Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель


Будынак Руска-Азіяцкага банка — помнік грамадзянскай архітэктуры неакласіцызму ў Гомелі.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Архітэктура
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Гісторыя

Будынак Руска-Азіяцкага банка ў пач. XX ст. і ў наш час

Пабудаваны ў 1910—1912 гг. рускім архітэктарам Оскарам Мунцам на рагу вуліц Румянцаўскай і Барона Нолькена (сучасныя вул. Савецкая і Ланге, 9/14)

На падставе Дэкрэту УЦВК ад 14 снежня 1917 г. Руска-Азіяцкі банк быў нацыяналізаваны. Пасля нацыяналізацыі ў банку ў розныя гады дзейнічалі розныя банкаўскія ўстановы. Захаванне функцыі спрыяла захаванню нязменнасці архітэктурнага аблічча. Цяпер у гэтым будынку размяшчаецца Галоўнае кіраўніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Архітэктура

Былое адззяленне Руска-Азіяцкага банка ўяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучана цыліндрычнай вежай з купалам[1], якія з'яўляюцца як бы своеасаблівай візітнай карткай банка[2]. Фасады падзелены карнізным поясам на два ярусы, ніжні апрацаваны рустам. На плоскасці сцен — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды[1], пад карнізам быў надпіс «Руска-Азіяцкі банк». На вежы, абапал ад круглага акна алегарычныя выявы бога-заступніка гандлю Меркурыя і жаночай фігуры[2] ў антычным адзенні. Унутранная планіроўка першага паверха анфіладная, другога — калідорная[1].

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. ↑ 2,0 2,1 К 65-летию со дня смерти архитектора О.Р. Мунца

Літаратура

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000073
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель
  • Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель на сайце Глобус Беларусі (руск.) 


Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель інфармацыя аб


Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель
Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель
Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель Вы чытаеце гэтую тэму.
Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель якія, Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель хто, Будынак Руска-Азіяцкага банка, Гомель апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video