Валасны сход


Валасны сход - распарадчы орган саслоўнага сялянскага кіравання воласцю ў Расійскай імперыі. Уведзены ў 1797 г. для дзяржаўных сялян(руск.) бел.. У сувязі са скасаваннем валасцей на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве пасля рэформы дзяржаўнай вёскі 1830—50-х гг.(руск.) бел. Валасныя сходы тут не склікаліся. Пасля сялянскай рэформы 1861 года ўведзены ў еўрапейскай частцы імперыі для былых памешчыцкіх, з 2-й паловы 1860-х гг. адноўлены для былых дзяржаўных сялян.

Складаўся са службовых асоб і сялян, выбраных на сельскіх сходах(руск.) бел. па 1 ад 10 двароў; y заходніх губернях удзельнічалі і парабкі. Вырашаў адміністрацыйна-гаспадарчыя справы воласці, выбіраў службовых асоб, валасное праўленне(руск.) бел., y пачатку 20 ст. — упаўнаважаных сялян на выбарах y Дзяржаўную думу(руск.) бел. і інш. 3 чэрвеня 1917 года скасаваны Часовым урадам y сувязі са стварэннем валасных земстваў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).


У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі.
Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх.


Валасны сход інфармацыя аб


Валасны сход
Валасны сход

Валасны сход аб відэа


Валасны сход Вы чытаеце гэтую тэму.
Валасны сход якія, Валасны сход хто, Валасны сход апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video