Будынак Александрынскага тэатра


Будынак Александрынскага тэатра(руск.) бел. ў Санкт-Пецярбургу на плошчы Астроўскага(руск.) бел. быў пабудаваны ў 1832 годзе па праекце Карла Росі.

Змест

  • 1 Перадгісторыя
  • 2 Будынак Росі
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Перадгісторыя

Тэрыторыя, дзе быў збудаваны Александрынскі тэатр, у XVIII стагоддзі належала палкоўніку Анічкаву(руск.) бел., будаўніку моста, названага ў яго гонар, і была набытая ў яго казной. На гэтай тэрыторыі знаходзіўся сад, які распасціраўся да цяперашняй Садовай вуліцы(руск.) бел..

У 1801 архітэктар Вінчэнца Брэна(руск.) бел. перабудаваў вялікі драўляны павільён, які стаяў на месцы цяперашняга сквера, у тэатр, у якім італьянскі антрэпрэнёр Антоніа Казасі(руск.) бел. арганізаваў італьянскую оперную трупу. Гэта памяшканне з часам перастала задавальняць растучым патрэбнасцям горада, і было вырашана збудаваць новы, каменны тэатр. Аднак ажыццяўленне ідэі адсунулася з-за нестабільнай сітуацыі пры Аляксандры I — ваенныя канфлікты з Турцыяй, вайна з Напалеонам 1812 года.

У 1818 годзе межы саду былі звужаныя, а плошча, якая ўтварылася паміж Публічнай бібліятэкай і садам Анічкава палаца, была перададзена тэатральнай дырэкцыі.

Будынак Росі

Карл Росі ў перыяд з 1816 па 1827 распрацаваў шэраг праектаў рэканструкцыі і забудовы гэтай плошчы. Усе гэтыя варыянты прадугледжвалі збудаванне на плошчы гарадскога тэатра. Канчатковы варыянт праекта быў зацверджаны 5 красавіка 1828 года, у тым жа годзе пачалося будаўніцтва будынка тэатра.

Чатыры гады праз, 31 жніўня (12 верасня) 1832 года, у цэнтры Пецярбурга, на Александрынскай плошчы (цяпер плошчы Астроўскага), на месцы драўлянага «Малага» тэатра, адбылося ўрачыстае адкрыццё новага велічнага ампірнага будынка тэатра.

Асноўны фасад тэатра — з боку Неўскага праспекта аформлены глыбокай шматкалоннай лоджыяй, прастора якой як бы з'яўляецца часткай Плошчы Астроўскага. Бакавыя фасады будынка выкананы ў выглядзе васьмікалонных порцікаў. З іншага боку да тэатра вядзе спраектаваная Росі і складаючая агульны ансамбль з тэатрам вуліца (цяпер вуліца Дойліда Росі(руск.) бел.), перспектыву якой замыкае на ўсю шырыню задні, амаль плоскі, але багата дэкараваны фасад тэатра.

Будынак аблямоўвае выразны скульптурны фрыз з антычнымі тэатральнымі маскамі і гірляндамі лаўровых галін. У нішах на кантавых фасадах — статуі муз, на атыку галоўнага фасада — Квадрыга Апалона. Работы вёў адзін з выбітных скульптараў свайго часу — В. І. Дземут-Маліноўскі.

Зноскі

Літаратура

  • В. И. Пилявский. Зодчий Росси — ГИАиГ, 1951.

Спасылкі

У Вікісховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Будынак Александрынскага тэатра)
  • Александинский театр, официальный сайт (руск.) 
  • Александринский театр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.


Будынак Александрынскага тэатра Інфармацыю Аб

Будынак Александрынскага тэатра


  • user icon

    Будынак Александрынскага тэатра beatiful post thanks!

    29.10.2014


Будынак Александрынскага тэатра
Будынак Александрынскага тэатра
Будынак Александрынскага тэатра Вы праглядаеце суб'ект
Будынак Александрынскага тэатра што, Будынак Александрынскага тэатра хто, Будынак Александрынскага тэатра апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...