TR | RU | UK | KK | EN |

Брэсцкая крэпасць

брэсцкая крэпасць
Брэсцкая крэпасць — комплекс абарончых збудаванняў 19 — пач. 20 ст. ў Брэсце (Брэст-Літоўск). Пабудаванa як частка сістэмы ўмацаванняў на захадзе Расійскай імперыі. Размешчана на 4 астравах утвораных рэкамі Заходні Буг і Мухавец, іх рукавамі і сістэмай каналаў. Будавалася паводле праекта генералаў Малецкага і К. І. Опермана, палкоўніка А. І. Фельдмана. У 1832 найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам крэпасці быў ускладзены на ген.-фельдмаршала Ф. І. Паскевіча.

Змест

  • 1 Умацаванні
    • 1.1 Цытадэль
    • 1.2 Валынскае ўмацаванне
    • 1.3 Цярэспальскае ўмацаванне
    • 1.4 Кобрынскае ўмацаванне
    • 1.5 Крапасная лінія
  • 2 Гісторыя
    • 2.1 Расійская імперыя
    • 2.2 Польшча
      • 2.2.1 Польская абарончая вайна 1939
    • 2.3 СССР
      • 2.3.1 Вялікая Айчынная вайна
  • 3 Мемарыяльны комплекс
  • 4 Музеі
    • 4.1 Музей абароны крэпасці
    • 4.2 «Бярэсце»
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Спасылкі

Умацаванні

Абарончая сістэма падзялялася Заходнім Бугам і Мухаўцом на ўмацаванні: Цэнтральнае (Цытадаль), Валынскае (Паўднёвае), Цярэспальскае (Заходняе), Кобрынскае (Паўночнае).

Цытадэль

Цытадэль размешчана на востраве, на месцы старажытнага гандлёва-рамеснага цэнтра горада (места). Па перыметры акружана замкнёнай пяцівугольнай абарончай двухпавярховай казармай (даўжыня 1,8 км) з 500 казематамі, у якіх маглі размесціцца 12 тыс. салдат з неабходным для баявых дзеянняў рыштункам і запасам харчавання. Вонкавыя сцены казармы мелі байніцы і амбразуры для стральбы з ружжаў і гармат.

Валынскае ўмацаванне

Валынскае ўмацаванне зроблена на месцы Брэсцкага замка, складалася з 2 бастыённых фортаў з 2 равелінамі. Тут у былым кляштары бернардзінцаў у сярэдзіне 19 ст. размяшчаўся Брэсцкі кадэцкі корпус, пазней — ваенны шпіталь. Злучалася з цытадэллю Холмскай брамай і пад'ёмным мостам праз Мухавец.

Цярэспальскае ўмацаванне

Цярэспальская брама.

Цярэспальскае ўмацаванне будавалася на левым беразе Заходняга Буга. Мела чатыры земляныя люнеты, злучаныя ровам. Цярэспальскай брамай і канатным мостам (самым вялікім на той час у Расійскай імперы) праз Заходні Буг злучлася з Цытадэллю. Над уязным праёмам Цярэспальскай брамы былі 4 ярусы вузкіх акон-байніц, над якімі ў 1920-я надбудаваная 5-ярусная вежа з дазорнай пляцоўкай.

Кобрынскае ўмацаванне

Кобрынскае ўмацаванне.

Кобрынскае ўмацаванне створана на месцы былога Кобрынскага прадмесця. Яно складалася з 4 бастыённых фортаў з 3 равелінамі. З Цытадэллю злучалася Брэсцкай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі і мастамі праз Мухавец.

Крапасная лінія

Па вонкавай лініі крэпасці праходзіў земляны вал вышынёй да 10 м з каменнымі казематамі ўнутры і запоўненым вадой ровам перад ім. Даўжыня галоўнай крапасной лініі складала 6,4 км. З прылеглай да крэпасці тэрыторыяй перадмаставыя ўмацаванні злучаліся праз Аляксандраўскую (Паўночную), Паўночна-Заходнюю, Міхайлаўскую (Усходнюю), Мікалаеўскую (Паўднёвую) брамы і Варшаўскі праезд.

Гісторыя

Белы палац

Расійская імперыя

Будаўніцтва і рэканструкцыя

6 чэрвеня 1833 пачаты масавыя земляныя працы. У сувязі з пабудовай крэпасці г. Брэст-Літоўск перанесены на ўсход на 3 км. Калі земляныя працы ў асноўным закончыліся, 1 чэрвеня 1836 адбылася закладка першага каменя, у які былі замураваны бронзавыя дошка з памятным надпісам і шкатулка з манетамі.

26 красавіка 1842 Брэсцкая крэпасць пачала дзейнічаць як крэпасць першага класа. Кампазіцыйны цэнтр Цытадэлі — гарнізонная Мікалаеўская царква (1856—1879, архіт. Г. Грым). Тут жа ў будынку былога кляштара езуітаў (узведзены ў 1623, адноўлены ў 1679) размяшчалася канцылярыя каменданта крэпасці. Будынак кляштара базылян (1629, пазней вядомы як Белы палац) быў перабудаваны пад афіцэрскае казіно.

На пачатку свайго існавання крэпасць была адным з самых дасканалых крапасных умацаванняў Расійскай імперыі. З'яўленне наразной артылерыі запатрабавала перабудовы крэпасці і ўзвядзення вакол яе пояса новых умацаванняў. У 1863 у адпаведнасці з запіскай генерала Э. І. Татлебена аб мадэрнізацыі крапасцей Расіі (1862) пачалася яе рэканструкцыя. Быў патоўшчаны галоўны вал, узведзена 2 рэдзюіты на Кобрынскім умацаванні, напраўлены на Цярэспальскім, пабудаваны 2 парахавыя склады ўмяшчальнасцю па 5 тыс. пудоў і інш. У 1878 зацверджаны план будаўніцтва перадавых умацаванняў. Да 1888 на адлегласці 3-4,5 км адзін ад аднаго ўзведзена 9 фортаў, у кожным з якіх можна было размясціць каля 200 чалавек і да 20 гармат. Даўжыня абарончай лініі дасягнула 30 км.

У рэвалюцыю 1905—1907 у крэпасці адбыліся Брэсцкія выступленні салдат. У 1912 зацверджаны генеральны план пашырэння крэпасці на 1912—1921. За 6-7 км ад ядра крэпасці меркавалася пабудаваць новы фортавы пояс, прадугледжвалася ўмацаванне і перабудова ўстарэлых збудаванняў. Летам 1913 пачата будаўніцтва. Да Першай сусветнай вайны толькі 2 форты былі закончаныя цалкам, 8 — збудаваны часткова. З аб'яўленнем мабілізацыі крэпасць стала пунктам папаўнення дзеючай арміі і базай забеспячэння крэпасці Іван-Горад (Эстонія). Удзень і ўначы вяліся інтэнсіўныя работы па падрыхтоўцы Брэсцкай крэпасці да абароны, штодзённа працавала каля 70 тыс. чалавек, каля 8,5 тыс. падвод. Да кастрычніка 1914 крапасная пазіцыя мела закончаны выгляд. Яна складалася з 14 фортаў і 5 абарончых казармаў, 21 прамежкавага апорнага пункта. Пры агульнай даўжыні фортавага пояса 45 км сярэдняя адлегласць паміж фортамі складала 1 км, г. зн. яны знаходзіліся ў поўнай агнявой сувязі. У будаўніцтве і ўдасканальванні крэпасці ў пачатку 20 ст удзельнічалі ваенныя інжынеры прафесар Мікалаеўскай інжынернай акадэміі генерал-лейтэнант Н. А. Буйніцкі, А. К. Аўчынікаў, палкоўнікі І. В. Бялінскі, Б. Р. Дабашчынскі, Г. І Лагорыя, капітан Дз. М. Карбышаў.

Першая сусветная вайна

З набліжэннем да Брэста германскіх войск камендант крэпасці Лаймінг стварыў савет абароны, які прызнаў магчымым у выпадку аблогі пратрымацца 8 месяцаў. Аднак па загаду Вярхоўнага камандавання 8-12 жніўня 1915 гарнізон, крапасное ўзбраенне, баявыя запасы, маёмасць і амаль усё насельніцтва Брэста былі эвакуіраваны, частка ўмацаванняў былі ўзарваны. З 15 жніўня 1915 да канца Першай сусветнай вайны крэпасць была занята германскімі войскамі. Тут на тэрыторыі Цытадэлі ў Белым палацы быў падпісаны Брэсцкі мір.

Польшча

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора горад Брэст з крэпасцю адышлі да Польшчы. У Брэсцкай крэпасці размяшчаліся часці 9-га Палескага корпуса Войска Польскага.

Польская абарончая вайна 1939

На пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 нямецкія войскі бамбілі крэпасць, была пашкоджана частка абарончай казармы Цытадэлі, будынак інжынернага ўпраўлення, Белы палац. 14 верасня 1939 да крэпасці падышлі перадавыя часці 19-га танкавага корпуса германскай армі. Да 17 верасня палкі пад камандаваннем польскага генерала Канстанціна Плісоўскага абаранялі крэпасць. Пасля таго, як супраціў стаў бесперспектыўным у сувязі з уступленнем на тэрыторыю Польскай Рэспублікі Чырвонай Арміі, абаронцы Брэсцкай крэпасці вырашалі пакінуць яе. Але ў ёй засталася дабраахвотнікі на чале з капітанам Вацлавам Радзішэўскім. У хуткім часе давялося супрацьстаяць ужо савецкаму войску. У ноч на 27 верасня лічаныя жаўнеры паасобку выходзілі з акружэння. Капітан Радзішэўскі прабраўся да сваёй сям'і ў Кобрын, але неўзабаве быў знойдзены органамі НКВД і арыштаваны, пасля чаго ён згінуў.

СССР

Сустрэча нямецкіх і савецкіх войск

22 верасня ў адпаведнасці з сакрэтным пратаколам да савецка-германскага пакта аб ненападзе (23 жніўня 1939) у горад і крэпасць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада Чырвонай Арміі. Знаходжанне нямецкіх войск у крэпасці закончылася сумесным развітальным парадам і абменам сцягамі. Сістэма ўмацаванняў, якія акружалі крэпасць, аказалася напаўраскрытай на захадзе, бо форты за Заходнім Бугам трапілі ў рукі немцаў. Крэпасць у сувязі з развіццём ваеннай тэхнікі страціла былое ваеннае значэнне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў Брэсцкі ўмацаваны раён.

Вялікая Айчынная вайна

Асноўны артыкул: Абарона Брэсцкай крэпасці, 1941

З вясны 1941 у крэпасці дыслацыраваліся ў асноўным часці 6-й Арлоўскай і 42-1 стралковай дывізій 28-га стралковага корпуса, якія 22 чэрвеня 1941 прынялі ўдар нямецкай арміі і больш, як месяц трымалі абарону. 28 ліпеня 1944 у ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі Брэст разам з крэпасцю вызвалены ад нямецкіх войск. За гады вайны крэпасць моцна разбурана, у пасляваенны час многія будынкі разабраны. 15 жніўня 1965 Указам Вярхоўнага Прэзідыума Савета СССР Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».

Мемарыяльны комплекс

Асноўны артыкул: Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» Галоўны ўваход

У 1971 адкрыты мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой. Скульптурна-археалагічны ансамбль уключае ўцалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крапасныя валы і творы сучаснага манументальнага мастацтва. Комплекс размешчаны ва ўсходняй частцы Цытадэлі.

Музеі

Музей абароны крэпасці

Адкрыты 8 лістапада 1956. састаўная частка мемарыяльнага комплексу. Размешчаны ў былой кальцавой казарме, якая захавалася на цэнтральным востраве крэпасці (Цытадэлі). Мае 11 экспазіцыйных залаў, каля 40 тыс. экспанатаў у тым ліку больш за 20 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Тэматычныя аддзелы экспазіцыі: гісторыя крэпасці, перадваеннае жыццё, мерапрыемствы па ўмацаванню заходніх рубяжоў, напад нямецкіх войск, дзейнасць кампартыі і Савецкага ўрада па арганізацыі адпору ворагу, прыгранічныя баі, абарона крэпасці, Люблін-Брэсцкая аперацыя, крэпасць- аснова патрыятычнага выхавання. Асноўнае ў экспазіцыі — абарона крэпасці. Нвайбольш каштоўныя экспанаты — прадметы знойдзеныя пры раскопках: сцяг 393-га артылерыйскага дывізіёна, загад № 1 па гарнізоне, подпіс на цаглінах «Умираем не срамя», зброя, гадзіннікі воінаў і шмат іншага. У 2 кіназалах дэманструюцца хранікальна-дакументальныя фільмы пра гераічную абарону крэпасці.

«Бярэсце»

Жылыя пабудовы старажытнага Брэста

Археалагічны музей «Бярэсце» заснаваны ў 1972, размешчаны на тэрыторыі Валынскага ўмацавання. Мае 14 экспазіцыйных залаў, плошча экспазіцыі 2400 м², больш за 45 тыс. экспанатаў. Музей знаёміць з эканамічным развіцём Брэста ў 11—14 ст. Асноўная экспазіцыя ўключае больш як 30 выяўленых у выніку археалагічных раскопак гарадзішча Брэста драўляных жылых і гаспадарчых пабудоў, рэшткі маставых, частаколаў, якія дзякуючы кансервуючым якасцям магутнага культурнага пласта добра захаваліся на вышыню 12 вянкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касцяны мастыхін, металічная пісала і інш.

Зноскі

  1. ↑ http://nn.by/?c=ar&i=135425
  2. ↑ Мельцюхоў М. І. Савецка-польскія войны.

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  • Алиев, Ростислав: Брестская крепость. Взгляд с немецкой стороны // Фронтовая иллюстрация № 5, 2008.
  • Алиев, Ростислав: Брестская крепость. М.: Вече, 2010.
  • Алиев, Ростислав: Штурм Брестской крепости. М.: Яуза-Эксмо, 2008.
  • Аникин В. И. Брестская крепость — крепость-герой. М.: Стройиздат, 1985. (Архитектура городов-героев).
  • Бешанов В. В. Брестская крепость. Минск, Беларусь, 2004
  • Бобренок С. У стен Брестской крепости. Мн., 1960.
  • Брест. Энциклопедический справочник. Мн., 1987.
  • Ганцэр, Крысцыян: Памяць і забыццё. Ушанаванне герояў Брэсцкай крэпасці // Сіябган Дусэт, Андрэй Дынько, Алесь Пашкевіч (ред.): Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі. Варшава 2011, с. 140-147.
  • Ганцэр, Крысьціян: Пашковіч, Алена: «Гераізм, трагізм, мужнасьць.» Музей абароны Берасьцейкай крэпасьці // ARCHE пачатак, № 2-2013, с. 43-59.
  • Ганцэр, Крысціян: Памяць пра вайну і акупацыю ў Беларусі на прыкладзе мемарыялаў "Брэсцкая крэпасць-герой" і "Хатынь" // ARCHE пачаток № 9-2015, с. 284-304.
  • Героическая оборона / / Сб. воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне —июле 1941 г. Мн., 1966.
  • Каландадзе Л. Дни в Брестской крепости. Тбилиси, 1964.
  • Куль-Сяльверстава С. Брэсцкі кадэцкі корпус // Беларускі гістарычны часопіс. 1998. № 3.
  • Лавровская И. Б., Кондак А. П. Брест. Путешествие сквозь века. Мн., 1999.
  • Памяць. Брэст: В 2 т. Мн., 1997.
  • Полонский Л. В осажденном Бресте. Баку, 1962.
  • Смирнов С. С. Брестская крепость. М., 1970.
  • Смирнов С. С. В поисках героев Брестской крепости. М., 1959.
  • Смирнов С. С. Рассказы о неизвестных героях. М., 1985.
  • Суворов А. М. Брестская крепость на ветрах истории. Брест, Редакция журнала «СЭЗ», 2004
  • Суворов А. М. Форт V и другие форты Брестской крепости. Брест, Полиграфика, 2009
  • Суворов А. М. Брестская крепость. Прикосновение к подвигу. Брест, Полиграфика, 2009, 2011
  • Суворов А. М. Брестская крепость. Война и мир. Брест, Полиграфика, 2010
  • Хаметов М. И. Брестская крепость-герой. М.: Воениздат, 1988.
  • Хмелевский Я. М. Справочник-календарь гор. Брест-Литовска на 1913 год.
  • Waszczukowna-Kamieniecka D. Brzesc nezapomniane miasto. London, 1997.
  • Sroka J. Brześć nad Bugiem. Dzieje miasta i twierdzy. Biała Podlaska 1997.
  • Sroka J. Obrońcy twierdzy brzeskiej we wrześniu 1939 r., Biała Podlaska 1992.
  • Geresz J. Twierdza niepokonana 1939: obrona cytadeli w Brześciu nad Bugiem we wrześniu 1939 r. Biała Podlaska; Międzyrzec Podlaski 1994.
  • С. Смирнов. Брестская крепость (1963)

Гл. таксама

  • Брэст
  • Брэсцкі мір

Спасылкі

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 110Г000707
  • Афіцыйны сайт Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»
  • Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь
  • Брэсцкая крэпасць на форуме Рускага фартыфікацыйнага сайта
  • Старонка, прысвечаная Брэсцкай крэпасці, на сайце музеяў Беларусі
  • Брэсцкая крэпасць: матэрыялы, публікацыі, кнігі
  • Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Фартэцыя ў Берасьці 1836—1842 гг.
  • Брэсцкая крэпасць у 1921—1939 гадах
  • Абарона Брэсцкай крэпасці на сайце «Рускі фартыфікацыйны сайт»
Гарады-героі

Адэса  • Керч  • Кіеў  • Ленінград  • Масква  • Мінск  • Мурманск  • Новарасійск  • Севастопаль  • Смаленск  • Сталінград  • Тула  • Брэсцкая крэпасць (крэпасць-герой)

  7 цудаў Беларусі

Белавежская пушча · Брэсцкая крэпасць · Возера Нарач · Мірскі замак · Полацкі Сафійскі сабор · Бернардзінскі касцёл (Будслаў) · Бабруйская крэпасць

 

брэсцкая крэпасць


Брэсцкая крэпасць Інфармацыю Аб

Брэсцкая крэпасць


  • user icon

    Брэсцкая крэпасць beatiful post thanks!

    29.10.2014


Брэсцкая крэпасць
Брэсцкая крэпасць
Брэсцкая крэпасць Вы праглядаеце суб'ект
Брэсцкая крэпасць што, Брэсцкая крэпасць хто, Брэсцкая крэпасць апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...