Вагры


Ваграм — заходнеславянскае племя, якое жыло ў Сярэднявеччы на паўвостраве Вагрыя. Адно з плямёнаў палабскіх славян. Ваграм былі найбольш паўночна-заходнім племем саюза бодрычаў. Іх арэал ахопліваў усход цяперашняй нямецкай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.

Галоўным умацаваннем ваграў быў Старыгард (Старград), пазней пераназваны ў Ольдэнбург, у якім знаходзілася рэзідэнцыя іх князя. У пачатку X стагоддзя вагры былі заваяваныя Атонам I Вялікім і звернутыя ў хрысціянства, захаваўшы ўласных князёў. У Старградзе ў 968 годзе было створана біскупства, аднак славянскія паўстанні 983 і 990 гадоў ліквідавалі і біскупства, і нямецкую ўладу. Зноў патрапіўшы пад уплыў немцаў, ваграм удалося паўтарыць паспяховае паўстанне ў 1066 годзе і зноў вызваліцца амаль на сто гадоў. Пад правадырствам паганскага князя Крука, яны да 1090 нават перанялі вяршэнства ў саюзе бодрычаў. У рэгіёне Балтыйскага мора вагры славіліся небяспечнымі піратамі, нападалі, падобна вікінгам на дацкія астравы.

У 1138-1139 годзе землі ваграў былі спустошаныя і падпарадкаваныя саксамі з ніжняй Эльбы. Герцаг Генрых Леў перадаў ваграў Адольфу II Гальштэйнскаму, які з 1143 пачаў засяляць паўднёвую і цэнтральную Вагрыя нямецкімі пасяленцамі. Паўночныя землі вакол Старграда і Лютэнбурга заставаліся вагрскімі. Нашчадкі ваграў былі цалкам асіміляваны немцамі.

Спасылкі

  • Вагры (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Вагрия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.


Вагры Інфармацыю Аб

Вагры


  • user icon

    Вагры beatiful post thanks!

    29.10.2014


Вагры
Вагры
Вагры Вы праглядаеце суб'ект
Вагры што, Вагры хто, Вагры апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

NGC 3277

NGC 3277

Уільям Гершэль Дата адкрыцця 11 красавіка 1785 Абазначэнні NGC 3277, UGC 5731, MCG 5-25-22, ...
Мсціслаў Раманавіч Стары

Мсціслаў Раманавіч Стары

Мсціслаў (у хрышчэнні Барыс) Раманавіч Стары (— 2 чэрвеня 1223) — князь пскоўскі (з 1179), белгародс...
Клемансі

Клемансі

Клемансі (люксемб. Kéinzeg, фр. Clemency) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Люксембург. ...
702

702

гады 700 701 702 703 704 дзесяцігоддзі 680-я 690-я 700-я 710-я 720-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...