TR | RU | UK | KK | EN |

Бібліятэка

нацыянальная бібліятэка
Бібліятэ́ка (з грэчаскай мовы: βιβλιοθηκη, biblion — кніга, theke — сховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які з'яўляецца прыватнай або грамадскай уласнасцю. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі і іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і метады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.

Вялікі хол Бібліятэкі Кангрэса ЗША

Бібліятэка з'яўляецца інтэгратыўным сацыяльным інстытутам, які ажыццяўляе збор, захаванне і распаўсюджванне сацыяльна значных дакументаў з мэтай задавальнення інфармацыйных патрабаванняў карыстальнікаў.

У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэнне не толькі як месца захавання папяровых кніг, але як цэнтр доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніц і носьбітаў: карты, мікрафільмы, аўдыёкасеты, відэакасеты, DVD-дыскі, базы звестак і іншая інфармацыя на CD-ROM, выхад да інтэрнэту.

Змест

  • 1 Тыпалогія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Гісторыя бібліятэк у Беларусі
  • 4 Найбольш вядомыя беларускія бібліятэкі
  • 5 Бібліяграфія
  • 6 Спасылкі
  • 7 Цікава ведаць

Тыпалогія

Паводле сацыяльнага прызначэння бібліятэкі падзяляюцца на:

  • агульныя (нацыянальныя, рэгіянальныя (абласныя), публічныя)
  • спецыяльныя (вытворчыя, навуковыя, вучэбныя і бібліятэкі органаў кіравання)
  • асабістыя

У залежнасці ад заснавальнікаў:

  • грамадскія (дзяржаўныя і недзяржаўныя)
  • прыватныя (персанальныя, сямейныя і родавыя)

У адпаведнасці з юрыдычным статусам:

  • самастойныя
  • несамастойныя (структурныя падраздзяленні іншых устаноў)

У адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам:

  • рэспубліканскія
  • абласныя
  • раённыя
  • гарадскія
  • гар.-пасялковыя
  • сельскія.

Па складу фондаў адрозніваюць універсальныя і галіновыя бібліятэкі.

Гісторыя

Руіны Эфескай бібліятэкі Цэльсія

Бібліятэкі ўзніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Спачатку ў іх збіралі гліняныя і каменныя табліцы (Асірыя, Вавілон), потым — папірусныя скруткі (Егіпет), пергаментныя, а пазней папяровы рукапісныя кнігі. Першыя звесткі пра бібліятэкі адносяцца да 3 тысячагоддзя да н.э. Бібліятэкі ўжо існавалі ва ўсіх цывілізацыях старажытнасці. У сярэдзіне 7 ст. да н.э. пры палацы асірыйскага цара Ашурбаніпала ў Ніневіі меўся вялікі збор гліняных табліц. Бібліятэкі існавалі ў Старажытным Егіпце і Кітаі. У Старажытнай Грэцыі першая буйная бібліятэка з'явілася пры Арыстоцелі (4 ст. да н.э.). Найбольш вядомыя бібліятэкі Антычнасці былі Александрыйская (заснавана Пталамеем, налічвала ў 1 ст. н.э. да 700 тыс. кніг-скруткаў) і бібліятэкі ў Пергаме (заснавана ў 3 ст. да н.э., налічвала каля 200 тыс. рукапісных кніг). Вялікія бібліятэкі складаліся візант. імператарамі ў Канстанцінопалі. Бібліятэкі атрымалі шырокае пашырэнне ў краінах мусульманскага Усходу. У Сярэднявеччы бібліятэкі існавалі пры буйных храмах і манастырах, а таксама пры дварах знаці.

У 16–18 ст. колькасць бібліятэк павялічылася, чаму спрыяла распаўсюджванне кнігадрукавання, актывізацыя навуковай дзейнасці. У 19 ст. узніклі спецыялізаваныя бібліятэкі – ваенныя, тэхнічныя, медыцынскія і інш. Масавая арганізацыя бібліятэк, асабліва публічных, пачалася з 2-й паловы 19 ст., што вылілася ў з'яўленне развітых сетак публічных бібліятэк. Сёння найбуйнейшымі бібліятэкі свету з'яўляюцца бібліятэкі Кангрэса ЗША, Брытанская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка Кітая, Расійская дзяржаўная бібліятэка, Французская нацыянальная бібліятэка, Каралеўская бібліятэка Швецыі і інш.

Гісторыя бібліятэк у Беларусі

У Беларусі першыя бібліятэкі з'явіліся з распаўсюджаннем хрысціянства і кніжнай культуры. Адной з найбольш вядомых была Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора (вядомая з 11 ст., разрабавана падчас Лівонскай вайны 1558–1583 гг.). У 11–13 ст. бібліятэкі існавалі ў Полацкім, Турава-Пінскім, Мінскім, Гродзенскім княствах.

Жыровіцкі манастыр на малюнку Напалеона Орды

Асабістыя бібліятэкі мелі некаторыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы (напр., Кірыла Тураўскі). Асноўны масіў кніг захоўваўся і перапісваўся ў бібліятэкі праваслаўных манастыроў. У канцы 16–18 ст. на іх аснове склалася сістэма бібліятэк уніяцкага ордэна базыльян. У адпаведнасці са Статутам ордэна, у манастырах уводзілася пасада бібліятэкара, які адказваў за захаванне і арганізацыю фонду. Найбуйнейшыя бібліятэкі базыльян, якія мелі па некалькі тысяч кніг, карт, нот, эстампаў) былі ў Віленскім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Значныя кніжныя зборы меліся пры каталіцкіх манастырах у Гродна, Шклове, Глыбокім, Слоніме, Брэсце, Шчучыне і інш. Буйныя пратэстанцкія бібліятэкі існавалі пры Слуцкай кальвінскай калегіі і Смаргонскім зборы. Як і ў Еўропе, вялікія бібліятэкі адкрываліся пры навучнальных установах (пры езуіцкіх акадэміях у Вільні і Полацку (Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі), пры базыльянскіх, піярскіх і езуіцкіх школах у Мінску, Пінску, Навагрудку, Слуцку, Брэсце і т. д.). З 15 ст. у Беларусі пачынаецца значнае пашырэнне прыватных бібліятэкі (найбольш вядомымі ў 16–18 ст. былі кнігазборы Радзівілаў, Сапег, Храптовічаў і інш.).

У 19 – пачатку 20 ст. узрасла колькасць свецкіх бібліятэк, з'явіліся гарадскія публічныя бібліятэкі (у Вільні, Гродна, Мінску, Віцебску, Магілёве і інш.). У 1913 на тэрыторыі Беларусі існавала 851 публічная бібліятэкі з агульным кніжным фондам 423 тыс. тамоў. Пасля 1917 г. назіралася імклівае пашырэнне сеткі хат-чытальняў. З мэтай цэнтралізацыі бібліятэчнай справы ў 1921 праведзена І Усебеларуская канферэнцыя бібліятэчных работнікаў і заснавана навуковая бібліятэкі пры БДУ, а ў 1922 – аб'яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У далейшым склалася паўнацэнная бібліятэчная сетка краіны і пачалося фарміраванне заканадаўчай базы кіравання галіной. У гады Вялікай Айчыннай вайны амаль усе бібліятэкі былі разбураны і разрабаваны, але да 1950 г. іх колькасць і агульны кніжны фонд перавысілі даваенны ўзровень. У 1950–80 адбывалася далейшае ўпарадкаванне сеткі бібліятэкі і ўдасканаленне іх дзейнасці. У 1990 г. у Беларусі налічвалася 6239 публічных бібліятэк (1248 гарадскіх і 4991 сельская) з агульным фондам 93,3 млн экз. (45,9 – у гарадскіх, 47,4 – у сельскіх бібліятэках).

Пасля набыцця незалежнасці Беларусь ажыццявіла значныя пераўтварэнні ў бібліятэчнай сферы. У 1990-х гг. створана Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, унармавана нацыянальнае заканадаўства. Усяго на сённяшні дзень у Беларусі існуе каля 9,3 тыс. бібліятэк розных відаў з сукупным аб'ёмам фонду каля 200 млн экз. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з'яўляецца галоўнай беларускай навуковай бібліятэкі ўніверсальнага профілю, найбуйнейшым інфарм. і сац.-культурным цэнтрам, які зберагае найбольш поўную ў рэспубліцы калекцыю нацыянальных дакументаў. Сельскія і гарадскія публічныя бібліятэкі аб'яднаны ў сеткі, або цэнтралізаваныя бібліятэчныя сістэмы (у рэспубліцы іх налічваецца 132). Адпаведныя сістэмы спецыяльных бібліятэк узначальваюць і з'яўляюцца іх каардынацыйнымі цэнтрамі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка і Фундаментальная бібліятэка БДУ, якія маюць статус рэспубліканскіх бібліятэк.

Беларускія бібліятэкі вядуць навукова-даследчую і метадычную працу ў галіне бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і бібліяграфазнаўства. Усталяваны і развіваюцца міжнародныя сувязі ў сферы бібліятэчнай справы. Сёння бібліятэкі становяцца лідарамі ў галіне інфармацыйнага забеспячэння патрабаванняў грамадства з выкарыстаннем электронных інфармацыйных рэсурсаў, сучасных камп'ютарных тэхналогій. Прыярытэтнымі напрамкамі дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі рэспублікі сталі інфарматызацыя бібліятэк Беларусі і ўкараненне ў іх дзейнасць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Перспектыўным напрамкам дзейнасці з'яўляецца стварэнне Нацыянальнай электроннай бібліятэкі Беларусі.

Найбольш вядомыя беларускія бібліятэкі

  • Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора
  • Бібліятэка Віленскага Траецкага манастыра
  • Бібліятэка Жыровіцкага манастыра
  • Бібліятэка Супрасльскага манастыра
  • Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі
  • Бібліятэка Радзівілаў
  • Бібліятэка Храптовічаў
  • Бібліятэка Сапегаў
  • Віленская публічная бібліятэка
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага

Бібліяграфія

  • Библиотечное дело в БССР: док. и материалы, 1918–1941. Мн., 1978.
  • Библиотечное дело в БССР: док. и материалы, 1941–1958. Мн., 1984.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы, 1959–1975. Мн., 2000.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы. 1976–1990. Мн., 2004.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы. XIX – пач. XX ст. Мн., 2008.
  • Библиотечное дело в Белоруссии (1919–1979 гг.). Мн., 1980.
  • К истории библиотечного дела в Белорусской ССР. Мн., 1975.
  • Покало М.И. История библиотечного дела в БССР. Мн., 1986.
  • Мотульский, Р.С. Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч.1. Мн., 2011.
  • Матульскі Р.С. Сацыяльныя функцыі бібліятэк. Мн., 1993.
  • Мотульский Р.С. Библиотека как социальный институт. Мн., 2002.
  • Матульскі Р.С. Бібліятэка // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 2010. Т.1. С.681―684.
  • Суша А.А, Языкович К.В. Библиотеки // Республика Беларусь: энциклопедия. Мн., 2005. Т.1. С.889―894.
  • Всемирная история библиотек. СПб, 2002.
  • Libraries as agencies of culture. Madison, 2001.
  • Encyclopedia of Library and Information Science: 2-nd ed. / ed. by M.A.Kent. T.1–4. New York, Basel, 2003

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бібліятэка
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Кнігоўня
  • Электронная бібліятэка «Беларуская палічка»
  • Электронная калекцыя слоўнікаў і энцыклапедый
  • Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат»

Цікава ведаць

  • Беларускія бібліятэкі далучыліся да сусветнага руху Буккросінг

нацыянальная бібліятэка


Бібліятэка Інфармацыю Аб

Бібліятэка


  • user icon

    Бібліятэка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бібліятэка
Бібліятэка
Бібліятэка Вы праглядаеце суб'ект
Бібліятэка што, Бібліятэка хто, Бібліятэка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...