ў традыцыйным строі

Паводле перапісу насельніцтва 2001 года — 92,3 % насельніцтва — венгры. Меншасці: цыганы (2 %), немцы (0,6 %), славакі (0,2 %), харваты (0,15 %), сербы (0,2 %) і украінцы (0,1 %). Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 111 чалавек/км², крыху больш на поўначы, менш на поўдні. Сярод вренікаў пераважаюць каталікі (67,5 %). Кальвіністы складаюць каля 20 %, а лютэранцы каля 5 %. Каля 1 % іўдзеі. У суседніх краінах пражываюць шматлікія венгерскія абшчыны — асабліва на Украіне (Закарпацце), у Славакіі, Румыніі (Трансільваніі), Сербіі (Ваяводзіне), Харватыі.

Адукацыя

Асноўны артыкул: Адукацыя ў Венгрыі

Беларуска-венгерскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 12 лютага 1992 года. У студзені 2000 г. у Будапешце пачало сваю дзейнасць Пасольства Рэспублікі Беларусь. У снежні 2007 г. у г. Мінску пачало сваю працу Пасольства Венгрыі.

Па запрашэнні венгерскага боку 1 сакавіка 2010 г. праведзены першы з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Беларусі Мартынава С. М. у г. Будапешт, сумешчаны з удзелам у сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Вышаградскай групы і праграмы «Усходняе партнёрства». У 2009 і 2010 гг. адбыліся сустрэчы міністраў замежных спраў дзвюх краін у рамках міжнародных форумаў (СМЗС АБСЕ ў Афінах ў снежні 2009 г. і СМЗС Усходняга партнёрства ЕС у г. Сопаце ў траўні 2010 г.).

У красавіку 2011 г. у ходзе венгерскага старшынства ў ЕС адбыўся візіт у г. Будапешт намесніка Міністра замежных спраў, сустаршыні Міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Варанецкага У. І., падчас якога былі праведзены двухбаковыя сустрэчы з дзяржсакратаром МЗС Венгрыі Ж. Неметам і дзяржсакратаром Міністэрства нацыянальнай эканомікі Венгрыі, сусатаршынём Міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Р.Надзь.

З кастрычніка 2010 г. у венгерскім парламенце створана група па супрацоўніцтве з Беларуссю пад кіраўніцтвам Першага намесніка старшыні Ш.Лежака. Важным звяном развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння стала правядзенне двухбаковых сустрэч у рамках пасяджэнняў Міжпарламенцкага саюза (125-я сесія МПС у г. Берне ў кастрычніку 2011, 126-я сесія МПС у г. Кампале (Уганда) у красавіку 2012 г.).

Гл. таксама

  • Лаяш Кошут
  • Старакаталіцкая царква Венгрыі
  • Міклаш Янча
  • Горад Д'ёр
  • Горад Комарам
  • Горад Ньірэдзьхаза
  • Петэр Бораш

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8

Зноскі

  1. ↑ Hungarian Central Statistical Office. Retrieved 2008-12-19.
  2. ↑ 2,0 2,1 Hungary. International Monetary Fund. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  3. ↑ 3,0 3,1 Human Development Index and its components
  4. ↑ Hans-Günther Bauer, Einhard Bezzel und Wolfgang Fiedler (Hrsg): Das Kompendium der Vögel Mitteleuropas: Alles über Biologie, Gefährdung und Schutz. Band 1: Nonpasseriformes — Nichtsperlingsvögel, Aula-Verlag Wiebelsheim, Wiesbaden 2005, ISBN 3-89104-647-2
  5. ↑ Elements of the national/ethnic affiliation of the population. Сайт Цэнтральнага статыстычнага камітэта Венгрыі.
  6. ↑ Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Венгерскай Рэспублікай// Сайт Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы. Дата доступу: 27 мая 2009
Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія | Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

  Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 


Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 


Венгрыя Інфармацыю Аб

Венгрыя


  • user icon

    Венгрыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Венгрыя
Венгрыя
Венгрыя Вы праглядаеце суб'ект
Венгрыя што, Венгрыя хто, Венгрыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...