Бурундзі


Каардынаты: 3°40′00″ пд. ш. 29°49′00″ у. д. / 3.666667° пд. ш. 29.816667° у. д. (G) (O) (Я)-3.666667, 29.816667

Дэвіз: «Unité, Travail, Progrès
Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere
(Адзінства, праца, прагрэс)» Гімн: «Burundi bwacu (Любімая Бурундзі)» Дата незалежнасці 1 ліпеня 1962 (ад Бельгіі) Афіцыйная мова рундзі і французская Сталіца Бужумбура Найбуйнейшыя гарады Бужумбура, Гітэга Форма кіравання Рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
П'ер Нкурунзіза
Тэранс Сінунгуруза
Джэрвэйс Руф'ікіры Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 145-я ў свеце
27 830 км²
7,8% Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
8 988 091 чал. (89-я)
323 чал./км² ІРЧП  ▼ 0.394 (нізкі) (174-ы) Валюта Бурундзійскі франк Інтэрнэт-дамен .bi Тэлефонны код +257 Часавы пояс +2

Буру́ндзі (фр.: Burundi, рундзі: Burundi), Рэспу́бліка Буру́ндзі (фр.: République du Burundi, рундзі: Republika y'u Burundi) — дзяржава размешчаная ў цэнтральнай частцы Усходняй Афрыкі ў раёне Вялікіх Азёр. Тэрыторыя — 27,8 тыс. км². Насельніцтва — 7,8 млн чал. (дадзеныя на пачатак 2008). Сталіца — г. Бужумбура (больш 600 тыс. жыхароў). Дзяржаўныя мовы — французская і кірунды. Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 1150 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША). Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962). Клімат — субэкватарыяльны.

Змест

  • 1 Насельніцтва
  • 2 Гісторыя
  • 3 Дзяржаўны лад
  • 4 Эканоміка
  • 5 Зноскі

Насельніцтва

Асноўныя этнічныя групы — народнасці хуту (85 %) і тутсі (14 %).

Рэлігія. Больш 70 % насельніцтва вызнаюць хрысціянства (у асноўным каталіцтва), 15 % — мусульмане-суніты, астатнія трымаюцца мясцовых традыцыйных вераванняў.

Каля 50 % насельніцтва Бурундзі непісьменныя. Меней 60 % дзяцей наведваюць пачатковую школу.

Гісторыя

Да 1-ай сусветнай вайны Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній, затым была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі (пад назвай Урундзі), з 1946 і да заваёвы незалежнасці (1 ліпеня 1962) — падапечная тэрыторыя ААН (Руанда-Урундзі пад кіраваннем Бельгіі).

З 1966 пасля звяржэння манархіі і ўсталявання ў краіне рэспубліканскай формы кіравання адзначаецца вельмі нестабільнае становішча, якое пагаршаецца шэрагам узброеных канфліктаў на этнічным грунце.

Узброеная барацьба за ўлада ў Бурундзі этнічных груп хуту і тутсі (адпаведна 85 % і 14 % насельніцтва), якая абвастрылася ў 1993 выклікала шматгадовы палітычны і эканамічны крызіс у краіне.

У ліпені 1996 да ўлады ў Бурундзі ізноў прыйшлі ваенныя на чале з маёрам П. Буйоя (тутсі), які ўжо займаў пост прэзідэнта (1987—1993).

Распачатыя ў чэрвені 1998 міжбурундзійскія перамовы пры пасрэдніцтве былога прэзідэнта Танзаніі Д. Ньерэрэ, а затым былога прэзідэнта ПАР Н. Мандэлы завяршыліся падпісаннем у Арушэ «Дамовы аб міры і нацыянальным прымірэнні» (28 жніўня 2000). У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2001 у Бурундзі пачаўся пераходны перыяд, які завяршыўся ў жніўні 2005 пасля паспяхова праведзеных рэферэндуму па прыняцці новай канстытуцыі і выбараў ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў. 7 верасня 2006 падпісана «Дамова аб поўным спыненні агню» паміж урадам і апошнім апазіцыйным узброеным рухам Бурундзі — «Фронтам нацыянальнага вызвалення» (ФНЛ).

31 снежня 2006 была завершаная дзейнасць адкрытай у чэрвені 2004 Місіі ААН у Бурундзі (ОНЮБ), якая была замененая на «Аб'яднаныя прадстаўніцтвы ААН у Бурундзі» (БІНЮБ).

Дзяржаўны лад

Карта Бурундзі

Урад складаецца з 19 міністраў і 7 віцэ-міністраў. Кабінет «нацыянальнага адзінства» прыведзены да прысягі ў лістападзе 2007 з улікам патрабаванняў новай Канстытуцыі (2005), якая замацоўвае этнічны і гендарны баланс пры размеркаванні пасадаў: 60 % — хуту, 40 % — тутсі; 30 % ад агульнага ліку пасадаў — жанчыны. 12 месцаў маюць прадстаўнікі прапрэзідэнцкай партыі «Нацыянальны савет у абарону дэмакратыі — Сілы ў абарону дэмакратыі» (СНДД/ФДД); ім жа належаць вышэйшыя пасады ў ключавых міністэрствах — знешніх зносін і міжнароднага супрацоўніцтва, унутраных спраў і грамадскай бяспекі, юстыцыі і фінансаў.

Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з Нацыянальнага сходу (ніжняя палата — 118 дэпутатаў, старшыня — Пі Нтавіаханіума) і Сената (верхняя палата — 49 дэпутатаў, старшыня — Жэрве Руфьікіры.

З 1992 існуе шматпартыйная сістэма. З 2005 кіруючай партыяй з'яўляецца Нацыянальны савет у абарону дэмакратыі — Сілы ў абарону дэмакратыі (СНДД/ФДД), які атрымаў падчас усеагульных выбараў 2005 большасць месцаў у парламенце, урадзе і органах мясцовага самакіравання. Прэзідэнтам краіны ў жніўні 2005 быў абраны П'ер Нкурунзіза.

Найбольш уплывовыя апазіцыйныя партыі — Партыя за нацыянальны прагрэс (УПРОНА), якая прадстаўляе ў асноўным інтарэсы народнасці тутсі; Фронт за дэмакратыю ў Бурундзі (ФРОДНБУ) — адпаведна хуту. Адмысловае месца займае Партыя нацыянальнага адраджэння (ПАРЕНА), якая адлюстроўвае інтарэсы радыкальна настроенай часткі народнасці тутсі. Маецца таксама звыш дзесятка невялікіх партый, якія ў палітычным плане ў асноўным асацыююцца з УПРОНА і ФРОДЕБУ.

Эканоміка

Бурундзі — аграрная краіна са слабаразвітай эканомікай, знаходзіцца ў ліку найменш развітых дзяржаў свету (па ўзроўні ВУП находзіцца на 151 месцы сярод 159 класіфікаваных краін свету).

75 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, дзе вырабляецца 90 % кошту экспарту. Па дадзеных ААН, аб'ём ВУП на душу насельніцтва ў 2007 склаў 93 дол. ЗША. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі з'яўляюцца: кава, чай, цукровы трыснёг, бананы, рыс, бавоўна, кукуруза.

Прамысловасць развітая слаба, яе доля ў ВУП складае каля 15 %. Маюцца заводы па вытворчасці сельгасінвентара, будматэрыялаў, а таксама дрэваапрацоўчы, мылаварны, шкляны, тэкстыльны і піваварны камбінаты.

Галоўнымі артыкуламі імпарту з'яўляюцца металапрадукцыя, дрэва, аўтамабілі, нафтапрадукты і папера; экспартуюцца кава (80 % валютных паступленняў), чай, цукар. Экспартная выручка складае 50 % ад выдаткаў на імпарт.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца Бельгія, Францыя, Германія, Кітай, Саудаўская Аравія, краіны субрэгіёна.

Чыгуначная сетка адсутнічае. Працягласць шашэйных і грунтавых дарог складае парадку 6 тыс. км. Суднаходства здзяйсняецца ў асноўным у раёне возера Танганьіка. У Бужумбурэ маецца аэрапорт міжнароднага класа. Асноўнымі замежнымі авіяперавозчыкамі з'яўляюцца «Эфіопія эрлайнс» і «Кенія эрвейс».

Зноскі

Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена  


Бурундзі Інфармацыю Аб

Бурундзі


  • user icon

    Бурундзі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бурундзі
Бурундзі
Бурундзі Вы праглядаеце суб'ект
Бурундзі што, Бурундзі хто, Бурундзі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...