TR | RU | UK | KK | EN |

Бурбонскі палац

бурбонскі палац украина, бурбонскі палац дітей
Бурбонскі палац (Palais Bourbon) — месца пасяджэнняў Нацыянальнай асамблеі Францыі ў Парыжы, на левым беразе Сены, на набярэжнай Арсэ, прама насупраць царквы Мадлен і плошчы Згоды, з якой ён злучаны мостам Згоды.

Будаваўся ў 1722-28 гадах па праекце Ларэнца Джардзіні пад наглядам Жака Габрыэля як hôtel particulier (сталічны асабняк) узаконенай дачкі Людовіка XIV і маркізы дэ Мантэспан — герцагіні Луізы-Франсуазы Бурбонскай. У 1756 г. выкуплены ў казну Людовікам XV, затым адчужаны на карысць наследніка герцагіні, прынца Кондэ, які замовіў Суфло пашырэнне палаца ў стылі класіцызму.

У гады Французскай рэвалюцыі асабняк быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся (з 1798 года) для пасяджэнняў Савета пяцісот. Пры Напалеонаўскай перабудове Парыжа ў духу ампіра перад палацам быў узведзены манументальны порцік накшталт рымскага храма, які калькіруе падобны франтон царквы Мадлен на процілеглым баку Сены.Будаўніцтвам фасада займаўся ў 1803-07 гг. Бернар Пае. Рэстаўрацыя Бурбонаў вярнула палац ранейшым гаспадарам, аднак ужо ў 1827 годзе ён быў за астранамічную суму выкуплены дзяржавай для размяшчэння парламента.

У сувязі з новай функцыяй спатрэбілася пераафармленне інтэр'ераў. Над порцікам узвышаецца франтон з алегарычныя сюжэтам, выкананым у 1842 годзе скульптарам Карто. Іншыя алегарычныя барэльефы выкананы Рудам і Прадзье на крылах будынка. Будучы дэпутат Дэлакруа ўпрыгожыў памяшканне палацавай бібліятэкі «Гісторыяй цывілізацыі» (1838—1845); там жа ўстаноўлены Гудонавы бюсты Дзідро і Вальтэра.

Глядзіце таксама

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Бурбонскі палац)
  • Люксембургскі палац — другі парламенцкі будынак у Парыжы
  • Елісейскі палац — рэзідэнцыя Прэзідэнта
  • Codex Borbonicus — скарб Бурбонскай бібліятэкі

Крыніца

  • Джованна Мажди. «Весь Париж» (2002)

Каардынаты: 48° пн. ш. 2° у. д. / 48.862036° пн. ш. 2.318593° у. д. (G) (O) (Я)48.862036, 2.318593

бурбонскі палац дітей, бурбонскі палац потоцьких, бурбонскі палац спорту, бурбонскі палац украина


Бурбонскі палац Інфармацыю Аб

Бурбонскі палац


  • user icon

    Бурбонскі палац beatiful post thanks!

    29.10.2014


Бурбонскі палац
Бурбонскі палац
Бурбонскі палац Вы праглядаеце суб'ект
Бурбонскі палац што, Бурбонскі палац хто, Бурбонскі палац апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...