TR | RU | UK | KK | EN |

Будзікід


Будзікі́д (рус.: Боудикидъ, лац.: Butegeyde) — вялікі князь літоўскі (1282—1292).

Змест

  • 1 Паходжанне
  • 2 Палітычная дзейнасць
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура

Паходжанне

Дакладных звестак пра паходжанне Будзікіда няма. Большасцю даследчыкаў лічыцца сынам вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Высновы робяцца зыходзячы з таго, што Трайдзень маючы дзяцей і валодаючы пры канцы жыцця значнымі сіламі, напэўна, забяспечыў бы ім атрыманне сваёй спадчыны. Трайдзень не загінуў у выніку змовы, як паведамляюць пазнейшыя крыніцы, а памёр натуральнай смерцю і крыніцы не паведамляюць пра якія-небудзь унутраныя канфлікты ў ВКЛ пасля яе. Крыніцы называлі Трайдзеня «каралём Літвы» — адзінаўладцам ВКЛ, а ўжо ў 1286 г. у іх згадваецца іншы «кароль Літвы». Зяць Трайдзеня — Баляслаў Плоцкі, які падтрымліваў з ім цесныя сувязі, захаваў іх з ВКЛ і пасля яго смерці, нават назваў Трайдзеням свайго сына, які нарадзіўся ў 1284—1286 г. Таму паведамленне пазнейшых крыніц пра тое, што пасля смерці Трайдзеня ў ВКЛ запанавала новая дынастыя, цяжка лічыць верагоднымі — праўдападобней, што ўладу спадкавалі яго нашчадкі, хутчэй, сыны, адным з якіх, магчыма, старэйшым, быў Будзікід.

Іншы погляд выказаў польскі гісторык Ежы Ахманьскі, які адзначыў, што ў паэтычным творы «Задоншчына» Альгердавічы называюць себя «унуками Гедымінавымі, праўнукамі Скаламендавымі», і на падставе гэтага выказаў меркаванне, што бацькам Будзікіда (і Будзівіда) быў князь Скаламенд. На думку гісторыка Сцівена Роўэла, Скаламенд мог быць і цесцем Гедыміна. Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч выказаўся, што ў «Задоншчыне» слова «праўнукі» магло быць ужыта ў значэнні «аддаленыя нашчадкі», а імя «Скаламенд» падобна і можа быць змененай формай імені «Скамонт» («Скоманд»), якое мелі ўпамянутыя ў летапісах два яцвяжскія князі (напрыклад, князь Скоманд (Комант)). З гэтай прычыны Вячаслаў Насевіч выказаў меркванне аб яцвяжскім паходжані не толькі вялікага князя літоўскага Трайдзеня, але і яго наступнікаў на пасадзе вялікага князя літоўскага (у тым ліку Будзікіда, Будзівіда і інш.).

Літоўскі гісторык Томас Баранаўскас не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы ў літаратурным творы «Задоншчына» дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля дзеда Гедзіміна, прадзеда — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі быў надуманы Ежы Ахманьскім. Такім чынам, князь Комант, калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзіміна — і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.

Літоўскі гісторык Рымвідас Пятраўскас жа сцвярджае, што структурнай умовай улады знаці ў пачатковы перыяд існавання ВКЛ (аж да канца XV ст.) быў род, які быў значна важней і шырэй такой сацыяльнай групы як сям'я: грамадскія сувязі, якія ўзнікалі дзякуючы роднасці, дазвалялі фармаваць функцыянальную ўладу на месцах і ўмацоўваць уплыў асобных прадстаўнікоў знаці на жыццё дзяржавы. Пятраўскас лічыць, што тагачасны род не быў закрытай структурай, а пастаянна зменнай групай людзей з «адкрытай структурай», дзе роднасць з бакоў бацькі і маці мела прыблізна аднолькавае значэнне, таму структура роду не была стабільнай, бо кожнае новае пакаленне існавала ў новай родавай канфігурацыі (складзе). Таму нават землеўладанне роду не было стабільным. Пятраўскас лічыць, што толькі са стварэннем дзяржаўных структур і ўкаранення сістэмы ўрадаў у XV ст. адбылася непазбежная трансфармацыя старога роду ў строга структураваны агнатычны род, у якім дамінавала мужчынская спадчынная лінія. Гэтую трансфармацыю, звязаную з працэсам канцэнтрацыі ўлады ў руках асобных галін знатных родаў, адлюстроўвае ўзнікненне на пераломе XIV—XV ст. спадчынных родавых імён («прозвішчаў») па ўсходнеславянскай мадэлі «імя+імя па бацьку» (Ян Кезгайлавіч, Станька Судзівоевіч і г.д.) і генеалагічнай свядомасці, якой раней не было. Пятраўскас сцвярджае, што факты неўказання, напрыклад, прадзеда вялікага князя літоўскага Вітаўта ў «Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх» (які пачынае гісторыю Вітаўта толькі з Гедзіміна), нельга тлумачыць непрыдатным ці нязнатным паходжаннем (генеалогіяй) князя, а малай неабходнасцю памятаць генеалогію па мужчынскай лініі, калі структура неагнатычнага роду магла змяніцца на працягу некалькіх пакаленняў і значнасць мелі шырокія родавыя сувязі, якія існавалі сінхронна ў часе, а не сямейныя. Гісторык лічыць, што такія паняцці як «Гедзімінавічы» ці «Альгердавічы» ужываліся сучаснікамі толькі ў адносінах да прамых нашчадкаў, а іх перанос на іншыя пакаленні — праца пазнейшых гісторыкаў. Адсутнасць спадчыннага імя, на думку Пятраўскаса, дае падставу сцвярджаць, што слаба функцыянаваў такі, відавочна, важны для роду аспект як генеалагічны.

Палітычная дзейнасць

Першы раз Будзікід узгадваецца ў пісьмовых крыніцах (летапісе) у красавіку — маі 1289 г., калі разам з братам перадаў Ваўкавыск уладзіміра-валынскаму кн. Мсціславу Данілавічу, каб захаваць з ім мір.

«Тогда же Литовьскии кнѧзь Боуд̑и̑кидъ и братъ его . Боудивидъ . даша кнѧзю Мьстиславоу . городъ свои . Волъковъıескь абы с ними . миръ держалъ .»

Верагодна, з'яўляецца тым невядомым вялікім князем літоўскім («rex Lethovinorum»), які восенню 1289 г. уварваўся на чале войска з 8000 вершнікаў у Самбію, рабаваў яе 14 дзён і на зваротным шляху ў сутычцы з тэўтонскімі рыцарамі страціў забітымі больш за 80 воінаў.

У лістападзе 1290 г. лівонскі ландмагістр у лісце да прускага ландмагістра Тэўтонскага ордэна пытаўся, ці будзе зімою здзейснены паход супраць Жамойці, і прапаноўваў напасці на зямлю Будзікіда адначасова з гэтым паходам, калі атрымае папярэджанне за тры тыдні да яго пачатку.

«Verum quia presens tempus nos convenire non patitur propter multa, que vobis per alias literas scripsimus, et quia novimus sanius apud vos quam apud nos esse consilium propter plures fratres, quos habetis industrios maxime et discretos, supplicamus omni, qua possumus, precum instancia, quatenus super predictis articulis nobis vestrum maturum consilium rescribatis et, si vobis et vestris videbitur forsitan expedire, quod possitis et velitis adhuc ista hyeme producere exercitum contra hostes Lettowinos videlicet de Sameyten, nos ex nostra parte, si nobis diem et tempus tribus semptimanis ad minus ante scripseritis et secrete, toto posse nostro terram regis Butegeyde eodem tempore invademus.»

Памёр перад 1292 г., бо ў гэты час ужо згадваецца Pucuwerus rex Lethowie.

Зноскі

  1. ↑ Вядомая яго дачка Гаўдэмунда-Сафія, таму верагодна былі і сыны.
  2. ↑ ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. М., 1975. С.136 «A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.»
  3. ↑ ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 869.
  4. ↑ Охманьский Е. Гедиминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь. — М., 1974. — С. 358—364.
  5. ↑ Rowell S. C. Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva. — V., 2001.
  6. ↑ Насевіч, В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы... С. 70.
  7. ↑ Насевіч, В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы... С. 70.
  8. ↑ Пятраўскаc, Р. Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 109, 111—112, 210.
  9. ↑ Пятраўскаc, Р. Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.
  10. ↑ Пятраўскаc, Р. Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.
  11. ↑ Пятраўскаc, Р. Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.
  12. ↑ Пятраўскаc, Р. Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112, 210.
  13. ↑ ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 933.
  14. ↑ SRP. Bd. 1. Dusburg. p.151.
  15. ↑ Preußisches Urkundenbuch. B. 1. Hälfte 2. ed. A. Seraphim. Königsberg, 1909. Nr 568. p.355-356; Paszkiewicz H. Regestra Lithuaniae. Nr 693.
  16. ↑ SRP. Bd. 1. Dusburg. p.155.

Літаратура

  • Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-central Europe, 1295-1345 — Cambridge University Press, 1994.
  • Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. t.10. 1935. s.1-43.
  • Гудавичюс Э. По поводу так называемой «диархии» в Великом княжестве Литовском // Feodalisms Baltijas regiona, Riga, 1985, с. 35-44.
  • Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М. Ладомир. 1997.
  • Насевіч, В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы / В.Л. Насевіч. — Мінск : Полымя, 1993. — 160 с.
  • Пятраўскаc, Р. Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст.: Склад — структура — улада / Р. Пятраўскас; пер. з літоўск. мовы А. Мікус. — Смаленск : Інбелкульт, 2014. — 386 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8


Будзікід Інфармацыю Аб

Будзікід


  • user icon

    Будзікід beatiful post thanks!

    29.10.2014


Будзікід
Будзікід
Будзікід Вы праглядаеце суб'ект
Будзікід што, Будзікід хто, Будзікід апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...