TR | RU | UK | KK | EN |

Будзівід


Будзіві́д (рус.: Боудивидъ, лац.: Pucuwerus; ? — да 1295) — вялікі князь літоўскі (1291—1295).

Змест

  • 1 Паходжанне
  • 2 Палітычная дзейнасць
  • 3 Праблемы ідэнтыфікацыі
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура

Паходжанне

Звестак пра паходжанне Будзівіда няма, большасцю даследчыкаў, разам з Будзікідам ён лічыцца сынам вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Выснова робіцца зыходзячы з таго, што Трайдзень меў дзяцей і валодаў пры канцы жыцця вялікімі сіламі, таму напэўна забяспечыў ім атрыманне сваёй спадчыны. Трайдзень не загінуў у выніку змовы, як паведамляюць пазнейшыя крыніцы, а памёр натуральнай смерцю і крыніцы не паведамляюць пра ўнутраныя канфлікты ў ВКЛ пасля яе. Крыніцы звалі Трайдзеня «каралём Літвы» — адзінаўладцам ВКЛ, а ўжо ў 1286 у іх згадваецца іншы «кароль Літвы». Зяць Трайдзеня — Баляслаў Плоцкі, які падтрымліваў з ім цесныя сувязі захоўваў іх з ВКЛ і пасля яго смерці, нават назваў Трайдзеням свайго сына, народжанага ў 1284—1286 г. Таму паведамленне пазнейшых крыніц аб тым, што пасля смерці Трайдзеня ў ВКЛ запанавала новая дынастыя, цяжка лічыць верагоднымі і больш праўдападобна, што ўладу атрымалі яго нашчадкі, відаць, сыны, адным з якіх быў Будзівід.

Альтэрнатыўныя погляды выказаў польскі гісторык Ежы Ахманьскі, які адзначыў, што ў паэтычным творы «Задоншчына» Альгердавічы называюць сябе «ўнукамі Гедымінавымі, праўнукамі Скаламендавымі», і на падставе гэтага выказаў меркаванне, што бацькам Будзівіда (і Будзікіда) быў князь Скаламенд. На думку Сцівена Роўэла, Скаламенд мог быць і цестем Гедыміна. Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч выказаўся, што ў «Задоншчыне» слова «праўнукі» магло быць ужыта ў значэнні «аддаленыя нашчадкі», а імя «Скаламенд» падобна і можа быць змененай формай імені «Скамонт» (Скоманд), якое мелі ўпамянутыя ў летапісах два яцвяжскія князі, напрыклад, князь Скоманд (Комант). З гэтай прычыны Вячаслаў Насевіч выказаў меркванне аб яцвяжскім паходжані не толькі вялікага князя літоўскага Трайдзеня, але і яго наступнікаў на пасадзе вялікага князя літоўскага (у тым ліку Будзікіда, Будзівіда і інш.).

Літоўскі гісторык Томас Баранаўскас не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы ў літаратурным творы «Задоншчына» дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля дзеда Гедзіміна, прадзеда — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі надуманы Ежы Ахманьскім. Такім чынам, на думку Баранаўскаса, князь Комант, калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзіміна і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.

Палітычная дзейнасць

Першы раз Будзівід упамінаецца ў красавіку-маі 1289 г., калі разам са старэйшым братам Будзікідам перадаў горад Ваўкавыск уладзіміра-валынскаму кн. Мсціславу Данілавічу, каб захаваць з ім мір.

«Тогда же Литовьскии кнѧзь Боуд̑и̑кидъ и братъ его . Боудивидъ . даша кнѧзю Мьстиславоу . городъ свои . Волъковъıескь абы с ними . миръ держалъ .»

Верагодна, што ён жа (Гл. падр. Праблемы ідэнтыфікацыі) згадваецца ў хроніцы Пятра з Дусбурга пад 1291 г. як «Pucuwerus rex Lethowie», калі паслаў войска на чале са сваім сынам Віценям супраць палякаў у Куяўскую зямлю. Гэты «Pucuwerus rex Lethowie» памёр да 1295 года, бо ў гэты час вялікім князем («rex Lethowie») ужо завецца Віцень.

Праблемы ідэнтыфікацыі

Ю. Пузына атаясамлівае вышэйзгаданага Pucuwerus rex Lethowie з адным з князёў, згаданых у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 г. — Будзівідам.

З-за графічных асаблівасцяў шрыфту друкаванага выдання 17 ст. хронікі Дусбурга магчымыя яшчэ некалькі чытанняў імя князя — Putuwerus і Lutuwerus. Lutuwerus не згадваецца больш у ніякіх верагодных крыніцах, толькі Тэадор Нарбут узгадвае яго пад імем Lutawor у кантэксце фантастычных звестак, і спасылаецца на Раўданскі рукапіс і нейкія паданні, а відаць, што свае ж фальсіфікаты. Відавочна, на падставе гэтых звестак Адам Міцкевіч у творы «Гражына» адным з герояў выводзіць князя Літавора, у якога блізкім баярынам быццам быў нібыта продак аўтара Рымвід (Гл. таксама Адам Міцкевіч).

Самы ранні варыянт імя, з тых што дайшлі да нас — Pucuwerus, варыянты Putuwerus і Lutuwerus з'явіліся толькі ў друку 17 ст. Гэтыя, апошнія варыянты, узяліся выдаўцамі ад чытання таго ж арыгіналу, што быў і крыніцай чытання Pucuwerus, але да нас не дайшоў. Нейкі спіс з гэтага арыгіналу трымаў у руках М. Стрыйкоўскі і прачытаў там Utinuerus. З гэтага даследчыкі робяць выснову, што ўжо да сяр. 16 ст. арыгінал блага чытаўся, а ў 17 ст., калі з'явіліся Putuwerus і Lutuwerus, мусіць чытаўся яшчэ горш.

У сувязі з гэтым, варта адзначыць, што ў гатычным напісанні літары P, L і B вельмі падобныя і невялікае пашкоджанне можа ўнесці блытаніну, а пашкоджанне першай літары і тэксту наогул напэўна было, так перапісчык крыніцы Стрыйкоўскага яе (першай літары імя) наогул не бачыў. Таксама, даследчыкамі адзначана, што перапісчыкі Дусбурга часта пісалі c замест t арыгінала. Такім чынам, верагодна, адно з прачытанняў выдаўцоў 17 ст. — Putuwerus, ці не самае блізкае да праўды. Да гэтага ж, як заўважае Э. Гудавічуса, у гатычным напісанні r і t адрозніваюцца толькі вышынёй аднаго элементу, т.б. ведаючы благую захаванасць тэксту, можна ўзнавіць напісанне ў арыгінале і як Putuwetus. Таксама вядома, што немцы часта і звычайна чаргавалі як b/p, так і d/t, напрыклад Gyntsche Pudewiten son насамрэч сын вядомага айрагольскага Бутвіда. У любым выпадку, Putuwetus або Buduwedus, пагатоў у гістарычным кантэксце, добра атаясняецца з вядомым тым часам Будзівідам, асабліва зважаючы на тое, што і імя яго брата Будзікіда ў немцамі перадаецца як Butegeyde.

Зноскі

  1. ↑ Вядомая яго дачка Гаўдэмунда-Сафія, таму верагодна былі і сыны.
  2. ↑ ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. М., 1975. С.136 «A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.»
  3. ↑ ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 869.
  4. ↑ Охманьский Е. Гедиминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь. — М., 1974. — С. 358—364.
  5. ↑ Rowell S. C. Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva. — V., 2001.
  6. ↑ Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы… С. 70.
  7. ↑ Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы… С. 70.
  8. ↑ ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 933.
  9. ↑ Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina//Ateneum Wileńskie. t.10. 1935. s.1-43;
  10. ↑ Narbutt T. Dzieje starożytne narodu Litewskiego. t.4. s.310-313;

Літаратура

  • Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina//Ateneum Wileńskie. t.10. 1935. S. 1-43.
  • Гудавичюс Э. По поводу так называемой «диархии» в Великом княжестве Литовском // Feodalisms Baltijas regiona, Riga, 1985, С. 35-44.
  • Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М. Ладомир. 1997.
  • Насевіч В. Путувер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001. С. 8.
  • Насевіч, В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы / В.Л. Насевіч. — Мінск : Полымя, 1993. — 160 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
Папярэднік

Будзікід

Вялікі князь літоўскі
1291 – 1295
Наступнік

Віцень


Будзівід Інфармацыю Аб

Будзівід


  • user icon

    Будзівід beatiful post thanks!

    29.10.2014


Будзівід
Будзівід
Будзівід Вы праглядаеце суб'ект
Будзівід што, Будзівід хто, Будзівід апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...