TR | RU | UK | KK | EN |

Бутан

бутан, бутан на карте
Каардынаты: 27°27′00″ пн. ш. 90°30′00″ у. д. / 27.45° пн. ш. 90.5° у. д. (G) (O) (Я)27.45, 90.5

Гімн: «Друк цэндэн» Заснавана 17 снежня 1907 Афіцыйная мова дзонг-кэ Сталіца Тхімпху Найбуйнейшыя гарады Тхімпху Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Кароль
Прэм'ер-міністр
Джыгме Кхесар Намг'ял Вангчук
Джыгме Тынлей Дзярж. рэлігія будызм (Друкпа Каг'ю) Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 136-я ў свеце
38 394 км²
<1% Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
691.141 чал. (169-я)
18 чал./км² ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва
$3,49 млрд  (157-ы)
$5 312 Валюта Нгултрум Інтэрнэт-дамен .bt Тэлефонны код +975 Часавы пояс UTC+6 (BTT) Карта

Бута́н, Карале́ўства Бута́н (дзонг-кэ: འབྲུག་རྒྱལ་ཁབ་ ), што азначае «Каралеўства грымотнага цмока» — дзяржава ў Паўднёвай Азіі, ва ўсходніх Гімалаях, на поўначы і захадзе мяжуе з Кітаем, на поўдні і ўсходзе з Індыяй.

Бутан — таксама і гістарычная назва памежнай тэрыторыі ў Індыі ў штаце Заходняя Бенгалія з цэнтрам Калімпонг. Гэта тэрыторыя была адваявана англічанамі ў Бутана ў 19 стагоддзі.

Па адной з версій назва «Бутан» паходзіць ад Бху-Утан (Bhu-Uttan), што ў перакладзе з санскрыта азначае «высакагор'е» ці «горная краіна». Па іншай версіі, назва паходзіць ад Бхот-Анг (Bhots-ant), што азначае «край Тыбета» ці «поўдзень Тыбета».

З захаду каралеўства мяжуе з індыйскім штатам Сікім (да 1975 года незалежная краіна), з усходу са штатам Аруначал-Прадэш, на поўдні — са штатам Асам, у якім цягнецца шматгадовая грамадзянская краіна, на паўднёвым захадзе — з Заходняй Бенгаліяй.

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Прырода
  • 3 Насельніцтва
  • 4 Гісторыя
  • 5 Эканоміка
  • 6 Культура
  • 7 Літаратура
  • 8 Зноскі

Дзяржаўны лад

Бутан — канстытуцыйная манархія. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — кароль. Вышэйшы заканадаўчы орган — андапалатная Нацыянальная асамблея са 150 чалавек (100 чалавек выбіраюцца вясковымі старастамі, 10 — манастырамі, 40 членаў прызначаюцца каралём), тэрмін паўнамоцтваў 3 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе савет міністраў.

Прырода

Бутан — горная краіна. Вылучаюцца 3 прыродныя паясы: галоўны Гімалайскі хрыбет на поўначы (г.Кула-Кангры, 7554 м), міжгорныя ўпадзіны і даліны цэнтральнай часткі краіны, невысокія горы і перагор'і на поўдні. Клімат мусонны, у далінах трапічны, у гарах больш халодны. У далінах сярэднія тэмпературы паветра ў студзені -4,5°С, у ліпені +17°С. Ападкаў ад 5000 мм на поўдні да 1000-1500 мм на найбольш высокіх гарах. Рэкі басейна Брахмапутры цякуць у глыбокіх далінах, маюць вялікія запасы электраэнергіі. Лясы займаюць 64% тэрыторыі краіны, багатыя каштоўнай драўнінай. У ніжнім поясе вечназялёныя, вышэй лістападныя і хвойныя лясы. Вышэй за 3500-4000 м — высакагорныя лугі, асыпкі і скалы, на найбольш высокіх гарах — вечныя снягі і ледавікі. Запаведнікі Джыгмі-Дорджы, Газа і Манас.

Насельніцтва

Хлапчукі з Тхімпху ў традыцыйных строях

Большая частка насельніцтва — бхотыя і блізкія да іх народы тыбецкага паходжання. На поўдні жывуць гурунгі і асамцы. Мужчыны носяць традыцыйнае адзенне гхо. Большасць вернікаў будысты, ёсць індуісты каля 25% і прыхільнікі старажытных традыцыйных культаў. Шчыльнасць насельніцтва - 34 чалавек/км².

Гарады невялікія; толькі шэсць працэнтаў насельніцтва жыве ў гарадах; 90 % жыхароў займаецца сельскай гаспадаркай.

Самыя вялікія гарады (на 1 снежня 2005): Тхімпху (69.083), Пхунчолінг (17.043), горад Паро (15000), Геду (8.469) і Гелепху (6.908).

Гісторыя

Старажытная гісторыя Бутана малавядомая, але знойдзеныя каменныя прылады дазваляюць вызначыць час з'яўлення чалавека на гэтых тэрыторыях прыкладна 10 — 15 стагоддзямі да н.э. У 8 стагоддзі індыйскі ёг Гуру Рынпочэ (Падмасамбзава) распаўсюдзіў у Бутане будызм. Да пачатку 17 стагоддзя Бутан не ўтвараў адзіную краіну, а складаўся з некалькіх невялікіх княстваў.

Шабдрунг Нгаванг Намг'ял, лама ў 1616 годзе аб'яднаў краіну, увёў сістэму падзела свецкай і рэлігійнай улады, а таксама стварыў сістэму абарончых фартоў. Пасля смерці Шабдрунга ў 1651 годзе ў краіне зноў пачалася грамадзянская вайна. У 1772 годзе адбылася першая спроба заваявання Бутана брытанцамі. Заваяванне аднавілася ў 1864 годзе і пасля пяцімесячнай вайны, у 1865 годзе, была падпісана мірная дамова, па якой Бутан вымушаны быў аддаць частку тэрыторыі на поўдні.

17 снежня 1907 года сход прадстаўнікоў будыйскіх манахаў, дзяржаўных дзеячаў і іншых прадстаўнікоў насельніцтва выбраў першага караля, які стаў падтрымліваемы брытанцамі Уг'ен Вангчук. У 1910 годзе кароль падпісаў дамову з Вялікабрытаніяй, у якой згадзіўся з пратэктаратам Брытаніі.

Пасля атрымання незалежнасці Індыяй у 1947 годзе, у 1949 годзе быў падпісаны бутана-індыйскі трактат аб сяброўстве, згодна з якім заваяваныя брытанцамі бутанскія правінцыі былі вернуты Бутану, а Індыя была абавязана весці абаронную і памежную палітыку Бутана, дапамагаць эканамічна. Трэці бутанскі кароль, які кіраваў з 1953 года Джыгме Кхесар Намг'ял Вангчук увёў краіну ў міжнароднае жыццё, у 1971 годзе Бутан стаў удзельнікам ААН.

Эканоміка

Большая частка насельніцтва краіны займаецца сельскай гаспадаркай (каля 91 %) — земляробствам (вырошчваюцца рыс, пшаніца, бульба, бавоўна і г. д.) і адгоннай жывёлагадоўляй.

Грашовая адзінка — нгултрум.

Культура

Нацыянальная бібліятэка Бутана

Бутанская культура заснавана на тыбецкай культуры і на будызме.

Дзякуючы свайму месцазнаходжанню Бутан пазбег знешняга культурнага ўплыву. Улады краіны працяглы час прытрымліваліся палітыкі строгага ізаляцыянізму, як культурнага так і эканамічнага. Яшчэ ў другой палове 20 стагоддзя толькі некалькі іншаземцаў мелі магчымасць наведаць Бутан. Дзякуючы ўсяму гэтаму бутанскія традыцыі і звычаі захаваліся ў амаль нязменным стане.

У 1967 годзе пачала выходзіць першая бутанская газета — Куенсель.

У наш час у Бутане налічваецца 15 000 карыстальнікаў Інтэрнэта і 23 000 уладальнікаў мабільных тэлефонаў. Існуюць і радыёстанцыі (Bhutan Broadcasting Service. Бутанскі лама Дзонгсар Джамьянг Кхентсе Рынпочэ вядомы як рэжысёр, які напісаў сцэнарый фільмаў The Cup (1999) і інш.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Зноскі

  1. ↑ Central Intelligence Agency Bhutan. The World Factbook. Праверана 5 красавіка 2010.
  2. ↑ 2,0 2,1 Bhutan. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бутан
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Паўднёвая Азія

Бангладэш  · Бутан  · Індыя  · Мальдывы  · Непал  · Пакістан  · Шры-Ланка

 

бутан, бутан государство, бутан карта, бутан на карте, бутан улс, бутан формула, бутан фото, бутан химия, бутан язовир, бутанол


Бутан Інфармацыю Аб

Бутан


  • user icon

    Бутан beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бутан
Бутан
Бутан Вы праглядаеце суб'ект
Бутан што, Бутан хто, Бутан апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці ў сілу яе своеасаблівага геаграфічнага становішча адноснай асноўн
Аккурганский раён

Аккурганский раён

Узбекістан Статус раён Уваходзіць у Ташкенцкая вобласць Адміністрацыйны цэнтр Аккурган Насель
Фелтону, Рэбека Латимер

Фелтону, Рэбека Латимер

Ребéкка Эн Лáтимер Фéлтон англ Rebecca Ann Latimer Felton; 10 чэрвеня 1835 года, Деке
Востраў фантазій (тэлесерыял, 1998 г.)

Востраў фантазій (тэлесерыял, 1998 г.)

Sonnefeld Josephon Worldwide Entertainment Sony Pictures Television Працягласць 13 серый па 45 хв