TR | RU | UK | KK | EN |

Васіль Мельяновіч


Васіль Вацлаў Мельяновіч 28 жніўня 1934, в Азярніца Лунінецкага павета Палескага ваяводства, сёння Лунінецкі раён — 6 кастрычніка 2004, Кліўленд — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі

Біяграфія

З 1944 года — у Германіі, працаваў на фабрыцы Пасля Другой сусветнай вайны быў у лагерах ДП Вучыўся ў беларускіх гімназіях у Віндышбергердорфе, Міхельсдорфе і Розенгайме Браў удзел у беларускім скаўтынгу

З 1950 года жыў у ЗША Не маючы грошай на вучобу, у 1954 годзе пайшоў у амерыканскае войска Служыў быў у зоне Панамскага канала, у іншых гарачых пунктах планеты Звольніўшыся з войска ў сакавіку 1956 года паступіў ва ўніверсітэт У 1963 годзе атрымаў дыплом інжынера ў Нью-Ёркскім гарадскім каледжы

У 1961—1963 гадах быў старшынёй Нью-Ёркскага аддзела ЗБМА, уваходзіў у рэдкалегію «Biuleteniu ZBMA» 1958, пазней — член рэдкалегіі часопісу «Беларуская моладзь» У 1963 годзе пераехаў у штат Мэрыленд, працаваў у найбуйнейшай амеріканскай кампаніі ў галіне сувязі AT&T Атрымаўшы ступень магістра ўніверсітэта Джорджа Вашынгтона г Вашынгтон у менеджменце, пачаў выкладаць у Кейтансвільскім каледжы Мэрыленд

Заступнік старшыні Агульнаамерыканскай асацыяцыі этнічных груп 1970-я, узначальваў Асацыяцыю ўсходнееўрапейскіх даследванняў у штаце Мэрыленд, быў старшынёй Беларускай рэспубліканскай секцыі ў штаце Мэрыленд ад 1973 і Федэрацыі Беларускіх рэспубліканскіх клубаў ад 1982 У 1984 годзе на Канферэнцыі рэспубліканскіх этнічных груп быў абраны ў органы Федэрацыі этнічных рэспубліканскіх груп Амерыкі Сустракаўся з прэзідэнтамі Рональдам Рэйганам, Джорджам Бушам-старэйшым

Член Савета дырэктараў беларускага цэнтра адпачынку «Бэлэр-Мінск» Працаваў беларускамоўным гідам на амерыканскіх выставах у Мінску 1989 і Брэсце 1991 У першы прыезд, у 1989 годзе, савецкія ўлады не дазволілі яму наведаць родную вёску[1] Першы з беларусаў ЗША атрымаў дыпламатычны пашпарт Падчас прэзідэнцкай кампаніі 1988 года быў нацыянальным старшынёй акцыі «Беларусы за Буша» У 1998 годзе пераехаў у Кліўленд і далучыўся да жыцця мясцовай беларускай грамады Аўтар шэрагу артыкулаў на прафесійныя і грамадскія тэмы ў амерыканскіх выданнях

Пасля атрымання незалежнасці, жыў на два дамы: адзін у ЗША, а другі — у Мінску Хаця і дома ў традыцыйным разуменні ў яго ніякага не было — здымаў сціплую кватэру і марыў, што некалі прыдбае ў ваколіцах Мінска катэдж Планаваў адкрыць уласную фірму, якая дапамагала б беларусам асвойваць азы бізнесу, менеджменту, збіраўся чытаць лекцыі Але не атрымалася Адзінае, што зрабіў — правёў за свой кошт лінію электраперадач на аддалены хутар ля Лунінца, дзе дасюль пры газавай лямпе жыла яго сваячка

Пазней беларускія ўлады забаранілі Мельяновічу ўезд у краіну

Узброены шматгадовым досведам удзелу ў прэзідэнцкіх і іншых выбарчых кампаніях, ён прапаноўваў беларускай апазіцыі свае паслугі, і бываў глыбока абражаны, калі заставаўся незапатрабаваным

У канцы 1990-х гадоў прадаў вялікі дом з друкарняй у штаце Мэрыленд і перабраўся ў штат Агая, бліжэй да культурнага цэнтра «Полацк»

Пасля смерці яго жонка, беларуская журналістка і мастачка Таццяна Антонава-Мельяновіч, пахавала урну з Васілёвым прахам у Азярніцы, побач з магілай яго дзеда[2]

Зноскі

  1. ↑ Васіль Мельяновіч, Імёны Свабоды Радыё Свабода
  2. ↑ «МАЁ ЖАДАННЕ — ВЯРНУЦЦА У БЕЛАРУСЬ…», «Беларус» № 505

Спасылкі

  • «МАЁ ЖАДАННЕ — ВЯРНУЦЦА У БЕЛАРУСЬ…», «Беларус» № 505


Васіль Мельяновіч Інфармацыю Аб

Васіль Мельяновіч


  • user icon

    Васіль Мельяновіч beatiful post thanks!

    29.10.2014


Васіль Мельяновіч
Васіль Мельяновіч
Васіль Мельяновіч Вы праглядаеце суб'ект
Васіль Мельяновіч што, Васіль Мельяновіч хто, Васіль Мельяновіч апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...