TR | RU | UK | KK | EN |

Біржа

біржа праці, біржа благодійності
Біржа (нідэрл.: beurs, ням.: Börse, фр.: bourse, італ.: bórsa, ісп.: bolsa, англ.: exchange) — форма рэгулярна дзеючага аптовага рынку заменных тавараў, каштоўных папер і замежнай валюты. Адпаведна бываюць таварныя біржы, фондавыя біржы і валютныя біржы.

Біржа не выступае адным з бакоў у гандлёвых аперацыях, а толькі забяспечвае найбольш спрыяльныя ўмовы для гэтых аперацый: устанаўлівае для ўсіх удзельнікаў агульныя прынцыпы заключэння здзелак, распрацоўвае адзіныя правілы і нормы для заключэння здзелак, распрацоўвае адзіныя правілы і нормы для заключэння кантрактаў і дае на пэўны час месца для іх заключэння. Членамі Біржы могуць быць толькі пэўныя асобы, у т.л. давераныя прадстаўнікі кампаній. Кіруе біржай савет дырэктараў, якому падначалены розныя камітэты (фінансавы, арбітражны і інш.). Пасрэднікам паміж пакупнікамі і прадаўцамі выступаюць брокеры — пэўныя асобы ці фірмы (брокерскія канторы). Біржавыя органы ажыццяўляюць біржавую каціроўку — рэгіструюць курс валют і каштоўных папер, цэнаў на тавары, што стыхійна склаліся на біржы. Кожная біржа вядзе ўлік і сістэматызацыю такіх каціровак і публікуе іх у спецыяльных бюлетэнях. Біржавая каціроўка — адзін з паказчыкаў біржавой кан'юнктуры, індыкатар дзелавой актыўнасці ў розных сектарах эканомікі.

Зачаткі таварнай і вэксальнай (валютнай) біржы з'явіліся ў 15—16 ст. y гарадах Італіі (Венецыя, Генуя, Фларэнцыя). Важнымі этапамі ў развіцці біржавога гандлю стала заснаванне Антверпенскай (1531) і Амстэрдамскай (1608) бірж. У Paсіі першая біржа заснавана ў 1705 у Санкт-Пецярбургу. Росквіт біржавой дзейнасці прыпадае на 2-ю палову 19 ст. і звязаны з развіццём капіталістычнай вытворчасці, транспарту, сувязі, гандлю і акцыянерных таварыстваў. На сучасным этапе пераважная частка біржавога абароту сканцэнтравана ў вядучых гандлёвых і фінансавых цэнтрах ЗША, Вялікабрытаніі і Японіі (больш за 90 % аб'ёму біржавых здзелак з таварамі ў вартасным выражэнні, з іх больш за 80 % прыпадае на ЗША, дзе знаходзіцца гіганцкая фондавая Біржа ў Нью-Ёрку).

На Беларусі ў пачатку 20 ст. існавалі 2 біржы, якія спынілі дзейнасць y Першую сусветную вайну. У 1920-я гады біржавы гандаль аднавіўся, але ў 1927 ліквідаваны. Аднаўленне біржаў як адной з найважнейшых структур рыначнай эканомікі пачалося ў 1991.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

біржа благодійності, біржа валют, біржа криптовалюта, біржа львів, біржа праці, біржа праці львів, біржа ратно, біржа це, біржан мен сара айтысы, біржан сал


Біржа Інфармацыю Аб

Біржа


  • user icon

    Біржа beatiful post thanks!

    29.10.2014


Біржа
Біржа
Біржа Вы праглядаеце суб'ект
Біржа што, Біржа хто, Біржа апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...